Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працягваецца фотаконкурс «Незалежнасьць — гэта?..» Сярод прызоў — iPad i паездку ў Прагу


Фота Андрэя Лянкевіча
Фота Андрэя Лянкевіча

Беларускай незалежнасьці ў жніўні споўніцца 25 год. Незалежнасьць — гэта?.. Прапануйце свой фотаадказ!

Прысылайце свае здымкі, новыя і архіўныя, пра розныя бакі жыцьця ў незалежнай Беларусі на працягу апошняй чвэрці стагодзьдзя, пра герояў і антыгерояў, здабыткі, страты і надзеі на адрас svabodaphoto@gmail.com ​

Два туры

Вынікі першага былі падведзеныя 20 траўня, у дзень нараджэньня Радыё Свабода (чатыры пераможцы атрымалі прызы — пляншэты iPad). Конкурс завершыцца 25 жніўня, у дзень, калі 25 год таму Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце стала Канстытуцыйным законам (яшчэ тры прызы).

Галоўны прыз — паездка ў Прагу.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя, аматары і прафэсіяналы, зь Беларусі і замежжа.

Умовы

Адным разам дасылайце ня больш за 5 працаў, не часьцей як раз на тыдзень. Падпісвайце: што, дзе, калі, чаму — тлумачальны тэкст залічваецца ў плюс. Пасылаючы фота на адрас svabodaphoto@gmail.com, вы даяце Радыё Свабода права на бязвыплатнае выкарыстаньне гэтых фатаздымкаў.

Тэхнічныя патрабаваньні

Фармат файлу: JPG, dpi 72

Шырыня па вялікім боку кадру: ня менш за 1600 піксэляў

Памер фота: ня больш за 2 мб.

Назва файла павінна быць напісаная лацінскімі літарамі і ўтрымліваць прозьвішча аўтара і парадкавы нумар.

Будзем удзячныя, калі на выпадак далейшага скарыстаньня (выстава, плякат, фатакніга, інш.) вы захаваеце арыгінал.

Журы

Пошту будзе праглядаць вядоўца-рэдактар Валер Дранчук. У журы для фінальнага вызначэньня пераможцаў запрошаныя экспэрты і супрацоўнікі Радыё Свабода ў Менску і Празе.

Валер Дранчук. Нарадзіўся ў 1951 на Стаўпеччыне. Скончыў журфак БДУ. Экспэрт, аўтар Свабоды. Заснавальнік і выдавец незалежнай прыродалюбнай газэты «Белавеская пушча» (1995–2008). Ляўрэат прэміяў імя Алеся Адамовіча (Беларускі ПЭН-цэнтар, 2001) і Генры Форда (1999) за ініцыятывы і публікацыі дзеля абароны беларускай прыроды.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG