Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр рэжысэр Эльдар Разанаў


У Маскве на 89-м годзе жыцьця памёр вядомы кінарэжысэр Эльдар Разанаў. У апошнія гады Разанаў актыўна крытыкаваў палітыку Ўладзімера Пуціна.

У апошнія гады Эльдар Разанаў цяжка хварэў. Ён быў шпіталізаваны 21 лістапада.

Эльдар Разанаў — народны артыст СССР, зьняў больш за 30 фільмаў, у ліку якіх «Карнавальная ноч», «Беражыся аўтамабіля», «Іронія лёсу, або З лёгкай парай!», «Службовы раман», «Вакзал для дваіх» і іншыя. Эльдар Разанаў нарадзіўся ў Самары. Скончыў Інстытут кінематаграфіі, затым на працягу некалькіх гадоў здымаў дакумэнтальнае кіно.

Вядомасьць атрымаў пасьля выхаду ў 1956 годзе камэдыі «Карнавальная ноч». Сярод іншых вядомых фільмаў Разанава — «Гусарская баляда», «Гараж», «Неверагодныя прыгоды італьянцаў у Расеі», «Забытая мэлёдыя для флейты», «Дарагая Алена Сяргееўна». Апошняя праца Разанава — фільм «Андэрсэн. Жыцьцё без каханьня ». Аўтар некалькіх кніг, у тым ліку паэтычнага зборніка. Вядомы быў у якасьці вядучага папулярнай савецкай тэлеперадачы «Кінапанарама».

Эльдар Разанаў у інтэрвію Радыё Свабода 8 гадоў таму сказаў:

«Навогул, жанр трагікамэдыі я люблю больш за ўсё, таму што ён найбольш поўна адлюстроўвае жыцьцё. Жыцьцё не складаецца толькі са сьмешнага ці толькі са змрочнага. Яно — як шкура тыгра. Самае высокае для мяне, гэта калі ў чалавека яшчэ сьлёзы на вачах ад папярэдняй сцэны, а ён ужо сьмяецца».

У 2014 годзе Разанаў выступіў супраць палітыкі прэзыдэнта Рысеі Пуціна і анэксіі Расеяй украінскага Крыма ў прыватнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG