Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самую вялікую «георгіеўскую стужку» Беларусі зьнялі... да наступнага году


Яе вывешваюць да Дня перамогі ў другой сусьветнай вайне, але ў гонар Расейскай імпэрыі.

Зьнікненьне самай вялікай у Беларусі 150-мэтровай «георгіеўскай стужкі» са сьцяны аграсядзібы на Магілёўшчыне заўважыў карэспандэнт Свабоды.

У сядзібе пацьвярджаюць Свабодзе: стужку зьнялі, бо «сьвяты прайшлі, чаго ж яна вісець будзе». Але на наступны год «па-любому» вернуць.

Так выглядала 150-мэтровая "георгіеўская стужка" на сьцяне аграсядзібы на Магілёўшчыне
Так выглядала 150-мэтровая "георгіеўская стужка" на сьцяне аграсядзібы на Магілёўшчыне

На пытаньне, як адміністрацыя ставіцца да цяперашняга значэньня чорна-аранжавай стужкі як сымбаля расейскага шавінізму, вайны ва Ўкраіне і «сэпаратыстаў» на Данбасе, суразмоўца сказаў: «Што вы лухту нейкую пытаеце?» А затым удакладніў, ці карэспандэнт Свабоды не сэпаратыст.

«Вы пачытайце, што гэта такое, сымбаль чаго гэта! Гэта наогул гвардзейская стужка, гісторыю хоць вывучайце», — кажа прадстаўнік сядзібы.

На ўдакладненьне, што падчас Другой сусьветнай вайны «гвардзейская стужка» савецкім бокам не ўжывалася (колеры ўжываліся на сьцягах гвардзейскага злучэньня, на Ордэне Славы 1943 года і мэдалі «За перамогу над Германіяй» 1945 году, стужка ж выкарыстоўвалася тымі, хто ваяваў на баку нацысцкай Нямеччыны), суразмоўца перапытаў:

«А да чаго тут „на вайне“? Канечне, царскай гвардыі! Мы шануем сваю гісторыю, што мне з вамі размаўляць?»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG