Сустрэча адбылася ў Вашынгтоне ў сераду, 15 чэрвеня.
Сустрэча зь пісьменьніцай адбылася ў Нацыянальным фондзе за дэмакратыю (NED). Суарганізатар сустрэчы — Радыё Свабода.
Пра пройгрыш цывілізацыі і пра даты, якімі ня варта ганарыцца, пісьменьніца пагутарыла з аўтарам і вядучай праграмы «Настоящее время. Итоги» Юліяй Саўчанкай.
Краўдфандынгавая плятформа Talaka.by адмовілася выстаўляць на сваёй пляцоўцы праект выданьня беларускай хрысьціянскай азбукі-размалёўкі «Чытанка-хрысьціянка».
Перакладчык «Уліса» Джэймса Джойса Ян Максімюк і рэдактар ягонага перакладу Сяргей Шупа ўзялі завочны ўдзел у адзначэньні Блюмава дня, якое адбылося 16 чэрвеня ў кнігарні Логвінава ў Менску.
20 чэрвеня ў МЗС Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё выставы Дзяржаўнага музэя гісторыі беларускай літаратуры «Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому...», прымеркаваная да 75-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Сёлета ў красавіку «Лідзкае піва» заявіла пра пераход адной са сваіх лінеек — брэнду «Лідзкае» на беларускамоўную камунікацыю.
Малады мастак са Смаргоні Анро малюе Леніна, каб папярэдзіць пра спаўзаньне ў маральную бездань: «Беларусы засталіся ў савецкай веры, бо Ленін для савецкага чалавека быў гэткай жа велічынёй, як Езус для хрысьціяніна», — кажа ён.
Украінскі пісьменьнік, паэт, аўтар «Дэпэш Мод», удзельнік Эўрамайдану, лідэр гурту «Сабакі ў Космасе», жыхар усходнеўкраінскага Харкава Сяргей Жадан прыехаў у Менск.
Сярод іншых просьбаў — ініцыяваць перад урадам Літоўскай Рэспублікі ўсталяваньне помніка Францішку Скарыну ў цэнтры Вільні. А таксама ініцыяваць ўсталяваньне помніка беларускаму першадрукару ў Кракаве, Кіеве і Маскве.
Таксама вядомыя беларусы просяць не спыняць фінансаваньне праграмы Каліноўскага.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца школьнікі і студэнты, маладзейшыя за 25 год, якія стала пражываюць у Беларусі. Мова твораў – беларуская, расейская, украінская.
На падрыхтоўку Дня беларускага пісьменства, які сёлета ладзіцца 4 верасьня ў горадзе Рагачове Гомельскай вобласьці, выдаткавана з абласнога ды раённага бюджэтаў 40,8 мільярду рублёў.
Паводле сцэнару, Расея пагаджаецца падпісаць з Кітаем мірны дагавор, аддаўшы некалькі рэгіёнаў, у тым ліку і Забайкальскі край.
Прадпрымальнікі Баранавічаў, якія працуюць у галіне арганізацыі вясельляў, канстатуюць, што бізнэс перажывае не найлепшыя часы. Людзі вучацца ашчаджаць на вясельлях.
Нічога не магу з сабой зрабіць: балалайкі не люблю. Не таму, што існуюць, а таму, што навязалі ў якасьці беларускага народнага інструмэнту. Паводле памераў – самага істотнага.
Каля Беларускай каталіцкай місіі ў Лёндане адкрылася выстава да 30-годзьдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Яна праходзіць у межах Лёнданскага фэстывалю архітэктуры.
Тома Ўэйтса, пачынаючы ад яго першага альбому — «Closing Time» (1973) — музычныя крытыкі назвалі «бітнікам» у папулярнай музыцы.
Прэзэнтацыя кнігі «Кантакты» адбудзецца 28 чэрвеня ў Менскай абласной бібліятэцы імя А. Пушкіна (г. Менск, вул. Гікалы, 4). Пачатак а 18:00. Падчас прэзэнтацыі на ўсе пытаньні асабіста адкажа галоўны герой кнігі.
«Насамрэч няма такога месца, куды вы маглі б зьбегчы».
15 чэрвеня а 19 гадзіне ў менскім Палацы мастацтва адбудзецца вечарына-прэзэнтацыя цудам ацалелага зборніка паэта Анатоля Сыса, яго першай кнігі «Берагі майго юнацтва».
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларус, сьвеце, гісторыі.
Культавы ўкраінскі літаратар Сяргей Жадан прадставіў у Менску беларускі пераклад свайго раману «Варашылаўград» пра даваенны Данбас і заявіў, што піша новую кнігу пра вайну ў гэтым рэгіёне Ўкраіны.
У Вільні разам зь літоўскімі музыкамі на адной сцэне выступілі адзін з самых папулярных рок-выканаўцаў Беларусі Лявон Вольскі і пераможца «Эўрабачаньня 2016», украінская сьпявачка Джамала.
Цяпер кнігарня ў менскім Траецкім прадмесьці закрытая, але неўзабаве яна адкрыецца на новым месцы, а таксама запрацуе ў інтэрнэце.
Пераможца сёлетняга конкурсу «Эўрабачаньня» Джамала прызямлілася ў аэрапорце Вільні. Заўтра яна возьме ўдзел ва ўрачыстасьцях, прысьвечаных літоўскаму Дню жалобы і надзеі.
12 чэрвеня ў Публічнай бібліятэцы Брукліну (Brooklyn Public Library) у Нью-Ёрку адбылася сустрэча чытачоў са Сьвятланай Алексіевіч з нагоды выхаду амэрыканскага выданьня яе апошняй кнігі, «Час сэканд-хэнд».
Частку вуліцы «Праўды» перайменавалі ў гонар знакамітага мастака яшчэ ў сакавіку. Аднак шыльды памянялі толькі цяпер, прычым яны сталі беларускамоўныя.
Кожны дзень а 18.30 у эфір выходзіць паўгадзінны выпуск літаратурнай перадачы з мастацкім чытаньнем урыўкаў чэскага перакладу кнігі «Час сэканд-хэнд».
Хваля закрыцьця бібліятэк зь сельскай мясцовасьці дакацілася да гарадоў. У Баранавічах чыноўнікі прынялі рашэньне аб закрыцьці бібліятэкі ў музычнай школе № 1.
У сеціве зьявілася пэтыцыя аб перакладзе сайта мабільнага апэратара МТС на беларускую мову.
16-гадовага Глеба Астаф’ева ўжо два тыдні трымаюць у псыхіятрычным шпіталі з-за пікету ў падтрымку Пятра Паўленскага.
Гістарычныя сувэніры цяпер можа набыць кожны. Знайсьці рамесьніцкія вырабы магчыма ў этнакрамах і сувэнірных лаўках. Найвялікшы ж выбар гістарычных рэчаў дэманструецца на фэстах сярэднявечнай культуры, на якіх неаднойчы пабывала наша аўтарка Яна Шыдлоўская.
У Віцебску адкрылася ўнікальная выстава «Вяртаньне памяцьцю»: фотааматар і краязнаўца Віктар Барысенкаў паказаў гледачам свае працы — сучасныя гарадзкія краявіды, у якія ён «ужыўляе» страчаныя архітэктурныя помнікі.
9 чэрвеня ў вёсцы Стаўбун Веткаўскага раёну мясцовыя жыхары ладзілі старажытны традыцыйны абрад «Ваджэньне і пахаваньне стралы».
Як бы і рэзкаваты лёзунг, але і лёгіка ў ім безумоўная. Толькі не прыпомню, каб нешта падобнае ў Беларусі гучала шырока. І сам лёзунг я ўзяў у іншай нацыі – пра чэскіх дзяцей і чэскую школу.
У Крычаве зьбіраюцца закласьці Ратушны сквэр, які мае нагадваць пра часы Магдэбурскага права. Чыноўнікі з райвыканкаму адвялі пад сквэр месца, дзе, як яны мяркуюць, якраз стаяла ратуша.
Расейскі мастак Пётр Паўленскі — пра машыну здушэньня і пра ўнутраную свабоду. Першае інтэрвію пасьля вызваленьня.
Беларускай незалежнасьці ў жніўні споўніцца 25 год. Незалежнасьць — гэта?.. Прапануйце свой фотаадказ!
Ніхто ня ведае, калі яна зьявіцца зноў і па каго.
Рэканструктары эпохі вікінгаў ладзяць трохтыднёвую экспэдыцыю па Нёмане з Горадні да Клайпеды на сярэднявечнай ладзьдзі.
Кліп праекту «Мова нанова» атрымаў немалы рэзананс у інтэлектуальных колах.
Рэпартаж пра тое, як у Чарнігаве ў памяшканьні Кацярынінскай царквы Кіеўскага патрыярхату працуе першая беларуская бібліятэка.
На гэтым тыдні пачынаецца амэрыканская паездка Нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч. Напярэдадні дырэктар Радыё Свабода Аляксандар Лукашук наведаў выдавецтва Random House у Нью-Ёрку, якое выпусьціла кнігу «Час second hand», і гутарыў з рэдактарам кнігі Сэмам Нікалсанам.
Яна захапіла нас у палон на адлегласьці, праз цэнзурныя вушы нашай жалезнай заслоны. Сюзі Кватра. Гучала коратка і па-хвацку.
У літаратурным музэі Петруся Броўкі прайшла прэзэнтацыя кнігі паэткі Насты Кудасавай «Маё невымаўля», якая пабачыла сьвет у сэрыі «Кнігарня пісьменьніка» ў выдавецтве «Кнігазбор».
Тры гады запар езьдзіў Янка Купала ў Грузію, каб пабачыцца з маладой грузінскай доктаркай Эліко Метэхэлі. Усё пра «грузінскую» музу Купалы ў рэпартажы Радыё Свабода з бальнэалягічнага курорту Цхалтуба.
Грамадзяне Ўкраіны сталі часьцей размаўляць на ўкраінскай мове як дома, гэтак і на працы.
Музыкі не разважалі пра палітыку ці рэпутацыю выданьняў — толькі пра тое, чаму іх як музыкаў крытыкуюць за ўласны выбар.
Для рэалізацыі праектку плянуецца сабраць 90 мільёнаў беларускіх рублёў.
Загрузіць яшчэ