У нядзелю, 19 чэрвеня, на праваслаўную Тройцу ў невялічкай вёсцы Буразь Жыткавіцкага раёну сябры мясцовага ансамблю «Лянок» і запрошаныя артысты з фальклёрных калектываў раёну правялі старажытны палескі абрад «ваджэньня куста». Таксама ў гэты дзень «Лянок» справіў 70-годзьдзе.
У гэты дзень на Палесьсі вяксовыя жанчыны і дзяўчаты абіралі самую прыгожую зь перадшлюбнага ўзросту, «пераапраналі» яе ў «шаты» з кляновых ці бярозавых лістоў, галінак і вяночкаў. Дзяўчына-«куст» зь сяброўкамі абыходзіла ўсё сяло, бо «каго куст мінае, той ураджаю ня мае», у хатах іх сустракалі пачастункамі і падарункамі. Пасьля хаджэньня зь дзяўчыны здымалі «куст», упрыгожвалі бярозку, кідалі вянкі на дрэвы.
Клікніце ніжэй, каб праглядзець усе фоты
Як на Палесьсі водзяць куст
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны

Абрад вядомы як на беларускім і ўкраінскім Палесьсі, так і на Віцебшчыне і Гарадзеншчыне. Падобны абрад ёсьць і на Балканах.
Фота прадставіў Пятро Аўдзееў.