«Гары Потэр і праклятае дзіця» — працяг гісторыі пра чараўніка, прыдуманага брытанскай пісьменьніцай Джоан Роўлінг.
Горад Рагачоў, дзе сёлета ў верасьні мае праводзіцца Дзень беларускага пісьменства, нагадвае цяпер вялікі разварочаны мурашнік. Перакрытыя цэнтральныя вуліцы, зрэзаны стары асфальт на праежджай частцы і ходніках, раскапаныя камунальныя траншэі.
У Кракаве адбылася першая сустрэча Папы Рымскага Францішка з маладымі людзьмі, якія прыбылі на Сусьветныя дні моладзі ў Польшчу.
На сайце pravo.by апублікаванае рашэньне Менгарвыканкама аб назвах станцый другога ўчастка трэцяй і чацьвёртай лініі Менскага мэтрапалітэну.
«Гульня зь Беларусі, якую ведае ўвесь сьвет». Фарбавалі самалёт у чэскай Астраве. Дзеля гэтага 13 адмыслоўцам спатрэбілася 300 літраў фарбы і 450 квадратных мэтраў трафарэтаў.
«Дзьверы кватэры прачыненыя, заходзім — стаяць тапачкі, дзіцячыя сандалікі, вісіць вопратка. На тумбачцы — тэлефон, падняў слухаўку — гудкі... у Прыпяці было страшней, чым на даху рэактару», — мастак Лявон Грышук згадвае пра «чарнобыльскую місію».
Адзінае на Гарадзеншчыне незалежнае грамадзка-палітычнае выданьне «Газета Слонімская» рыхтуе тысячны нумар, які зьявіцца на наступным тыдні. Журналісты рыхтуюць для сваіх чытачоў сьвяточную акцыю ў Слоніме, але яшчэ чакаюць дазволу райвыканкаму.
«Якія музыкі? Зараз збор подпісаў ідзе, ніякай агітацыі. Ніякіх музыкаў не павінна там быць. А вы кажаце пра тое, што там ужо вялася актыўная перадвыбарная агітацыя».
Учора паміж 16:00 і 17:00 у сваёй кватэры ў Менску памёр пісьменьнік Іван Пташнікаў. Яму было 83 гады.
Парадак, добрыя дарогі, стабільнасьць, разьмераны лад жыцьця і эўрапейскасьць, — такім выглядае для жыхароў Расеі і Ўкраіны беларускае жыцьцё.
Пятро Попчанка мае невялікую пасеку зь дзясяткам вульлёў на сваім надзеле на ўскраіне Берасьця. Гаспадар ласкава пагадзіўся паказаць журналістам Свабоды, як здабываюць мёд.
Дыякан Пакроўскага сабору з Горадні Дзьмітры Паўлюкевіч разам са сваімі сябрамі стаў фіналістам відэаконкурсу чытальнікаў беларускай паэзіі.
Намесьнік дырэктара кампаніі «Славянскі прадукт» з Шуміліна заявіў Свабодзе, што пасьля зьяўленьня новай рэклямы зафіксаваны ўстойлівы рост продажу.
Інтэрнэт-радыёканал называецца «MF-FM». Пакуль ён працуе ў тэставым рэжыме, грае толькі музыку, але актывісты абяцаюць, што неўзабаве дададуцца радыёперадачы.
Выступ адбываецца на перакрыжаваньні вуліц Сухараўская і Лабанка (насупраць ГЦ «Максімус»). Таксама ў імпрэзе бяруць удзел тэлевядоўца Юры Жыгамонт і мастак Алесь Пушкін.
У часы нягнуткасьці эстэтыкі і эстэтычнага ўспрыманьня існавалі вялікія стылі, бо толькі творы аднаго стылю лічыліся тады прыгожымі. Кожны зь іх ускладняўся аж да самаразбурэньня і кожны зь іх адмаўляў папярэдніка, будучы новым выданьнем папярэдніка свайго папярэдніка. Стылі качалі маятнік.
Больш за тое, гэтую ідэю Міністэрства культуры ня толькі падтрымлівае, але ўжо накіравала неабходныя звароты ў адпаведныя дзяржаўныя структуры.
«Наш народ чытае і глядзіць зашмат далёка не станоўчых навінаў, усе ж разумеюць, што ня ўсё ў нашай дзяржаве добра. Але часам на гэта трэба глядзець пазытыўна»
Сёньня – 25 ліпеня – 19 год са дня сьмерці Натальлі Арсеньневай.
У дарожна-рамонтным упраўленьні журналісту заявілі, што кіёск ня іхны і што глядзець за ім павінны яго гаспадары.
Мастацкі пленэр «Пачаткі» ў Друі стаў самым галоўным мастацкім мерапрыемствам Браслаўшчыны, лічыць айцец Сяргей Сурыновіч.
«Здараецца, што да маленькіх дзяўчатак прыходзіць фэя, дакранаецца залатым дубчыкам і робіць яе шчасьлівай. Для мяне такім чараўніком стаў сябра маіх бацькоў Янка Брыль», — пісьменьніца Вольга Іпатава згадвае пра свайго «зямнога заступніка».
Іран зьнішчыў 100 тысяч спадарожнікавых антэнаў у рамках афіцыйных намаганьняў «абараніць мараль і культуру» ад шкоднага ўплыву спадарожнікавых тэлеканалаў.
Падчас адпачынку ад заняткаў «Мова Нанова» выпусьціла чарговае матывацыйнае відэа пра беларускую мову. У новым роліку шматразовы чэмпіён сьвету па муай-тай Віталь Гуркоў вучыць наведнікаў і мове, і баявым прыёмам.
Сябры згуртаваньня дэмакратычных сілаў Слоніма і Зэльвы падтрымалі ініцыятыву Партыі БНФ, якая распачала збор подпісаў за рэабілітацыю Ларысы Геніюш, а таксама за тое, каб у Зэльве пераназваць вуліцу Савецкую ў вуліцу імя Ларысы Геніюш.
25 ліпеня — дзень сьмерці Уладзіміра Караткевіча. Для нас ён значны настолькі ж, наколькі знакавыя для Вялікабрытаніі — Вальтэр Скот, або для Польшчы — Генрык Сянкевіч.
На Падляшшы адбыўcя фэстываль беларускай музыкі "Басовішча".
Фільм павінен быць зьняты на беларускай мове і з беларускімі акторамі. Аўтар праекту і рэжысёр — Аляксандар Меліхавец.
Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Як паведамілі радыё Свабода ў прэс-службе Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны, у складзе апэратыўнай групы па расьсьледаваньні забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета працуюць 50 адмыслоўцаў.
Інфармацыя, датычная выбараў, у памяшканьні камісіі № 32 у Гомелі афармляецца выключна на расейскай мове.
Рыхтуецца да друку мастацкі альбом на 25-годзьдзе мастацкай суполкі «Пагоня».
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка падтрымлівае прапанову, каб інфармацыя аб таварах і паслугах у Беларусі даводзілася на дзьвюх дзяржаўных мовах.
Мініфутбольны клюб «Сталіца» зь Менску аздобіў нацыянальным арнамэнтам форму на новы сэзон. У кіраўніцтве кажуць, што гэта ня мода: так «Сталіца» падкрэсьлівае сваю беларускасьць.
Замовы ў інтэрнэт-краме velcom сапраўды прымаюцца толькі па-расейску, адказалі Свабодзе ў кампаніі. Прычына ў тым, што сайт «тэхнічна зьвязаны са зьнешнімі кампутарнымі базамі вэрыфiкацыi».
1057 подпісаў паставілі гарадзенцы пад лістом да міністра адукацыі Беларусі Міхаіла Жураўкова з патрабаваньнем абараніць у іхнім горадзе польскамоўнае навучаньне ў школах і садках. Подпісы паставілі ня толькі палякі, але і людзі іншых нацыянальнасьцяў.
У Крысьціны Вітушкі, магістра бізнэс-адміністраваньня, у інтэрнэт-краме velcom не прынялі замовы. У форме замовы яна ўпісала сваё імя і прозьвішча па-беларуску. Сайт адказаў, што зробленая памылка.
Віцебскі фэстываль, некалі вельмі папулярны менавіта праз канцэртныя і конкурсныя праграмы, ператварыўся ў «агульнагарадзкую гулянку» з танным распродажам, сувэнірнымі шэрагамі, вулічнымі «харчовымі кропкамі».
У межах фэсту вулічнага мастацтва «На сямі вятрах» адбылася незвычайная акцыя: каля помніка Пушкіну аўтары і чытальнікі-аматары дэклямавалі вершы, прысьвечаныя Віцебску.
На дошцы напіс: «15 лютага 1641 году прывілеям караля Ўладзіслава IV» Чэрыкаву нададзена Магдэбурскае права».
Сёньня Цётцы споўнілася б 140 год. Радыё Свабода сабрала 20 нечаканых фактаў пра беларускую паэтку
27-ы фэстываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча» пройдзе каля Гарадка пад Беластокам (Польшча) 22 і 23 ліпеня. За тыдзень да старту арганізатары фэстывалю абвясьцілі канчатковы расклад выступаў і сьпіс выступоўцаў.
Жыхар Магілёва, інвалід другой групы Сяргей Гіркін намагаецца адвадзіць сябе ад алькагалізму. Ягоная цяга да сьпіртнога мае амаль дваццацігадовую гісторыю.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Спачатку плянавалася ўручыць падарунак на сцэне, пазьней вырашылі зрабіць гэты падарунак за кулісамі.
Сваім зьяўленьнем фэстываль абавязаны Віцебску з прычыны даволі празаічнай: складаны рэльеф мясцовасьці, ня дужа зручны для праектантаў і будаўнікоў, стварае добры акустычны эфэкт.
Акурат на сваё 15-годзьдзе гурт Pomidor/off прэзэнтуе першы афіцыйны кліп. Відэа ў стылі супрэматызму на песьню «Дым» зрабіў мастак-аніматар Сяргей Кастрыцкі.
Верагодна, стужкі будуць чырвона-зялёнымі: такія павязвалі ўдзельнікам дзяржаўнага «Дня вышыванкі» ў Менску.
Сёлета ў фэстывалі «Ars organi Grodnensi II», які праходзіць у лютэранскай кірсе, бяруць удзел прадстаўнікі пяці краін: Беларусі, Расеі, Польшчы, Літвы і Нямеччыны.
Генэральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музэю Беларусі Ўладзімер Пракапцоў прапануе надаць Нацыянальнаму аэрапорту Беларусі імя Францішка Скарыны ў гонар 500-годзьдзя выданьня «Псалтыра», а самалёты «Белавіі» назваць імёнамі вядомых беларусаў.
Загрузіць яшчэ