ТБМ прапануе тэлебачаньню правесьці прамую трансьляцыю ўручэньня Нобэлеўскай прэміі Сьвятлане Алексіевіч.
Беларускі фатограф Аляксандар Васюковіч, правёўшы тры тыдні на ўсходзе Ўкраіны, выклаў свае фатаздымкі ў фэйсбуку. Свой праект ён назваў «Фота на памяць». На здымках — байцы, якія бралі ўдзел у антытэрарыстычнай апэрацыі ў Данбасе.
Паэт Ігар Хадановіч, якога забілі ў 1966 годзе, быў не адзіным беларускім творцам, які загінуў у вулічнай бойцы. Праз чатыры гады, у сакавіку 1970 году, забілі Анатоля Сербантовіча.
«Украіна будзе вольнай, свабоднай, незалежнай. Іншая справа — хацелася, каб было менш крыві», — заявіла нобэлеўская ляўрэатка, перадаючы ва ўкраінскую амбасаду кнігі і ліст для Надзеі Саўчанкі.
У Менску ўпершыню мае адбыцца эўрапейскі фэстываль дакумэнтальнага кіно «WATCH DOCS», прысьвечаны абароне правоў чалавека.
«Для каго вы пішаце?» — «Для таго, хто разумее. Можа, для самога сябе. Як той казаў, тлумачыў, тлумачыў — нарэшце сам зразумеў».
1961-ы, Кіеў, Дарніца, сьпякота, насычаная дзяруча-жалезістым пахам ліцейкі з вагонабудаўнічага заводу. Я ратуюся ў прахалоднай залі кінатэатру, гляджу «Голый остров» — першае ў маім жыцьці японскае кіно.
У суботу, 5 сьнежня, нобэлеўская ляўрэатка па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч выправіцца ў сталіцу Швэцыі.
Прэзэнтацыя віртуальнага музэю represii.net пройдзе 3 сьнежня а 19-й гадзіне ў менскай галерэі «Ў».
Музычныя героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра расейска-турэцкі канфлікт і пра рашэньне прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна ўвесьці санкцыі супраць Турэччыны.
На думку Алексіевіч пуцінскі рэжым выкарыстоўвае праваслаўную веру ў якасьці палітычнай прапаганды, а «ўлады хочуць стварыць праваслаўны халіфат».
Шлях ад кавалка гліны да эксклюзіўнага арт-аб’екта: Вольга Ўгрыновіч стварае цуды керамічнага мастацтва.
Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Тэсты могуць пацьвердзіць меркаваньне, што дзьве са сьценаў грабніцы Тутанхамона прыхоўваюць уваход у пахавальны комплекс Неферціці. Эгіпет мае пільную патрэбу ў гэтай архэалягічнай знаходцы, якая магла б вярнуць турыстаў да помнікаў старажытнасьці.
Шэраг грамадзкіх арганізацыяў у Беларусі вырашылі правесьці 10–13 сьнежня флэш-моб, прымеркаваны да цырымоніі ўручэньня Сьвятлане Алексіевіч Нобэлеўскай прэміі.
Міністэрства замежных справаў Беларусі робіць камэнтар, дзе Турцыя завецца сяброўскай краінай, а Расея – брацкай.
Расейскі міністар культуры Мядынскі, выконваючы пуцінскі ўказ, забараніў цюркамоўным аўтаноміям у складзе Расейскай Фэдэрацыі мець кантакты з арганізацыяй TÜRKSOY.
Падчас сьвяткаваньня 85-годзьдзя Ўладзімера Караткевіча зноў актыўна стала абмяркоўвацца пытаньне, ці дапісаў пісьменьнік другі том «Каласоў пад сярпом тваім».
У горадзе Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрсі, сям’я і сябры Міхася Кавыля адзначылі стагодзьдзе ягонага жыцьця, плённага на ніве роднага слова і грамадзкай дзейнасьці.
Беларускі рэжысэр Юры Хашчавацкі ў інтэрвію Свабодзе адзначыў, што для кінамастацтва сьмерць выбітнага савецкага і расейскага рэжысэра Эльдара Разанава — вялікая страта.
Ідэя стварыць такі фонд выкліканая абыякавасьцю ўладаў і гаспадароў да помніка архітэктуры 18 стагодзьдзя — будынка базыльянскага кляштару, які больш за 10 год стаіць бяз даху.
У Маскве на 89-м годзе жыцьця памёр вядомы кінарэжысэр Эльдар Разанаў. У апошнія гады Разанаў актыўна крытыкаваў палітыку Ўладзімера Пуціна.
Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У межах парафіяльнага сьвята ў берасьцейскіх грэка-каталікоў адбылася прэзэнтацыя дапоўненага выданьня «Імёнаў Свабоды» пісьменьніка Ўладзімера Арлова.
Адказ ад намесьніка дырэктара аршанскага аўтапарку № 3 атрымалі мясцовыя жыхары, якія прасілі аднавіць у гарадзкіх аўтобусах абвяшчэньне прыпынкаў па-беларуску.
У магілёўскіх аўтобусах нагадваюць пра юбілей Уладзімера Караткевіча. Пра гэта парупілася мясцовая суполка Таварыства беларускай мовы.
У Горадні ўспаміналі пісьменьніка Ўладзіміра Караткевіча. Малады дасьледчык Дзяніс Марціновіч зь Менску мяркуе, што славуты раман «Каласы пад сярпом тваім» меў працяг і адной зь яго частак магло быць апавяданьне, вядомае сёньня пад назвай «Сіняя-сіняя».
За нейкія два гады аўтарская абрэвіятура Анро ператварылася ня толькі ў пазнавальную, але і трэндавую. Хто і што стаіць за Анро?
Рэйтынг быў складзены з пункту гледжаньня англамоўнага носьбіта.
Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Мастачка Валянціна Шоба з Гародні й скульптар Сяргей Парцянкоў з Гомеля сталі ляўрэатамі французскай прэміі Тэйлара.
Адзін з самых папулярных онлайн-каталёгаў — Relax.by адмовіўся публікаваць мэню кавярні «ДЭПО», бо яно на беларускай мове.
Кінарэжысэр Аляксей Туровіч працягвае атрымліваць адпіскі зь дзяржаўных ведамстваў на просьбу назваць прычыны, дзеля якіх ягоная мастацкая стужка «Трэба жыць» не была ўключаная ў праграму сёлетняга кінафэстывалю «Лістапад».
У музэі паведамілі, што для выступу канцэрце да 85-годзьдзя Ўладзімера Караткевіча Сяргею Доўгушаву ня хопіць часу.
Аднаўляе сваю дзейнасьць некалі папулярная кнігарня беларускамоўнай літаратуры «Галіяфы».
У Санкт-Пецярбургу і Цюмені адмянілі дэманстрацыю мастацкай стужкі знакамітага польскага рэжысэра Анджэя Вайды «Катынь».
У Бібліятэцы Саюзу беларускіх пісьменьнікаў «Кнігарня пісьменьніка» выйшла кніга Зьмітра Дзядзенкі «Гісторыі ў прыцемках».
На большасьці смартфонаў нельга пісаць па-беларуску адразу «з каробкі». Але ўсталяваць беларускую мову для клявіятураў на iPhone ці любы Android-смартфон ня цяжка.
У Кіеве аматары беларускае культуры і літаратуры адсьвяткавалі 85-ты дзень нараджэньня Ўладзімера Караткевіча.
Сябра Савету Рэспублікі Ігар Марзалюк назваў старажытны Мсьціслаў горадам-музэем, але для таго, каб гэты статус быў замацаваны справамі, мала што робіцца.
Гэта была не арганізаваная імпрэза, а прыватная ініцыятыва гараджан. Таксама ў Віцебску адбылася вечарына памяці пісьменьніка.
Дзьве сотні ўлётак з тэкстам пра слынных асобаў беларускай культуры магілёўскія рупліўцы беларушчыны раздалі мінакам на цэнтральных вуліцах гораду.
Акторка Сьвятлана Цімохіна — вядучы майстар сцэны Беларускага дзяржаўнага тэатру лялек. Працуе ў ім з 1988 году пасьля заканчэньня Беларускай акадэміі мастацтва. Сыграла дзясяткі роляў у дзіцячым і дарослым рэпэртуары.
У гэтую восень я зазнаў добра знаёмае і рэдкае цяпер пачуцьцё пагружэньня ў тэкст, калі ты расчараваны і незадаволены тым, што кніга скончылася, а табе яшчэ хочацца чытаць і чытаць далей.
Жывая прэзэнтацыя альбома «Vir» пройдзе 16 сьнежня ў менскім «Пляцоўка-холе». На першую песьню з альбома ўжо зьявіўся кліп.
З дапамогай чытачоў Свабода дапоўніла свой сьпіс імпрэзаў з нагоды 85-гадовага юбілею славутага пісьменьніка.
Урачыстыя мерапрыемствы заплянаваныя на некалькі дзён. А ў дзень народзінаў літаратурныя чытаньні прайшлі каля помніка Караткевічу.
Заняткі «Чытаем па-беларуску з velcom» прайшлі ў школе № 2 Менску.
Якая ўлада – такія помнікі і ўзнагароды. Нават калі сярпы-молаты зьніклі, Ленін і чырвоныя зоркі – на першым пляне.
Сёлетняя нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч падпісала кантракт з глябальным выдавецтвам Random House на выданьне трох сваіх кніг у ангельскім перакладзе.
Загрузіць яшчэ