Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алексіевіч пра забойствы ў Арланда: Бясьпека — гэта ілюзія


Сьвятлана Алексіевіч
Сьвятлана Алексіевіч

Нобэлеўская ляўрэатка па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч на гэтым тыдні мела сустрэчу з чытачамі ў Нью-Ёрскай публічнай бібліятэцы. Нагодай для сустрэчы стаў выхад у ЗША перакладу яе апошняй кнігі, «Час сэканд-хэнд».

Сьвятлана Алексіевіч на сустрэчы, якую вяла колішняя дырэктарка расейскай службы Радыё Свабода Маша Гесэн, распавядала пра свой творчы мэтад і пра тое, над чым працуе цяпер.

Адказваючы на просьбу Гесэн пракамэнтаваць масавае забойства 49 чалавек у гей-клюбе ў Арланда на Флорыдзе ў мінулыя выходныя, Алексіевіч сказала:

«Я думаю, што пачуцьцё бясьпекі, магчыма, страчанае і зьяўляецца ілюзіяй. У нас у Беларусі была жанчына, якая зьехала ў Ізраіль у асноўным дзеля бясьпекі, а потым у Гішпанію, і ў Гішпаніі яна патрапіла ў тую жудасную тэрарыстычную атаку. Насамрэч няма такога месца, куды вы маглі б зьбегчы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG