Каля Палацу мастацтваў у „жывы ланцуг” сталі каля 200 мастакоў і мастачак, работнікаў культуры.
Калектыў Горадзенскага абласнога драматычнага тэатру выказаў занепакоенасьць падзеямі, якія адбываюцца пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Зварот да ўладаў падпісалі амаль 70 супрацоўнікаў установы, у тым ліку галоўны рэжысэр Генадзь Мушперт.
Тэлевядоўца Сяргей Казловіч, які ўчора звольніўся з БТ, вядзе ў Instagram трансьляцыю з-пад Белдзяржфілярмоніі. Ён кажа, капэля не рыхтавала загадзя адмысловай праграмы.
«Мы купалаўцы з болем глядзім на тое, што зараз адбываецца ў нашай краіне, але кожны вечар жывем, як на фронце», — распачынае зварот купалаўцаў актор і рэжысэр Раман Падаляка.
Вера Карэтнікава, сьпявачка і вядоўца тэлеканалаў СТВ і БТ, паведаміла ў сваім Інстаграме, што сёньня яе апошні працоўны дзень.
Савецкі і расейскі дырыжор і скрыпач Уладзімір Сьпівакоў адмовіўся ад ордэна Францішка Скарыны, які ўручыў яму Аляксандар Лукашэнка, паведамляе «Коммерсант».
«Тры чарапахі», «Паветраны шар», «Лёгкія-лёгкія», «Песьні пра каханьне» — далёка ня поўны сьпіс гітоў, напісаных, бадай, самым культавым беларускім рок-гуртом часоў незалежнасьці.
З 12 жніўня Беларуская служба Радыё Свабода часова аднаўляе радыёвяшчаньне на сярэдніх хвалях.
Беларускі музыка Макс Корж зьвярнуўся праз свой Інстаграм да ўдзельнікаў пратэсту ў Менску і заклікаў прыпыніць акцыі.
Апошнія падзеі прывялі «да ўзрастаньня канфрантацыі ў грамадзтве і паставілі пад сумнеў вынікі галасаваньня і легітымнасьць дзейнай улады як у грамадзян Беларусі, так і ў міжнароднай супольнасьці».
Магілёўскі гурт Akute выпусьціў сваю вэрсію песьні «Муры». Паводле музыкаў, гэта спантанны кавэр на вядомы гімн польскай «Салідарнасьці».
Свабодны тэатар апублікаваў кліп з трэкам Emilia Cunt, яна ж акторка Юлія Шаўчук.
«Ну што, братка, бачыш, як усё хутка адбылося. Ладна-ладна, ведаю, хочацца накрыцца цёплай коўдрай, такой вялікай коўдрай, пакласьці галаву на мяккую пярыну...»
Пасьля таго як музыка выказаўся ў падтрымку апазыцыі, яго сталі рэзка здымаць з ужо заплянаваных канцэртаў і адлічылі з унівэрсытэту.
Драўляную скульптуру ці то трох амазонак, ці то кентаўрых стварыў дызайнэр Зьміцер Сурскі пры ўдзеле мастака Васіля Верына.
У падземных пераходах Менску дзясяткі чалавек падпяваюць вулічным музыкам. Людзі гучна ўключаюць песьню праз адчыненыя вокны кватэр альбо на хакейным матчы . А яшчэ за гэтую песьню саджаюць на суткі.
У Менску адкрылася выстава пра тое, як эпідэмія COVID-19 і прэзыдэнцкія выбары зьмяняюць беларусаў.
У часе сёлетняй выбарчай кампаніі зьяўляюцца ўсё новыя песьні з рэакцыяй на палітычныя падзеі і стан грамадзтва. Мы сабралі 14 песень, розных стылем і настроем, якія зьявіліся ў апошнія дні перад выбарамі.
«Гэтая акцыя прайшла паводле сцэнару перадвыбарчага штабу Сьвятланы Ціханоўскай і была накіраваная на стварэньне канфлікту зь непрадказальнымі наступствамі».
Суд Цэнтральнага раёну Менску прызнаў Кірыл Галанава вінаватым у «дробным хуліганстве» і «непадпарадкаваньні міліцыі».
Плянаваны на 8 жніўня ў Менску вялікі бясплатны hip-hop-канцэрт на пляцоўцы каля Палаца спорту не адбудзецца.
Сярод іх Іскуі Абалян, Валер Дайнэка, Уладзімер Цэсьлер, Віталь Гуркоў, Вадзім Галыгін...
Суд над Кірылам Галанавым пройдзе 7 жніўня. Лёс Улада Сакалоўскага пакуль невядомы.
Рэпэр Tyga, Леанід Агуцін, Грыгорый Лепс, гурты Rasa, «Кар-Мэн» ды іншыя адмовіліся ад выступу на канцэртах у Беларусі 8 жніўня. Пра гэта артысты паведамілі ў сваіх сацсетках.
Каманда папулярнага ўкраінскага сьпевака Алега Віньніка пацьвердзіла Свабодзе, што яго запрасілі ў Беларусь на канцэрт 8 жніўня.
Сама сьпявачка не камэнтавала новай вэрсіі песьні, але раней у адным зь яе фота бачылі намёк на падтрымку Сьвятланы Ціханоўскай.
Беларускія дзеячы культуры і мэдыя запісалі відэаролік «пра беларусаў ад беларусаў».
У Менску вулічную перадвыбарчую агітацыю сёлета дазволілі толькі ў 6 месцах: гэта паркі і сквэры, усе яны знаходзяцца ня ў цэнтры гораду. Паглядзелі, ці не праводзяць цяпер на пляцоўках, якія вылучылі кандыдатам для мітынгаў, іншых імпрэзаў.
«Пасьля навальніцы знаходзіць адзін аднаго ў пяску і дзівіцца: мы дыхаем зноў. У аскепках сталіцы халоднае сонца. Галоўнае мае адбыцца: мы дыхаем зноў».
Пакручасты шлях аднаго з галоўных гімнаў пратэсту праз краіны і дзесяцігодзьдзі.
Разьвітаньне з мастаком з суполкі «Пагоня» Лявонам Грышуком адбудзецца 4 жніўня ў 15:30 на Чыжоўскіх могілках у Менску. Ён памёр ад каранавіруснай інфэкцыі, пацьвердзіла ягоная жонка.
«Можна застрашваць выкраданьнямі, даймаць штрафамі. А што далей? Гэта тупік. Нават у беларусаў цярпеньне не бясконцае». Мастак Ігар Рымашэўскі пра сур’ёзныя рэчы ў «наіўным» жывапісе.
На YouTube адбылася прэм’ера песьні-звароту да беларусаў «Слухай праўду». У здымках кліпу прынялі ўдзел шэраг вядомых беларускіх музыкаў.
Новым уладальнікам стала кампанія пад назвай «Азёры-Агра», якая займаецца расьлінаводзтвам.
23 ліпеня ў Новасібірскім дзяржаўным краязнаўчым музэі адкрылася выстава «Жывыя і вясёлыя». Яна апавядае пра тое, як з 1942 па 1946 год у Новасібірску працаваў Беларускі дзяржаўны габрэйскі тэатар (быў вядомы як «БелГОСЕТ»), які апынуўся ў Сібіры пасьля пачатку вайны.
Якаб Вёленштайн, кіраўнік беларускага офісу фонду Конрада Адэнаўэра (KAS, Konrad-Adenauer-Stiftung) запісаў песьню, у якой апісваецца палітычная сытуацыя ў Беларусі – пачынаючы ад рэакцыі на эпідэмію каранавірусу да цяперашняй прэзыдэнцкай кампаніі.
Сяргей Дубавец чытае і камэнтуе свой пераклад кнігі Станіслава Шумскага «У бітвах і вязьніцах. Успаміны пра 1812–1848 гады». Сёньня — 12-я частка.
На наступны год Лявон Грышук мог адзначыць 70-гадовы юбілей.
З чаго і як нараджаецца сучасная паэзія пратэсту і якая яе галоўная мэта? Валянціна Аксак размаўляе з паэтам і перакладчыкам Андрэем Хадановічам.
Брытанская акадэмія кіно і тэлевізійных мастацтваў (BAFTA) прызнала «Чарнобыль» найлепшым міні-сэрыялам мінулага году. Фільм амэрыканскага тэлеканалу HBO перамог у сямі намінацыях з чатырнаццаці магчымых.
Валянціна Аксак распавядае пра выдавецкія навінкі жніўня.
«Пад ветрам задрыжала іржавая дзяржава, ёй дыхае ў сьпіну сапраўдная краіна».
Ці варта дамагацца ад Ціханоўскай беларускай мовы і бел-чырвона-белага сьцяга? Чаму на мітынгах Ціханоўскай мала чырвона-зялёных сьцягоў? Хто такія сапраўдныя беларусы?
Маладыя мастакі Андрэй Анро і Васіліса Паляніна заснавалі арт-гурт «Хто, акрамя нас».
Ён ужо сьпяваў пра любоў да бульбы, слова «Белоруссия», «прымусовую беларусізацыю», паглыбленьне інтэграцыі ды на іншыя тэмы.
Аўтапартрэт Рэмбрандта прадалі на аўкцыёне Sotheby’s у Лёндане за 14,5 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў (18,7 мільёна даляраў).
Траціна амэрыканскіх музэяў, то бок 12 тысяч арганізацый, якія зачынілі свае дзьверы з прычыны каранавіруснай пандэміі, магчыма, закрыліся назаўжды.
Фэстываль называюць «антыкрызісным»: уваход — 5 рублёў. Пра захады дыстанцыяваньня падчас пандэміі каранавірусу арганізатары ня згадваюць.
Улады горада Чуднава Жытомірскай вобласьці завяршаюць падрыхтоўчыя работы для ўшанаваньня памяці аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.
Загрузіць яшчэ