У інтэрвію газэце «Прессбол» беларускі футбаліст і трэнэр Васіль Хамутоўскі распавёў пра тое, як у яго складаліся адносіны са школьнымі прадметамі, і параўнаў беларускую і нямецкую адукацыю. Ён выказаў жаданьне, каб Беларусь вярнулася да адукацыі па-беларуску.