Як паведамілі радыё Свабода ў прэс-службе Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны, у складзе апэратыўнай групы па расьсьледаваньні забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета працуюць 50 адмыслоўцаў.
Інфармацыя, датычная выбараў, у памяшканьні камісіі № 32 у Гомелі афармляецца выключна на расейскай мове.
Рыхтуецца да друку мастацкі альбом на 25-годзьдзе мастацкай суполкі «Пагоня».
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка падтрымлівае прапанову, каб інфармацыя аб таварах і паслугах у Беларусі даводзілася на дзьвюх дзяржаўных мовах.
Мініфутбольны клюб «Сталіца» зь Менску аздобіў нацыянальным арнамэнтам форму на новы сэзон. У кіраўніцтве кажуць, што гэта ня мода: так «Сталіца» падкрэсьлівае сваю беларускасьць.
Замовы ў інтэрнэт-краме velcom сапраўды прымаюцца толькі па-расейску, адказалі Свабодзе ў кампаніі. Прычына ў тым, што сайт «тэхнічна зьвязаны са зьнешнімі кампутарнымі базамі вэрыфiкацыi».
1057 подпісаў паставілі гарадзенцы пад лістом да міністра адукацыі Беларусі Міхаіла Жураўкова з патрабаваньнем абараніць у іхнім горадзе польскамоўнае навучаньне ў школах і садках. Подпісы паставілі ня толькі палякі, але і людзі іншых нацыянальнасьцяў.
У Крысьціны Вітушкі, магістра бізнэс-адміністраваньня, у інтэрнэт-краме velcom не прынялі замовы. У форме замовы яна ўпісала сваё імя і прозьвішча па-беларуску. Сайт адказаў, што зробленая памылка.
Віцебскі фэстываль, некалі вельмі папулярны менавіта праз канцэртныя і конкурсныя праграмы, ператварыўся ў «агульнагарадзкую гулянку» з танным распродажам, сувэнірнымі шэрагамі, вулічнымі «харчовымі кропкамі».
У межах фэсту вулічнага мастацтва «На сямі вятрах» адбылася незвычайная акцыя: каля помніка Пушкіну аўтары і чытальнікі-аматары дэклямавалі вершы, прысьвечаныя Віцебску.
На дошцы напіс: «15 лютага 1641 году прывілеям караля Ўладзіслава IV» Чэрыкаву нададзена Магдэбурскае права».
Сёньня Цётцы споўнілася б 140 год. Радыё Свабода сабрала 20 нечаканых фактаў пра беларускую паэтку
27-ы фэстываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча» пройдзе каля Гарадка пад Беластокам (Польшча) 22 і 23 ліпеня. За тыдзень да старту арганізатары фэстывалю абвясьцілі канчатковы расклад выступаў і сьпіс выступоўцаў.
Жыхар Магілёва, інвалід другой групы Сяргей Гіркін намагаецца адвадзіць сябе ад алькагалізму. Ягоная цяга да сьпіртнога мае амаль дваццацігадовую гісторыю.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Спачатку плянавалася ўручыць падарунак на сцэне, пазьней вырашылі зрабіць гэты падарунак за кулісамі.
Сваім зьяўленьнем фэстываль абавязаны Віцебску з прычыны даволі празаічнай: складаны рэльеф мясцовасьці, ня дужа зручны для праектантаў і будаўнікоў, стварае добры акустычны эфэкт.
Акурат на сваё 15-годзьдзе гурт Pomidor/off прэзэнтуе першы афіцыйны кліп. Відэа ў стылі супрэматызму на песьню «Дым» зрабіў мастак-аніматар Сяргей Кастрыцкі.
Верагодна, стужкі будуць чырвона-зялёнымі: такія павязвалі ўдзельнікам дзяржаўнага «Дня вышыванкі» ў Менску.
Сёлета ў фэстывалі «Ars organi Grodnensi II», які праходзіць у лютэранскай кірсе, бяруць удзел прадстаўнікі пяці краін: Беларусі, Расеі, Польшчы, Літвы і Нямеччыны.
Генэральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музэю Беларусі Ўладзімер Пракапцоў прапануе надаць Нацыянальнаму аэрапорту Беларусі імя Францішка Скарыны ў гонар 500-годзьдзя выданьня «Псалтыра», а самалёты «Белавіі» назваць імёнамі вядомых беларусаў.
Як сьцьвярджаюць аўтары, «з вуснаў дзяцей яна набывае новыя, нечаканыя сэнсы, прымушае задумацца».
Раней Пятра Паўленскага пазбавілі прэміі Вацлава Гаўла за намер перадаць грошы на аказаньне юрыдычнай дапамогі так званым «прыморскіх партызанам».
16 ліпеня пасьля гадавой паўзы на хутары Шаблі ля вёскі Малое Запрудзьдзе на Валожыншчыне аднаўляецца open-air фэстываль новага этна «Вольнае паветра». Пра адметнасьці сёлетняй імпрэзы Свабодзе расказаў гаспадар аграсядзібы Ўладзімер Шаблінскі.
Амаль 40 карцін вядомага мастака Івана Айвазоўскага 11 ліпеня былі адпраўленыя зь Феадасійскай галерэі мастака ў Трэцьцякоўскую галерэю Масквы на Ўсерасейскую выставу.
Цягам апошняга году пачасьціліся выпадкі выкарыстаньня нацыянальнага беларускага арнамэнту. «Вышыванка» стала зьяўляцца на саміх таварах, іх упакоўцы, на лягатыпах і ў рэкляме.
Моладзь БНФ распачала кампанію за рэабілітацыю беларускай паэткі і грамадзкай дзяячкі Ларысы Геніюш.
Нацыянальнага беларускага калярыту на «Славянскім базары» амаль не адчуваецца. Гэта стала такой жа неад’емнай прыкметай фэстывалю апошніх гадоў, як прымусовы распаўсюд квіткоў на прадпрыемствах і памкненьне арганізатараў запрасіць для выступаў «зорак расейскай эстрады».
Фэст нацыянальнай культуры ўпершыню правялі беларусы, якія жывуць у Маскве.
У вёсцы Салацьце Гарадзенскага раёну паблізу літоўскай мяжы адбыўся другі пленэр «Артсалат» гарадзенскіх і менскіх мастакоў. Працы з пленэру ўпрыгожваюць навакольле — абыякавых няма.
Таксама ў лайн-апе Vuraj, Pawa і іншыя. Уночы — «Сьпеўны сход».
Журналіст газэты Rzeczpospolita Руслан Шошын пагаварыў с нобэлеўскай ляўрэаткай Сьвятланай Алексіевіч пра яе рэзанансныя выказваньні падчас сустрэчы з чытачамі ў Брукліне, якія выклікалі рэзкую рэакцыю польскага МЗС.
У інтэрвію газэце «Прессбол» беларускі футбаліст і трэнэр Васіль Хамутоўскі распавёў пра тое, як у яго складаліся адносіны са школьнымі прадметамі, і параўнаў беларускую і нямецкую адукацыю. Ён выказаў жаданьне, каб Беларусь вярнулася да адукацыі па-беларуску.
Стваральнікі фільмаў «Вышэй за неба» і «ГараШ» Андрэй Курэйчык і Дзьмітры Фрыга пачалі на сайце ulej.by збор грошай на здымкі фільму пад рабочай назвай «PARTY-zan фільм».
Для арганізацыі выставы, дзе фатограф пакажа, як бачыў Беларусь за апошнія 7 год, трэба сабраць 5 тысяч дэнамінаваных рублёў.
Беларускія мытнікі прынялі амэрыканскую рок-гурт Red Hot Chili Peppers за іншых музыкаў.
Пры ўзмоцненых захадах бясьпекі на радзіме Аляксандра Лукашэнкі ў Шклоўскім раёне пачалося купальскае сьвята «Александрыя зьбірае сяброў».
Пісьменьнікі і журналісты хвілінай маўчаньня ўшанавалі памяць мовазнаўцы і журналіста Радыё Свабода Юрася Бушлякова, які праз цяжкую хваробу пайшоў з жыцьця ў 2013 годзе.
Павел Баранаў перамог у глядацкім галасаваньні і пракамэнтуе фінальны матч чэмпіянату Эўропы-2016 памідж Партугаліяй і Францыяй.
8 ліпеня на скрыжаваньні дарог у вёсцы Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага раёну распачаўся YIII Рэспубліканскі фэст народнага гумару «Аўцюкі-2016».
Гэтая праца скульптара можа стаць самай высокай статуяй Хрыста ў Эўропе. Вышыня знакамітай статуі ў Рыё-дэ-Жанэйра складае ўсяго 38 мэтраў.
На зьезьдзе партыі «Яблоко», які прайшоў у Маскве, кінарэжысэр Аляксандр Сакураў быў зацьверджаны адным з кандыдатаў у дэпутаты на маючых адбыцца 18 верасьня выбараў у Дзяржаўную думу. Ён узначальвае пецярбурскі сьпіс кандыдатаў ад гэтай партыі.
8 ліпеня ў менскім дворыку на плошчы Свабоды, 4 выступяць фіналісты конкурсу «Засьпявай 3.0», а разам зь імі — рок-князёўна Кася Камоцкая.
Міністар культуры Расеі Ўладзімер Мядзінскі заклікаў міністэрства адукацыі і навукі РФ зьмяніць суадносіны гадзін выкладаньня рускай і замежных моў у школах Расеі.
Расейская прэса паведамляе, што Джамале адмовілі ва ўдзеле, прадстаўнікі Джамалы — што яна і не плянавала ўдзелу, з прапановамі да яе не зьвярталіся.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Foundation (HRF) вырашыла ануляваць прэмію імя Вацлава Гаўла, якую прысудзілі расейскаму мастаку Пятру Паўленскаму ў траўні.
Такую ўзнагароду паэт атрымаў ад лiтоўскага Міністэрства замежных спраў за пераклады зь літоўскай мовы на беларускую.
Надбудаваць над горадам гіганцкую сетку, у якой разьмясьціць перагорнутыя дагары нагамі будынкі зь лесам зьверху. Такім бачаць рашэньне ўрбаністычных праблемаў у менскай студыі KAVA Architects.
Загрузіць яшчэ