Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Navi — адзіны беларускамоўны кандыдат на «Эўрабачаньне»


Гурт Navi прадставіў на партале Tuzin.fm песьню «Гэта зямля» — адзіны беларускамоўны трэк, які трапіў у фінал нацыянальнага адбору на «Эўрабачаньне».

Navi быў названы ў ліку 10 фіналістаў, якія прэтэндуюць на тое, каб прадстаўляць Беларусь на міжнародным сьпеўным конкурсе ў наступным годзе.

«Нам проста цікава было паўдзельнічаць і мы, па-шчырасьці, не разьлічвалі на выхад у фінал. Мы не разьлічваем, мы проста сьпяваем», — сказаў вакаліст дуэту Арцём Лук’яненка.

У фінал таксама трапілі Аляксандар Іваноў, Аляксей Грос, Наста Малашкевіч, Кірыл Ермакоў, Валерыя Садоўская, Саша Захарык, гурты «Радиоволна», The Em і Napoli.

Пераможцу маюць вызначыць гледачы праз тэлефоннае ды CМС-галасаваньне падчас трансьляцыі фінальнага канцэрту, які адбудзецца не пазьней за 25 студзеня 2016 году.

Сам міжнародны конкурс адбудзецца ў траўні 2016 году ў Швэцыі. Беларускамоўную песьню «Гэта зямля» гурт Navi адмыслова падрыхтаваў для адбору на «Эўрабачаньне».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG