«Гары Потэр і праклятае дзіця» — працяг гісторыі пра чараўніка, прыдуманага брытанскай пісьменьніцай Джоан Роўлінг. У аснове кнігі — сцэнар п’есы, прадстаўленай у лёнданскім тэатры Palace вечарам напярэдадні, 30 ліпеня.
Аўтары п’есы — сама Джоан Роўлінг, а таксама пісьменьнік і сцэнарыст Джэк Торн і рэжысэр Джон Ціфані. Роўлінг раней заявіла, што «Гары Потэр і праклятае дзіця» ня варта ўспрымаць як пачатак новага цыклю апавяданьняў аб ведзьмаках, а хутчэй — як канец яго гісторыі.
Дзеяньне ў п’есе «Гары Потэр і праклятае дзіця» разгортваецца праз 19 гадоў пасьля падзей, апісаных у сёмай кнізе пра Гары Потэра. Потэру ўжо 37 гадоў, ён працуе ў «міністэрстве магіі» і ў яго трое дзяцей.
Папярэдняя, сёмая кніга пра Гары Потэра — «Гары Потэр і Дарункі сьмерці» — выйшла ў 2007 годзе.
Сама Джоан Роўлінг 31 ліпеня сьвяткуе свой 51-ы дзень нараджэньня.У кнігарнях Лёндану — ажыятаж з-за новай кнігі пра Гары Потэра.
Самае папулярнае
1