Выступ адбываецца на перакрыжаваньні вуліц Сухараўская і Лабанка (насупраць ГЦ «Максімус»). Таксама ў імпрэзе бяруць удзел тэлевядоўца Юры Жыгамонт і мастак Алесь Пушкін.
У часы нягнуткасьці эстэтыкі і эстэтычнага ўспрыманьня існавалі вялікія стылі, бо толькі творы аднаго стылю лічыліся тады прыгожымі. Кожны зь іх ускладняўся аж да самаразбурэньня і кожны зь іх адмаўляў папярэдніка, будучы новым выданьнем папярэдніка свайго папярэдніка. Стылі качалі маятнік.
Больш за тое, гэтую ідэю Міністэрства культуры ня толькі падтрымлівае, але ўжо накіравала неабходныя звароты ў адпаведныя дзяржаўныя структуры.
«Наш народ чытае і глядзіць зашмат далёка не станоўчых навінаў, усе ж разумеюць, што ня ўсё ў нашай дзяржаве добра. Але часам на гэта трэба глядзець пазытыўна»
Сёньня – 25 ліпеня – 19 год са дня сьмерці Натальлі Арсеньневай.
У дарожна-рамонтным упраўленьні журналісту заявілі, што кіёск ня іхны і што глядзець за ім павінны яго гаспадары.
Мастацкі пленэр «Пачаткі» ў Друі стаў самым галоўным мастацкім мерапрыемствам Браслаўшчыны, лічыць айцец Сяргей Сурыновіч.
«Здараецца, што да маленькіх дзяўчатак прыходзіць фэя, дакранаецца залатым дубчыкам і робіць яе шчасьлівай. Для мяне такім чараўніком стаў сябра маіх бацькоў Янка Брыль», — пісьменьніца Вольга Іпатава згадвае пра свайго «зямнога заступніка».
Іран зьнішчыў 100 тысяч спадарожнікавых антэнаў у рамках афіцыйных намаганьняў «абараніць мараль і культуру» ад шкоднага ўплыву спадарожнікавых тэлеканалаў.
Падчас адпачынку ад заняткаў «Мова Нанова» выпусьціла чарговае матывацыйнае відэа пра беларускую мову. У новым роліку шматразовы чэмпіён сьвету па муай-тай Віталь Гуркоў вучыць наведнікаў і мове, і баявым прыёмам.
Сябры згуртаваньня дэмакратычных сілаў Слоніма і Зэльвы падтрымалі ініцыятыву Партыі БНФ, якая распачала збор подпісаў за рэабілітацыю Ларысы Геніюш, а таксама за тое, каб у Зэльве пераназваць вуліцу Савецкую ў вуліцу імя Ларысы Геніюш.
25 ліпеня — дзень сьмерці Уладзіміра Караткевіча. Для нас ён значны настолькі ж, наколькі знакавыя для Вялікабрытаніі — Вальтэр Скот, або для Польшчы — Генрык Сянкевіч.
На Падляшшы адбыўcя фэстываль беларускай музыкі "Басовішча".
Фільм павінен быць зьняты на беларускай мове і з беларускімі акторамі. Аўтар праекту і рэжысёр — Аляксандар Меліхавец.
Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Як паведамілі радыё Свабода ў прэс-службе Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны, у складзе апэратыўнай групы па расьсьледаваньні забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета працуюць 50 адмыслоўцаў.
Інфармацыя, датычная выбараў, у памяшканьні камісіі № 32 у Гомелі афармляецца выключна на расейскай мове.
Рыхтуецца да друку мастацкі альбом на 25-годзьдзе мастацкай суполкі «Пагоня».
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка падтрымлівае прапанову, каб інфармацыя аб таварах і паслугах у Беларусі даводзілася на дзьвюх дзяржаўных мовах.
Мініфутбольны клюб «Сталіца» зь Менску аздобіў нацыянальным арнамэнтам форму на новы сэзон. У кіраўніцтве кажуць, што гэта ня мода: так «Сталіца» падкрэсьлівае сваю беларускасьць.
Замовы ў інтэрнэт-краме velcom сапраўды прымаюцца толькі па-расейску, адказалі Свабодзе ў кампаніі. Прычына ў тым, што сайт «тэхнічна зьвязаны са зьнешнімі кампутарнымі базамі вэрыфiкацыi».
1057 подпісаў паставілі гарадзенцы пад лістом да міністра адукацыі Беларусі Міхаіла Жураўкова з патрабаваньнем абараніць у іхнім горадзе польскамоўнае навучаньне ў школах і садках. Подпісы паставілі ня толькі палякі, але і людзі іншых нацыянальнасьцяў.
У Крысьціны Вітушкі, магістра бізнэс-адміністраваньня, у інтэрнэт-краме velcom не прынялі замовы. У форме замовы яна ўпісала сваё імя і прозьвішча па-беларуску. Сайт адказаў, што зробленая памылка.
Віцебскі фэстываль, некалі вельмі папулярны менавіта праз канцэртныя і конкурсныя праграмы, ператварыўся ў «агульнагарадзкую гулянку» з танным распродажам, сувэнірнымі шэрагамі, вулічнымі «харчовымі кропкамі».
У межах фэсту вулічнага мастацтва «На сямі вятрах» адбылася незвычайная акцыя: каля помніка Пушкіну аўтары і чытальнікі-аматары дэклямавалі вершы, прысьвечаныя Віцебску.
На дошцы напіс: «15 лютага 1641 году прывілеям караля Ўладзіслава IV» Чэрыкаву нададзена Магдэбурскае права».
Сёньня Цётцы споўнілася б 140 год. Радыё Свабода сабрала 20 нечаканых фактаў пра беларускую паэтку
27-ы фэстываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча» пройдзе каля Гарадка пад Беластокам (Польшча) 22 і 23 ліпеня. За тыдзень да старту арганізатары фэстывалю абвясьцілі канчатковы расклад выступаў і сьпіс выступоўцаў.
Жыхар Магілёва, інвалід другой групы Сяргей Гіркін намагаецца адвадзіць сябе ад алькагалізму. Ягоная цяга да сьпіртнога мае амаль дваццацігадовую гісторыю.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Спачатку плянавалася ўручыць падарунак на сцэне, пазьней вырашылі зрабіць гэты падарунак за кулісамі.
Сваім зьяўленьнем фэстываль абавязаны Віцебску з прычыны даволі празаічнай: складаны рэльеф мясцовасьці, ня дужа зручны для праектантаў і будаўнікоў, стварае добры акустычны эфэкт.
Акурат на сваё 15-годзьдзе гурт Pomidor/off прэзэнтуе першы афіцыйны кліп. Відэа ў стылі супрэматызму на песьню «Дым» зрабіў мастак-аніматар Сяргей Кастрыцкі.
Верагодна, стужкі будуць чырвона-зялёнымі: такія павязвалі ўдзельнікам дзяржаўнага «Дня вышыванкі» ў Менску.
Сёлета ў фэстывалі «Ars organi Grodnensi II», які праходзіць у лютэранскай кірсе, бяруць удзел прадстаўнікі пяці краін: Беларусі, Расеі, Польшчы, Літвы і Нямеччыны.
Генэральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музэю Беларусі Ўладзімер Пракапцоў прапануе надаць Нацыянальнаму аэрапорту Беларусі імя Францішка Скарыны ў гонар 500-годзьдзя выданьня «Псалтыра», а самалёты «Белавіі» назваць імёнамі вядомых беларусаў.
Як сьцьвярджаюць аўтары, «з вуснаў дзяцей яна набывае новыя, нечаканыя сэнсы, прымушае задумацца».
Раней Пятра Паўленскага пазбавілі прэміі Вацлава Гаўла за намер перадаць грошы на аказаньне юрыдычнай дапамогі так званым «прыморскіх партызанам».
16 ліпеня пасьля гадавой паўзы на хутары Шаблі ля вёскі Малое Запрудзьдзе на Валожыншчыне аднаўляецца open-air фэстываль новага этна «Вольнае паветра». Пра адметнасьці сёлетняй імпрэзы Свабодзе расказаў гаспадар аграсядзібы Ўладзімер Шаблінскі.
Амаль 40 карцін вядомага мастака Івана Айвазоўскага 11 ліпеня былі адпраўленыя зь Феадасійскай галерэі мастака ў Трэцьцякоўскую галерэю Масквы на Ўсерасейскую выставу.
Цягам апошняга году пачасьціліся выпадкі выкарыстаньня нацыянальнага беларускага арнамэнту. «Вышыванка» стала зьяўляцца на саміх таварах, іх упакоўцы, на лягатыпах і ў рэкляме.
Моладзь БНФ распачала кампанію за рэабілітацыю беларускай паэткі і грамадзкай дзяячкі Ларысы Геніюш.
Нацыянальнага беларускага калярыту на «Славянскім базары» амаль не адчуваецца. Гэта стала такой жа неад’емнай прыкметай фэстывалю апошніх гадоў, як прымусовы распаўсюд квіткоў на прадпрыемствах і памкненьне арганізатараў запрасіць для выступаў «зорак расейскай эстрады».
Фэст нацыянальнай культуры ўпершыню правялі беларусы, якія жывуць у Маскве.
У вёсцы Салацьце Гарадзенскага раёну паблізу літоўскай мяжы адбыўся другі пленэр «Артсалат» гарадзенскіх і менскіх мастакоў. Працы з пленэру ўпрыгожваюць навакольле — абыякавых няма.
Таксама ў лайн-апе Vuraj, Pawa і іншыя. Уночы — «Сьпеўны сход».
Журналіст газэты Rzeczpospolita Руслан Шошын пагаварыў с нобэлеўскай ляўрэаткай Сьвятланай Алексіевіч пра яе рэзанансныя выказваньні падчас сустрэчы з чытачамі ў Брукліне, якія выклікалі рэзкую рэакцыю польскага МЗС.
У інтэрвію газэце «Прессбол» беларускі футбаліст і трэнэр Васіль Хамутоўскі распавёў пра тое, як у яго складаліся адносіны са школьнымі прадметамі, і параўнаў беларускую і нямецкую адукацыю. Ён выказаў жаданьне, каб Беларусь вярнулася да адукацыі па-беларуску.
Загрузіць яшчэ