У Горадні закончылася самая масавая і шумная культурная падзея мінулых выходных у Беларусі. ХІ фэстываль нацыянальных культур. Дзіўна, але па Радыё Культура раніцай аб гэтым — ні слова.
Гэта кавэр на песьню ўкраінскага гурту Nokturnal Mortum, які «даўно не прытрымліваецца» нацысцкіх поглядаў.
Журы прэміі, у склад якога сёлета ўваходзяць Ігар Бабкоў, Анджэй Бжэзецкі, Сяргей Дубавец, Малгажата Ноцунь, Людміла Рублеўская і Ганна Янкута, абрала трынаццаць наступных кніг:
"Мурал Менск-Масква — безгустоўны, неэстэтычны, зроблены з памылкамі і да таго ж зьяўляецца выразнай прапагандай«,— лічыць Аляксей Янукевіч.
Курсы «Мова Нанова» зрабілі жартаўлівую апытанку на тэму «Колькі трэба даплочваць, каб вы размаўлялі па-беларуску». Гэта пыталі ў менчукоў, спасылаючыся на пастанову аб даплаце, якую нібыта рыхтуе Савет міністраў.
Паводле Генэральнай пракуратуры, у Віцебскай вобласьці выяўлены парушэньні пры арганізацыі грамадзкіх абмеркаваньняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасьці.
Сёмым тэкстам да маёй сэрыі артыкулаў пра «Ўзьлёт і падзеньне сьвядомых змагароў» просіцца вось гэты Постскрыптум па матывах камэнтароў, якія сталі для мяне адкрыцьцём.
Віталь Гуркоў зноў Чэмпіён Сьвету па тайскім боксе. Адзінаццаціразовы. Можна казаць пра фэнамэнальныя дасягненьні беларуса ў кантактным відзе спорту.
Апублікаваны афіцыйны відэа-кліп на песьню Лявона Вольскага «А хто там ідзе».
У дыскусіі па тэме міліцыянт мне рашуча заявіў: «Ды хоць майткі драныя будуць вісець над Домам Ураду, абы толькі грошы добрыя плацілі!»
І гэта добра: унікальнай традыцыі неглюбскага ткацтва цяпер нішто не пагражае. Радыё Свабода наведала вёску Неглюбка Веткаўскага раёна, дзе ткуць і старыя, і малыя.
У Горадні распачаўся ХІ фэстываль нацыянальных культур. Аляксандар Лукашэнка за дваццаць год ні разу не наведаў сьвята
Наведвальнікаў канцэрту Brutto ў Дняпры эвакуіравалі нібыта з-за інфармацыі аб мініраваньні.
Прастора ЦЭХ адсьвяткавала сваё трохгодзьдзе выставай «ЦЭХ:1100 дзён» з архіўнымі фота ды афішамі імпрэзаў, якія ладзіліся там.
Паводле рэглямэнту, калі вада ў Сэне падымецца вышэй за ўзровень 5,5 мэтраў, работнікам галоўнага францускага музэю трэба будзе эвакуаваць экспанаты з падвальных памяшканьняў і сховішчаў.
Гэтыя самыя «праваслаўныя» раней адзначыліся нападкамі на пастаноўку опэры Вагнэра «Тангойзэр» у Новасібірскім опэрным тэатры.
У Менску зьявіцца графіці, прымеркаванае да дня Расеі, які адзначаецца 12 чэрвеня.
На беразе Нёмана пад Замкавай гарой паставілі скульптуру княскай шахматнай ладзьдзі.
Мастак Алесь Марачкін расказаў Свабодзе яшчэ пра адно сваё захапленьне — сьпевы. Мультымэдыйны дыск ягоных песень і карцін летась выйшаў у Менску.
Жыхар вёскі Лунна Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці Лявон Карповіч выдаў кнігу пра сваё мястэчка — Луна-Воля.
Ня раз бачыў і чуў, як нэафіты зьдзіўляюцца загадкавым словам Хрыста пра тое, што першыя тут — там будуць апошнімі, а апошнія — першымі.
Безумоўна, мы можам кінуць чытаць кнігі, у якіх утрымліваюцца сэксісцкія, расісцкія, гамафобныя і іншыя такога ж кшталту погляды — але ці не давядзецца нам тады кінуць чытаць увогуле?
«Нямала беларусаў хацелі б далучыцца да беларусізацыі, але пакуль прыглядаюцца», — кажа Свабодзе ўладальнік «зьбеларусізаванага» Dodge магілёўскі будаўнік Віталь Ужанаў.
2-4 чэрвеня ў Цхалтуба будзе праходзіць выстава, прысьвечаная жыцьцю і творчасьці паэта, а таксама грузінскім матывам у яго паэзіі.
На нашых вачах прыходзіць канец прыватызацыі нацыянальнай ідэі пэўнай групай асобаў.
Надрукавалі маю новую кнігу, называецца «Саргасава мора». Езьдзіў у Менск забраць.
Першая кніга гей-прозы па-беларуску выйшла ў Лёндане. Гэта дэбютны зборнік аповедаў Уладзя Гарбацкага «Песьні тралейбусных рагуляў».
Упершыню песьня пад назвай «Parole, parole» прагучала ў адной з сэрыйных музычных перадачаў італьянскай тэлевізіі «Teatro 10» вясною 1972 году.
Ужо можна паслухаць першыя разьдзелы кніг бясплатна, набыць аўдыёкнігу за 40-50 тысяч.
Лукашэнка на пытаньне журналістаў, маўляў, за што яго могуць праклясьці, шчыра адказаў: за мову й сьцяг.
Гэта проста непрыгожа гучыць. Непрыгожа і зьняважліва. А нацыятворчасьць – гэта хараство! :)
У былой школе ў Мількаўшчыне, якую зачынілі тры гады таму, на радзіме пісьменьніцы Элізы Ажэшкі ў Гарадзенскім раёне, былая настаўніца Тацяна Савянкова ператварыла школьны музэй вядомай пісьменьніцы ў літаратурна-краязнаўчы.
Новы ролік ад «Мова Нанова»: шмат падтэкстаў і ніякіх правакацый.
Паглядзець незалежны фільм, які займеў нечаканы посьпех у беларускіх кінатэатрах, можна будзе на Tut.by ад 3 чэрвеня.
Стужка зь бюджэтам 20 тысяч даляраў распавядзе пра тое, як маладыя беларусы здымаюць кіно пра партызанаў. Рэжысэр абяцае беларускі «The Hangover».
Сталі вядомыя імёны фіналістаў расейскай літаратурнай прэміі «Вялікая кніга». Усяго ў шорт-лісьце прэміі імёны 11 пісьменьнікаў.
Чаму нацысцкі фюрэр быў «прафэсійным вар’ятам», а савецкі правадыр — непрафэсійным. Пра гэта піша Юры Векслер на сайце Расейскай службы Радыё Свабода
Называецца яна «СССР 2.0». Ідэя кнігі вельмі простая: Сталін падарожнічае ў часе і трапляе ў сёньняшнюю Маскву. Шакаваны постсавецкай рэальнасьцю, ён вырашае аб’яднаць колішнія рэспублікі, пачынаючы, такім чынам, трэцюю сусьветную вайну.
30 траўня Элтан Джон даў канцэрт у Маскве. Яго сустрэча з прэзыдэнтам Пуціным не адбылася.
82-гадовы Палянскі жыве ў Францыі і Швэйцарыі. У Эўропе злачынства, учыненае ім у 1977 годзе — сэкс зь непаўналетнімі — мае тэрмін даўніны, а ў ЗША — не.
Новае пакаленьне мае патрэбу ў новым прачытаньні старых кніг. Так вырашыў нейкі ананімны перакладчык, які пераклаў Біблію, выкарыстоўваючы інтэрнэт-слэнг і смайлікі.
Радыё Свабода зьезьдзіла ў Ручаёўку — самую беларускамоўную мясьціну ў Беларусі.
Дзевяць сяброў тапанімічнай камісіі прагаласавалі за тое, каб назваць мост праз Дудэргоўскі канал імем Ахмата Кадырава ў гонар колішняга прэзыдэнта Чачні Ахмата Кадырава.
Яе вывешваюць да Дня перамогі ў другой сусьветнай вайне, але ў гонар Расейскай імпэрыі.
Праектам, кажа ён, займаюцца не наўпрост улады, а рэклямнае агенцтва — што праўда, на замову Менгарвыканкаму.
Кампанія Mark Formelle вырабіла адмысловую «вышымайку» для Адміністрацыі Лукашэнкі. Арнамэнт на ёй падобны да беларускага ручніка XX стагодзьдзя.
Дуэт віцебскіх мастакоў StreetSkills малюе партрэт заснавальніка супрэматызму, аўтара знакамітага «Чорнага квадрата» на пабудовах гаражнага комплексу за будучым Музэем віцебскай мастацкай вучэльні.
Працяг мультфільма пра прыгоды трох казакоў — «Казакі. Футбол» ад 28 траўня можна паглядзець у інтэрнэце. Пяць першых сэрый ўжо ёсьць у онлайн-кінатэатры Megogo, які валодае эксклюзіўнымі правамі на паказ «Казакоў...» у інтэрнэце.
Беларускі рэпер Дзьмітры Зайко, вядомы пад псэўданімам Вожык, выступіў ва ўкраінскім Сьвятагорску, што ў Данецкай вобласьці.
Загрузіць яшчэ