Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі заснавана прэмія імя Карласа Шэрмана за найлепшую перакладную кнігу


Сузаснавальнікамі прэміі зьяўляюцца Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Беларускі ПЭН-Цэнтар і Міжнародны дабрачынны фонд «Вяртаньне».

Узнагарода будзе ўручацца перакладчыкам за мастацкую перакладную кнігу, якая была апублікаваная ў годзе, што папярэднічае году намінацыі на гэтую прэмію. У выключных выпадках, калі пераклад на беларускую мову рабіўся некалькімі асобамі, прэмія можа быць падзеленая паміж імі.

Намінаваць прэтэндэнтаў на прэмію могуць выдаўцы, творчыя аб’яднаньні і самі перакладчыкі. На іх ляжыць абавязак прадставіць да 15 верасьня на разгляд журы прэміі электронныя вэрсіі і два папяровыя асобнікі намінаваных кніг. Папяровыя асобнікі прымаюцца па адрасе Саюза беларускіх пісьменьнікаў (220012, Мінск, вул. Кузьмы Чорнага, 31-906), электронныя варыянты — на адрас: konkurs.pierakladau@gmail.com

Прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў гонар выдатнага беларускага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана (1934 — 2005) і носіць яго імя. Плянуецца, што першая цырымонія ўзнагароджаньня адбудзецца ў дзень нараджэньня Карласа Шэрмана, 25 кастрычніка.

Склад журы будзе абвешчаны дадаткова.

Пра гэта інфармуе прэс-служба Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG