Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва ўзнагародзіла Алеся Разанава ордэнам з Пагоняй


Алесь Разанаў (зьлева) разам з Алесем Бяляцкім
Алесь Разанаў (зьлева) разам з Алесем Бяляцкім

Такую ўзнагароду паэт атрымаў ад лiтоўскага Міністэрства замежных спраў за пераклады зь літоўскай мовы на беларускую.

Урачыстае ўзнагароджаньне адбылося 7 ліпеня, падчас сьвяткаваньня Дня каранацыi Мiндоўга ў амбасадзе Літвы ў Менску.

Атрымаўшы ордэн, Алесь Разанаў выступіў перад амбасадарам Эвалдасам Ігнатавічусам на літоўскай мове.

Алесь Разанаў — беларускі пісьменьнік, перакладчык зь літоўскай, латыскай, грузінскай, баўгарскай, сэрбскай, чэскай, ангельскай моў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG