Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся збор подпісаў за беларусізацыю МТС


“Беларуская” галоўная старонка сайту МТС
“Беларуская” галоўная старонка сайту МТС

У сеціве зьявілася пэтыцыя аб перакладзе сайта мабільнага апэратара МТС на беларускую мову.

Нягледзячы на адпаведную кнопку, сайт mts.by ня мае вэрсіі на беларускай мове. Апрача беларускамоўнай вэрсіі сайту аўтар пэтыцыі, перакладчык Аляксандр Кошаль, просіць пашырыць выкарыстаньне беларускай мовы ў друкаваных матэрыялах апэратара.

Ініцыятар кампаніі ставіць у прыклад украінскую філію МТС, на сайце якой украінамоўную вэрсію можна замяніць расейскамоўнай.

Сайт МТС-Украіна
Сайт МТС-Украіна

Cайт мабільнага апэратара velcom перакладзены на беларускую мову часткова. Разьдзелы сайту аформлены па-беларуску, астатняя інфармацыя дублюецца па-расейску. На ангельскую мову сайт velcom.by перакладзены цалкам.

Беларускамоўная вэрсія velcom.by
Беларускамоўная вэрсія velcom.by

Сайт мабільнага апэратара life:) не мае беларускамоўнай вэрсіі.

Англамоўная вэрсія сайта мабільнага апэратара life:)
Англамоўная вэрсія сайта мабільнага апэратара life:)

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG