Паэт Зьніч (айцец Іаан, праваслаўны манах Жыровіцкага манастыра) дэклямуе анэкдоты пра камуністаў, якія кінулі ўсё на алтар змаганьня з рэлігіяй.
За ўсю гісторыю Беларусі па-беларуску прынята каля 50 законаў. А калі глядзець усе нарматыўныя акты, якіх было за 200 тысяч, то па-беларуску выдаваліся толькі 3%.
БРСМ ладзіць 2 ліпеня «Дзень вышыванкі». У праграме дэфіле «Пад сьцягам з вышыванкай», раздача стужак з арнамэнтам, дэфіле ў касьцюмах з вышыўкай і эстрадны канцэрт.
Новыя зьвесткі пра біяграфію і постаць Францішка Скарыны адшукаў Алесь Жлутка, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Беларусі.
Ня ведаю дакладна, ці кару любога дрэва «ўтылізуе» жук-караед. Затое ведаю дакладна, што няма такога помніка архітэктуры, які ня мог бы «утылізаваць» наш таленавіты народ.
Гран-пры за «Графічны і камунікацыйны дызайн» атрымала Кацярына Дубовік за «Казкі» Вільгельма Гаўфа. Два Гран-пры атрымаў праект «Мапа станаўленьня Беларусі».
4 верасьня ў Падляскай опэры ў Беластоку адбудзецца прэмʼера спэктаклю «Народны альбом. 20 год». Рэжысэрам спэктаклю будзе Матвей Сабураў, аўтар многіх кліпаў «Ляпіса Трубяцкога», «The Toobes», «Без Білета» ды рэжысэр «Сашы і Сірожы».
Цяпер на працы супрацоўнікі тэлеканала могуць насіць адзеньне з «Пагоняй». Раней было некамільфо.
Паліў сам паэт таксама неміласэрна.
Імя беларускага паўстанца па-беларуску напісалі на шыльдзе з назвай прыпынку грамадзкага транспарту, што ў магілёўскім пасёлку Казіміраўцы. Раней прыпынак з назвай вуліцы быў напісаны на расейскай мове.
У мэдычнай установе кашулі зь беларускім арнамэнтам раздавалі бабруйскія актывісты БРСМ.
2016 год ЮНЭСКА назвала годам мастака Леона Бакста (1866-1924). У Беларусі афіцыйна адзначылі 150-годзьдзе са дня яго нараджэньня.
Такія забавы называюць «традыцыйнымі» арганізатары сьвята «Александрыя зьбірае сяброў».
28 песьняў на вершы Яўгеніі Янішчыц склалі новы альбом Тацьцяны Беланогай «Матылёк». Чым актуальная паэтка, жыцьцёвы шлях якой трагічна абарваўся дваццаць восем гадоў таму?
Вось такая афіша вісіць у галоўным офісе ОАО АСБ Беларусбанк. Дзень дэнамінацыі супрацоўнікам банка прапануюць адзначыць у вышыванках.
Госьць Свабоды — Ягор Забелаў, адзін з найбольш вядомых акардэаністаў беларускага музычнага андэрграўнда, кампазытар, аўтар тэатральнай музыкі і музыкі да кіно, заснавальнік гурту Gurzuf і «Ягор Забелаў трыё».
Пакуль БРСМ «плягіяціць» ідэю «Дня вышыванкі», «Арт Сядзіба» ўжо распрацоўвае наступную ідэю: раздачу налепак з «Пагоняй». Ці «сплягіяцяць» і гэта?
Новая кніга Паўла Касьцюкевіча ўжо самой вокладкай намякае, што нічога страшнейшага за плян Бабарозы няма.
З 30 чэрвеня па 15 ліпеня ў Менску будзе працаваць Міжнародная летняя школа беларусістыкі.
Ён будзе праводзіцца 2 ліпеня, напярэдадні афіцыйнага сьвята — дня Незалежнасьці. Арганізатарамі Дня вышыванкі выступаюць БРСМ, Міністэрства культуры і Менгарвыканкам.
Стрыт-арт мастак з Казахстану Паша Кас стварыў гіганцкае графіці «Гэта маўчаньне», якое мае на мэце прыцягнуць увагу да праблемы захаваньня ядзерных адходаў.
Маштабны творца, які напісаў некалькі опэр, балетаў, музыку да дзясяткаў знакавых спэктакляў, культавых фільмаў — Сяргей Картэс пайшоў з жыцьця 26 чэрвеня. Яму быў 81 год.
Форму, якую абралі беларускія спартоўцы і трэнэры, распрацавала беларуская дызайнэрка Юлія Латушкіна. Натхненьнем для калекцыі стаў сапраўдны традыцыйны беларускі рушнік.
На вуліцы Леніна зьявілася мэмарыяльная дошка ў памяць пра літаратара і грамадзкага дзеяча, які нястомна прапагандаваў культурніцкую спадчыну горада.
«Мова Нанова» абяцае падарункі Зьмітрам, а таксама Юрасям, Міхасям, Кастусям; Касям, Вальжынам, Настам, Хрысьцям і іншым, чыё імя ў пашпарце запісана ў беларускай форме.
На 82-м годзе жыцьця памёр кампазытар Сяргей Картэс. Пра гэта паведаміў яго сын у фэйсбуку.
Выпадак адбыўся на ўваходзе на фэст „Купальскае кола“.
25 чэрвеня Беларусы Чэхіі сьвяткавалі Купальле каля аднаго з вадаёмаў Прагі. Удзельнічалі каля 70 чалавек, далучыліся таксама мясцовыя расейцы, украінцы, чэхі ды італьянцы.
У Рудабельскім (Акцябарскім) раёне ў межах Рэспубліканскага фэстывалю фальклёрнага мастацтва прайшло "Рудабельскае Купальле". Удзельнікі сьвята плялі вянкі, вадзілі карагоды, зладзілі сьвяточнае шэсьце.
Арганізатары спалучылі вулічнае мастацтва зь літаратурай: на Савецкай выстаўленыя плякаты са зьвесткамі аб паасобных беларускіх пісьменьніках, а таксама аб Элізе Ажэшцы — польскаму празаіку, якая жыла ў Горадні.
Там жа, на падворку культурніцкага цэнтру ў Задзьвіньні сёньня прэзэнтавалі публіцы драўляную скульптуру княгіні Вольгі — заснавальніцы Віцебска, калі верыць не пацьверджанай навукоўцамі легендзе.
Прэзэнтавала сучасную беларускую паэзію Даша Бялькевіч, менская літаратарка, якая ня толькі чытала свае вершы, але і распавядала пра сучасны стан маладой беларускай паэзіі.
Амапаўцы былі запрошанымі акторамі на здымках футурыстычнай опэры. Арганізатары пра ўсё загадзя дамовіліся зь міліцыяй. Але гледачы, якія ня ведалі, якім будзе фінал пэрформансу, адчулі сапраўдны шок.
Тысячагадовае гісторыя мястэчка Сьвіслач: разбуранае гарадзішча, брукаванка і занядбаныя габрэйскія могілкі.
У пачатку вуліцы імя сусьветна вядомага мастака, перайменаванай сёлета, адчынілі мэмарыяльную дошку, на якой па-беларуску напісана: «Вуліца названа ў гонар славутага мастака зь Віцебску Марка Шагала».
Экспэртная камісія гатовая зноў разглядзець заяву «з улікам творчага росту». Музыка кажа, што ня мае ніякага жаданьня спрабаваць зноў.
Помнік Аляксандру Неўскаму, увасобленаму разам з жонкай і сынам, урачыста адкрылі на Плошчы тысячагодзьдзя ў Віцебску.
Хоць СЭТ ужо дзесяць год вучыць традыцыйным сьпевам, гэты летнік будзе першым у фармаце «непасрэдна ад носьбітаў, непасрэдна на мясцовасьці».
У Менску адбылася прэзэнтацыя кнігі Валера Каліноўскага «Пані Эльжбета. Гісторыя адной прыязьні» 24 чэрвеня Эльжбеце Смулковай спаўняецца 85 гадоў.
Праект па зборы сродкаў для выданьне «Чытанкі-хрысьціянкі», каляровай азбукі-размалёўкі для дзяцей, ужо разьмешчаны на плятформе.
Камяніца Кастуся Качана ў Наваградку мае шыльду «Сядзіба мастака». Міма яе турысты ходзяць на Замкавую гару паглядзець рэшткі дзьвюх вежаў. 25 чэрвеня гаспадар праводзіць дзень адчыненых дзьвярэй. У гэты дзень адбудзецца дзіцячы пленэр, на яго Кастусь Качан запрашае вучняў мастацкай школы.
Да аўтарства адной з самых знакамітых рок-кампазыцыяў усіх часоў «Лесьвіца на нябёсы» ня будзе дададзена новых імёнаў. У чацьвер суд у Лос-Анджэлесе прызнаў, што пачатковыя акорды песьні не зьяўляюцца плягіятам, адкінуўшы прэтэнзіі гурту Spirit.
Адбор Пётар Клюеў прайшоў зь песьняроўскімі «Слуцкімі ткачыхамі», на конкурсе выступіць з аўтарскай песьняй і кавэрам.
Фэстываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча-2016» пройдзе 22-23 ліпеня каля Гарадка пад Беластокам (Польшча). «Басовішча» пройдзе ўжо 27-ы раз, і сёлета на фэстываль вернецца конкурс маладых гуртоў.
У аграсядзібе «Гасьціна», што ў вёсцы Пескі Лідзкага раёна, гаспадар будуе батлейку для дзіцячых беларускіх спэктакляў, а таксама для правядзеньня беларускіх канцэртаў і імпрэзаў. Адчыніць батлейку плянуюць 8 верасьня.
«Лукашэнка ў маім уяўленьні — чалавек, які ідзе праз гушчар ды з боязьзю разглядаецца на бакі, каб не ўваліцца ў балота», — у такім вобразе бачыць кіраўніка Беларусі мастак самавук зь Вільні Пётар Ліньнік, які працуе ў жанры палітычнай карыкатуры.
Расейская пісьменьніца Тацяна Талстая назвала ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі Сьвятлану Алексіевіч «журналістам-прапагандыстам». Пры гэтым Талстая нецэнзурна вылаялася.
Міністар інфармацыі Лілія Ананіч у кулюарах Усебеларускага народнага сходу адказала на пытаньне Радыё Свабода, калі беларускія выдавецтвы пачнуць выдаваць кнігі Сьвятланы Алексіевіч:
Сьмяротнае пакараньне супярэчыць Божаму пляну і спрыяе не справядлівасьці, а помсьце, заявіў папа Рымскі Францішак у відэазвароце да ўдзельнікаў шостага Ўсясьветнага кангрэсу супраць сьмяротнага пакараньня, які пачаў працу ў Осьлё 21 чэрвеня.
Сёньня прафэсару Арнольду Макміліну, вядомаму брытанскаму беларусісту, спаўняецца 75 гадоў. Мы пазванілі ў Лёндан, каб павіншаваць прафэсара, і адначасова запісалі зь ім кароткую размову.
Загрузіць яшчэ