Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гісторыі ў прыцемках» Зьмітра Дзядзенкі: містыка, эротыка, загадкі


Зьміцер Дзядзенка
Зьміцер Дзядзенка

У Бібліятэцы Саюзу беларускіх пісьменьнікаў «Кнігарня пісьменьніка» выйшла кніга Зьмітра Дзядзенкі «Гісторыі ў прыцемках». У зборніку дзьве аповесьці — «Голем з Малой Мар’ямпольскай» і «Вуаерыст», і адно апавяданьне — «Яйкі птушкі Рух».

Што да жанраў сваіх твораў, сам аўтар вызначыў іх так:

«Апавяданьне „Яйкі птушкі Рух“ і аповесьць „Голем з Малой Мар’ямпольскай“ — містычна-дэтэктыўныя, аповесьць „Вуаерыст“ — хутчэй, гістарычны трылер у жанры „нуар“ з гістарычнымі паралелямі. Гэта хутчэй містыка, чым фантастыка. Я б не сказаў, што гэта зусім „чарнуха“, хутчэй у аповесьці прысутнічаюць пэўныя элемэнты жанру „нуар“, такія, як адсутнасьць станоўчых пэрсанажаў і крыху іншых асаблівасьцяў жанру. У „Вуаерысьце“, такім чынам, практычна няма станоўчых герояў, але ёсьць эротыка, гэбісты і пошукі золата. Усе творы вострасюжэтныя, з загадкамі, містыкай і нечаканымі паваротамі».

Зьміцер Дзядзенка нарадзіўся ў 1972 годзе ў Воршы.

Як ён сам жартуе, з вокнаў радзільні будучы літаратар зазіраў цераз плот на двор хаты Ўладзімера Караткевіча, якая стаіць побач, і спрабаваў падгледзець «творчую кухню» славутага пісьменьніка-земляка.

У 1994 годзе скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Друкаваўся ў часопісах «Полымя», «Першацьвет», «Паміж», «Спадчына». Аўтар краязнаўча-генэалягічнага даведніка «Аршанская шляхта», зборніка інтэрвію «Беларусь: Ні Эўропа, ні Расея», адзін з суаўтараў кнігі «Наша страва».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG