Графіці ў Менску на сьцяне будынка па вуліцы Рабкораўскай, 15 , намаляванае брытанска-аўстралійскім вулічным мастаком Гвіда ван Хэльтэнам, у лістападзе увайшло ў топ-10 самых папулярных графіці сьвету.
Пра Сьвятлану Алексіевіч, яе вядомасьць у Швэцыі, выданьні яе кніг, сустрэчы з чытачамі Свабода пагаварыла з супрацоўнікам Швэдзкага радыё, беларускім пісьменьнікам і перакладчыкам, які жыве ў Стакгольме, Дзьмітрыем Плаксам.
Пра першую нобэлеўскую ляўрэатку ад Беларусі Свабода запыталася ў цікаўных людзей на плошчы перад уваходам у Нобэлеўскі музэй у Стакгольме.
Трэба прызнаць, што сёлетні выбар літаратурнага набэліста – найбольш зьмястоўны за апошнія гады.
Пакуль пераможна крочыць па стужках навінаў нобэлеўскі тыдзень Сьвятланы Алексіевіч, які ўжо раз у невымернай скрусе думаю пра недзеяздольнасьць беларускага кніжнага рынку.
Заснавальнік парталу TUT.by Юры Зісер — адзін з удзельнікаў каманды сяброў і аднадумцаў, якія суправаджаюць Сьвятлану Алексіевіч на цырымонію ўручэньня Нобэлеўскай прэміі ў Стакгольм — апавёў, што раніцай 6 сьнежня ўсе ляўрэаты сабраліся ў Нобэлеўскім музэі.
У Швэцыі прайшла першая публічная падзея з удзелам ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі Сьвятланы Алексіевіч. Twitter-рэпартаж.
Аляксандар Лукашэнка накіраваў асабістае прывітаньне народнаму артысту Расеі Міхаілу Турэцкаму, павіншаваўшы яго і салістаў аднайменнай арт-групы з 25-годзьдзем ад дня заснаваньня калектыву. Пра гэта паведамілі ў прэзыдэнцкай прэсавай службе.
Гурт Navi прадставіў на партале Tuzin.fm песьню «Гэта зямля» — адзіны беларускамоўны трэк, які трапіў у фінал нацыянальнага адбору на «Эўрабачаньне».
«Ты што – пацыфіст?!» – на твары завуча быў напісаны жах, нібы яна ўбачыла пачвару з марскіх глыбіняў.
Прызнаньне Нобэлеўскім камітэтам творчасьці Сьвятланы Алексіевіч дае нагоду глянуць сьвежым вокам на спадчыну камунізму ў краіне, якую часта называюць «апошняй дыктатурай Эўропы», лічыць Карл Гершман, прэзыдэнт Нацыянальнага фонду ў падтрымку дэмакратыі (NED).
10 сьнежня ў галерэі «Лябірынт», якая месьціцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, адбудзецца прэзэнтацыя першага перакладу на беларускую мову фінскага нацыянальнага эпасу «Калевала».
Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Дзе жыве, з кім сустракаецца, як апранаецца і што есьць беларуская нобэлеўская ляўрэатка ў Стакгольме.
«Кожны з нас вінаваты ў тым, што Лукашэнка ўжо 20 год пры ўладзе», — у самалёце на шляху ў Стакгольм Сьвятлана Алексіевіч адказала на пытаньні Радыё Свабода.
Пісьменьніцу ў аэрапорце Арланда з кветкамі сустракаў былы амбасадар Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан. Ён выконвае абавязкі прэс-аташэ Нобэлеўскай ляўрэаткі.
Менская майстрыня Маргарыта Верамейчык стварыла лялечную галерэю, якую прысьвяціла 250-гадоваму юбілею Міхала Клеафаса Агінскага.
Сьвятлана Алексіевіч вылецела зь Менску ў Стакгольм для атрыманьня Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры.
Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Ігар Засімовіч — беларускі скульптар. Працуе пераважна ў жанрах манумэнтальнай і паркавай скульптуры. Сярод іншага — аўтар надмагільных помнікаў знакамітым беларусам.
Лідэр і сьпявак гурту Сьвятаслаў Вакарчукназваў гэтую песьню адной з самых важных у сваім жыцьці.
Актывісты руху «#студентыпротив» у сваёй суполцы ў сацыяльнай сетцы «Ўкантакце» перайшлі сёньня на беларускую мову.
Я адчуваў сябе найбольш свабодным кожны раз, калі выходзіў з чарговых сутак на Акрэсьціна.
У Гарадзенскім музэі выстаўленая карціна, аўтарства якой прыпісваецца заснавальніку супрэматызму Казіміру Малевічу.
Старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч атрымае прэмію Польскага ПЭН-клюбу за пераклады польскай паэзіі.
Аднавіла сваю дзейнасьць кнігарня беларускамоўнай літаратуры «Галіяфы». Цяпер яна месьціцца ў Траецкім прадмесьці па адрасе: вуліца Старавіленская, 6.
Вялікія, казаў Уладзімер Караткевіч, ня ў сэнсе «великие», а ў сэнсе «большие».
З 6 па 12 cьнежня ў сталіцы Швэцыі Стакгольме пройдзе тыдзень нобэлеўскіх урачыстасьцяў.
Сайт afisha.ru апублікаваў размову з Кайсай Эбэрг-Ліндстэн і Улам Валінам, швэдзкімі перакладчыцай і выдаўцом кніг Сьвятланы Алексіевіч. Размову правяла расейская журналістка Ніна Назарава. Прапануем фрагмэнты гэтай размовы.
Беларускамоўная дыскусія ў Палаце прадстаўнікоў адбылася пры абмеркаваньні праекту Кодэксу аб культуры. З удзелам першага намесьніка Міністра культуры Беларусі Ірыны Дрыгі.
У 1989 я пачаў насіць забаронены бел-чырвона-белы значок. Дырэктарка лавіла мяне, каб адабраць «крамолу».
У Віцебску вырашылі стварыць каталёг мясцовых адметнасьцяў — выявіць найбольш папулярныя і вядомыя цікавосткі, якія служаць падставай для гонару гараджан і могуць быць цікавыя гасьцям гораду.
ТБМ прапануе тэлебачаньню правесьці прамую трансьляцыю ўручэньня Нобэлеўскай прэміі Сьвятлане Алексіевіч.
Беларускі фатограф Аляксандар Васюковіч, правёўшы тры тыдні на ўсходзе Ўкраіны, выклаў свае фатаздымкі ў фэйсбуку. Свой праект ён назваў «Фота на памяць». На здымках — байцы, якія бралі ўдзел у антытэрарыстычнай апэрацыі ў Данбасе.
Паэт Ігар Хадановіч, якога забілі ў 1966 годзе, быў не адзіным беларускім творцам, які загінуў у вулічнай бойцы. Праз чатыры гады, у сакавіку 1970 году, забілі Анатоля Сербантовіча.
«Украіна будзе вольнай, свабоднай, незалежнай. Іншая справа — хацелася, каб было менш крыві», — заявіла нобэлеўская ляўрэатка, перадаючы ва ўкраінскую амбасаду кнігі і ліст для Надзеі Саўчанкі.
У Менску ўпершыню мае адбыцца эўрапейскі фэстываль дакумэнтальнага кіно «WATCH DOCS», прысьвечаны абароне правоў чалавека.
«Для каго вы пішаце?» — «Для таго, хто разумее. Можа, для самога сябе. Як той казаў, тлумачыў, тлумачыў — нарэшце сам зразумеў».
1961-ы, Кіеў, Дарніца, сьпякота, насычаная дзяруча-жалезістым пахам ліцейкі з вагонабудаўнічага заводу. Я ратуюся ў прахалоднай залі кінатэатру, гляджу «Голый остров» — першае ў маім жыцьці японскае кіно.
У суботу, 5 сьнежня, нобэлеўская ляўрэатка па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч выправіцца ў сталіцу Швэцыі.
Прэзэнтацыя віртуальнага музэю represii.net пройдзе 3 сьнежня а 19-й гадзіне ў менскай галерэі «Ў».
Музычныя героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра расейска-турэцкі канфлікт і пра рашэньне прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна ўвесьці санкцыі супраць Турэччыны.
На думку Алексіевіч пуцінскі рэжым выкарыстоўвае праваслаўную веру ў якасьці палітычнай прапаганды, а «ўлады хочуць стварыць праваслаўны халіфат».
Шлях ад кавалка гліны да эксклюзіўнага арт-аб’екта: Вольга Ўгрыновіч стварае цуды керамічнага мастацтва.
Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Тэсты могуць пацьвердзіць меркаваньне, што дзьве са сьценаў грабніцы Тутанхамона прыхоўваюць уваход у пахавальны комплекс Неферціці. Эгіпет мае пільную патрэбу ў гэтай архэалягічнай знаходцы, якая магла б вярнуць турыстаў да помнікаў старажытнасьці.
Шэраг грамадзкіх арганізацыяў у Беларусі вырашылі правесьці 10–13 сьнежня флэш-моб, прымеркаваны да цырымоніі ўручэньня Сьвятлане Алексіевіч Нобэлеўскай прэміі.
Міністэрства замежных справаў Беларусі робіць камэнтар, дзе Турцыя завецца сяброўскай краінай, а Расея – брацкай.
Загрузіць яшчэ