Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФОТАФАКТ: Сьвятлана Алексіевіч сустрэлася з Далай-ламам


Сьвятлана Алексіевіч сустрэлася з Далай Ламам.
Сьвятлана Алексіевіч сустрэлася з Далай Ламам.

Сустрэча адбылася ў Вашынгтоне падчас абеду ў сераду, 15 чэрвеня.

Сёньня Сьвятлана Алексіевіч выступіла ў офісе National Endowment for Democracy.

Цягам апошніх дзён Сьвятлана Алексіевіч мела выступы ў Публічнай бібліятэцы Брукліну (Brooklyn Public Library) і ў Публічнай бібліятэцы Нью-Ёрку (New York Public Library). Нагодай стаў выхад амэрыканскага выданьня яе апошняй кнігі «Час сэканд-хэнд». У Вашынгтоне Алексіевіч сустрэлася зь беларускай грамадой і дала інтэрвію Голасу Амэрыкі

Напярэдадні візыту Алексіевіч у ЗША дырэктар Радыё Свабода Аляксандар Лукашук наведаў выдавецтва Random House у Нью-Ёрку, якое выпусьціла кнігу «Час second hand», і гутарыў з рэдактарам кнігі Сэмам Нікалсанам. Чытаць можна тут

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG