Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выступленьне Сяргея Міхалка ў Дняпры было сарвана


Сяргей Міхалок падчас канцэрту, архіўнае фота
Сяргей Міхалок падчас канцэрту, архіўнае фота

Наведвальнікаў канцэрту Brutto ў Дняпры эвакуіравалі нібыта з-за інфармацыі аб мініраваньні.

Як піша «Ўкраінская праўда», учора ўвечары падчас канцэрту на сцэну выйшаў невядомы мужчына, які папрасіў прысутных пакінуць памяшканьне, паколькі праходзіць спецапэрацыя. На выхадзе наведвальнікаў канцэрту правяралі.

У паліцыі пацьвердзілі, што ў клюбе сапраўды адбываліся сьледчыя дзеяньні, але пра іх вынікі не паведамілі.

Лідэр гурту Brutto Сяргей Міхалок працягнуў выступ на прыступках перад клюбам. Пазьней на афіцыйнай старонцы Brutto ў сацсетках зьявіўся ягоны камэнтар.

«Выйшлі па олд-скуле на ганак клюбу „Квадрат“ і дружным сямейным колам прасьпявалі „Воины Света“, „Грай“ і „Я верю“. На біс — „Сонце“ хорам з новымі сябрамі BRUTTO! Дзякуй, хлопцы, за вытрымку і афігенную атмасфэру», — напісаў музыка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG