Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джамала: «Бяз вас у мяне б нічога не атрымалася»


Джамала: «Бяз вас у мяне б нічога не атрымалася»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:28 0:00

Джамала: “Бяз вас у мяне б нічога не атрымалася”

Пераможца сёлетняга конкурсу «Эўрабачаньня» Джамала прызямлілася ў аэрапорце Вільні. Заўтра яна возьме ўдзел ва ўрачыстасьцях, прысьвечаных літоўскаму Дню жалобы і надзеі.

«Увасабленьнем закліку «За нашую і вашую свабоду» Джамалу назваў дэпутат Сэйму Літвы Эмануэліс Зінгерыс, які прыйшоў сустрэць сьпявачку крымска-татарскага паходжаньня. На ягоную думку, песьня «1944» зьяднала ўсе народы, якія пацярпелі ад сталінскіх рэпрэсіяў.

Сусана Джамаладзінава (Джамала) падзякавала беларусам, якія галасавалі за яе кампазыцыю падчас «Эўрабачаньня»:

«Нягледзячы на тое, што песьня была нефарматнаю, мела сумны характар, яна знайшла свайго слухача. Вы яе зразумелі, прагаласавалі за яе. Бяз вас у мяне б нічога не атрымалася».

Украінская сьпявачка адзначыла, што вельмі добра разумее боль літоўцаў. 14 чэрвеня 1941 году савецкія ўлады распачалі масавыя дэпартацыі літоўцаў у Сібір і іншыя аддаленыя рэгіёны СССР. Песьня Джамалы «1944» прысьвечаная дэпартацыі крымска-татарскага народу з Крыму. Сярод дэпартаваных была і прабабуля Джамалы Назылхан.

Джамала выступіць у Вільні заўтра на Катэдральнай плошчы а 20.30.

Настасься Яўмен, Вільня

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG