Сьмяротнае пакараньне супярэчыць Божаму пляну і спрыяе не справядлівасьці, а помсьце, заявіў папа Рымскі Францішак у відэазвароце да ўдзельнікаў шостага Ўсясьветнага кангрэсу супраць сьмяротнага пакараньня, які пачаў працу ў Осьлё 21 чэрвеня.
Сёньня прафэсару Арнольду Макміліну, вядомаму брытанскаму беларусісту, спаўняецца 75 гадоў. Мы пазванілі ў Лёндан, каб павіншаваць прафэсара, і адначасова запісалі зь ім кароткую размову.
У выдавецтве Рымска-Каталіцкай парафіі сьвятога Сымона і сьвятой Алены надрукавалі амаль 700-старонкавае выданьне «Рыгор Барадулін/Ryhor Baradulin. Et orbi omni/І сьвету ўсяму». Гэта 12-я кніга паэта, выдадзеная касьцёлам.
Да 75-годзьдзя Арнольда Макміліна.
У краме «DEJAVU», якая прэзэнтуе сябе як «крама моднага абутку», частку летняга асартымэнту разьмясьцілі на палічках, зробленых з кніжак.
Сёлета візавая падтрымка — 200 бясплатных візаў для гледачоў, маладзейшых за 25 год.
У менскім Доме дружбы выступіў амэрыканскі джаз-бэнд Ambassadors, які зьяўляецца часткай аркестра Ваенна-паветраных сіл ЗША ў Эўропе.
У першы дзень Сёмухі ў вёсцы Меркулавічы Чачэрскага раёну мясцовыя жыхары ладзілі старадаўні абрад «Ваджэньне куста», які рэдка сустракаецца ў Пасожжы.
Канановіч загінуў, упаўшы з даху ў самым цэнтры Менску ў нядзелю, 19 чэрвеня. Афіцыйнай інфармацыі, ці была ягоная сьмерць самагубствам, няма. 22 ліпеня яму мела споўніцца 33 гады.
У Міністэрстве замежных спраў адкрылася выстава «Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому...», створаная па матывах аднайменнай апошняй прыжыцьцёвай кнігі народнага пісьменьніка.
Мэмуары беларускага бізнэсоўца, запісаныя Сашай Раманавай, атрымаюць па папярэдняй замове тры сотні чалавек.
Помнік расейскаму князю, нягледзячы на пратэсты грамадзкасьці, усё-такі ўсталёўваюць на Плошчы 1000-годзьдзя Віцебску.
У Горадні пасьля рэстаўрацыі гістарычнага цэнтру ў 2006 годзе практычна зусім зьнікла з ходнікаў плітка мінулага і пазамінулага стагодзьдзяў. Актывісты ТБМ не змаглі даведацца, куды яна зьнікла.
У гэты дзень на Палесьсі вяксовыя жанчыны і дзяўчаты абіралі самую прыгожую зь перадшлюбнага ўзросту, «пераапраналі» яе ў «шаты» з кляновых ці бярозавых лістоў, галінак і вяночкаў.
У вёсцы Бычкі Вушацкага раёну прайшлі ўрачыстасьці з нагоды 92-га дня народзінаў народнага пісьменьніка Васіля Быкава.
Пару дзён таму Радыё Свабода запусьціла гульню «Беларусізатар імён».
Уручыў узнагароду Уладзімір Арлоў.
Увечары 18 чэрвеня ў Менску, на плошчы Свабоды, прайшоў другі канцэрт з цыклю «Джазавыя суботы каля ратушы з Банкам БелВЭБ».
У суботу ўвечары ў Менску каля Ратушы выступіў джаз-бэнд аркестр вайскова-паветраных сіл ЗША.
«Я і ў расейскім шоу-бізнэсе шмат каго ня ведаю, і часам бывае няёмка», — апраўдваецца сьпявак.
Сустрэча адбылася ў Вашынгтоне ў сераду, 15 чэрвеня.
Сустрэча зь пісьменьніцай адбылася ў Нацыянальным фондзе за дэмакратыю (NED). Суарганізатар сустрэчы — Радыё Свабода.
Пра пройгрыш цывілізацыі і пра даты, якімі ня варта ганарыцца, пісьменьніца пагутарыла з аўтарам і вядучай праграмы «Настоящее время. Итоги» Юліяй Саўчанкай.
Краўдфандынгавая плятформа Talaka.by адмовілася выстаўляць на сваёй пляцоўцы праект выданьня беларускай хрысьціянскай азбукі-размалёўкі «Чытанка-хрысьціянка».
Перакладчык «Уліса» Джэймса Джойса Ян Максімюк і рэдактар ягонага перакладу Сяргей Шупа ўзялі завочны ўдзел у адзначэньні Блюмава дня, якое адбылося 16 чэрвеня ў кнігарні Логвінава ў Менску.
20 чэрвеня ў МЗС Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё выставы Дзяржаўнага музэя гісторыі беларускай літаратуры «Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому...», прымеркаваная да 75-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Сёлета ў красавіку «Лідзкае піва» заявіла пра пераход адной са сваіх лінеек — брэнду «Лідзкае» на беларускамоўную камунікацыю.
Малады мастак са Смаргоні Анро малюе Леніна, каб папярэдзіць пра спаўзаньне ў маральную бездань: «Беларусы засталіся ў савецкай веры, бо Ленін для савецкага чалавека быў гэткай жа велічынёй, як Езус для хрысьціяніна», — кажа ён.
Украінскі пісьменьнік, паэт, аўтар «Дэпэш Мод», удзельнік Эўрамайдану, лідэр гурту «Сабакі ў Космасе», жыхар усходнеўкраінскага Харкава Сяргей Жадан прыехаў у Менск.
Сярод іншых просьбаў — ініцыяваць перад урадам Літоўскай Рэспублікі ўсталяваньне помніка Францішку Скарыну ў цэнтры Вільні. А таксама ініцыяваць ўсталяваньне помніка беларускаму першадрукару ў Кракаве, Кіеве і Маскве.
Таксама вядомыя беларусы просяць не спыняць фінансаваньне праграмы Каліноўскага.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца школьнікі і студэнты, маладзейшыя за 25 год, якія стала пражываюць у Беларусі. Мова твораў – беларуская, расейская, украінская.
На падрыхтоўку Дня беларускага пісьменства, які сёлета ладзіцца 4 верасьня ў горадзе Рагачове Гомельскай вобласьці, выдаткавана з абласнога ды раённага бюджэтаў 40,8 мільярду рублёў.
Паводле сцэнару, Расея пагаджаецца падпісаць з Кітаем мірны дагавор, аддаўшы некалькі рэгіёнаў, у тым ліку і Забайкальскі край.
Прадпрымальнікі Баранавічаў, якія працуюць у галіне арганізацыі вясельляў, канстатуюць, што бізнэс перажывае не найлепшыя часы. Людзі вучацца ашчаджаць на вясельлях.
Нічога не магу з сабой зрабіць: балалайкі не люблю. Не таму, што існуюць, а таму, што навязалі ў якасьці беларускага народнага інструмэнту. Паводле памераў – самага істотнага.
Каля Беларускай каталіцкай місіі ў Лёндане адкрылася выстава да 30-годзьдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Яна праходзіць у межах Лёнданскага фэстывалю архітэктуры.
Тома Ўэйтса, пачынаючы ад яго першага альбому — «Closing Time» (1973) — музычныя крытыкі назвалі «бітнікам» у папулярнай музыцы.
Прэзэнтацыя кнігі «Кантакты» адбудзецца 28 чэрвеня ў Менскай абласной бібліятэцы імя А. Пушкіна (г. Менск, вул. Гікалы, 4). Пачатак а 18:00. Падчас прэзэнтацыі на ўсе пытаньні асабіста адкажа галоўны герой кнігі.
«Насамрэч няма такога месца, куды вы маглі б зьбегчы».
15 чэрвеня а 19 гадзіне ў менскім Палацы мастацтва адбудзецца вечарына-прэзэнтацыя цудам ацалелага зборніка паэта Анатоля Сыса, яго першай кнігі «Берагі майго юнацтва».
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларус, сьвеце, гісторыі.
Культавы ўкраінскі літаратар Сяргей Жадан прадставіў у Менску беларускі пераклад свайго раману «Варашылаўград» пра даваенны Данбас і заявіў, што піша новую кнігу пра вайну ў гэтым рэгіёне Ўкраіны.
У Вільні разам зь літоўскімі музыкамі на адной сцэне выступілі адзін з самых папулярных рок-выканаўцаў Беларусі Лявон Вольскі і пераможца «Эўрабачаньня 2016», украінская сьпявачка Джамала.
Цяпер кнігарня ў менскім Траецкім прадмесьці закрытая, але неўзабаве яна адкрыецца на новым месцы, а таксама запрацуе ў інтэрнэце.
Пераможца сёлетняга конкурсу «Эўрабачаньня» Джамала прызямлілася ў аэрапорце Вільні. Заўтра яна возьме ўдзел ва ўрачыстасьцях, прысьвечаных літоўскаму Дню жалобы і надзеі.
12 чэрвеня ў Публічнай бібліятэцы Брукліну (Brooklyn Public Library) у Нью-Ёрку адбылася сустрэча чытачоў са Сьвятланай Алексіевіч з нагоды выхаду амэрыканскага выданьня яе апошняй кнігі, «Час сэканд-хэнд».
Частку вуліцы «Праўды» перайменавалі ў гонар знакамітага мастака яшчэ ў сакавіку. Аднак шыльды памянялі толькі цяпер, прычым яны сталі беларускамоўныя.
Кожны дзень а 18.30 у эфір выходзіць паўгадзінны выпуск літаратурнай перадачы з мастацкім чытаньнем урыўкаў чэскага перакладу кнігі «Час сэканд-хэнд».
Хваля закрыцьця бібліятэк зь сельскай мясцовасьці дакацілася да гарадоў. У Баранавічах чыноўнікі прынялі рашэньне аб закрыцьці бібліятэкі ў музычнай школе № 1.
Загрузіць яшчэ