Сачыце за абнаўленьнямі
Брусэль вылучыць Ерэвану 50 мільёнаў эўра.
Да нядаўняга часу Малдова практычна цалкам залежала ад паставак расейскага газу, у тым ліку для вытворчасьці электраэнэргіі на разьмешчанай у Прыднястроўі цеплавой электрастанцыі. Аднак у Малдове за апошнія гады адбыўся хуткі рост вытворчасьці энэргіі з аднаўляльных крыніцаў.
Палата прадстаўнікоў ЗША ўхваліла рэзалюцыю аб ваенных паўнамоцтвах, накіраваную на стрыманьне ваеннай кампаніі прэзыдэнта Дональда Трампа супраць Ірану.
3 чэрвеня Палата прадстаўнікоў ЗША прагаласавала за прасоўваньне законапраекту аб новай вайсковай дапамозе Ўкраіне і санкцыях супарць Расеі.
Словы амэрыканскага палітыка супярэчаць таму, што перад гэтым напісала іранская прэса. Магчыма, што і гэтым разам да канчатковага мірнага пагадненьня бакі ня дойдуць.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што чакае дасягненьня пагадненьня з Іранам аб падаўжэньні спыненьня агню і адкрыцьці Армускай пратокі на працягу наступнага тыдня.
На Блізкім Усходзе зноў разгарэўся амэрыкана-іранскі канфлікт.
У ЗША чакаюць ухваленьня ад прэзыдэнта Трампа, а ў Іране пакуль не камэнтуюць хаду перамоваў, паведамляюць шматлікія міжнародныя агенцтвы.
У інтэрвію Ўкраінскай службе Радыё Свабода Ціханоўская заявіла, што ўрад Беларусі і асабіста Аляксандар Лукашэнка ўтрымліваюць уладу цяпер толькі дзякуючы палітычнай і эканамічнай падтрымцы Крамля.
Амэрыканскія войскі нанесьлі новыя ўдары па іранскім вайсковым аб’екце і перанялі некалькі бесьпілётнікаў паблізу Армускай пратокі.
Драматычныя выявы снарадаў, якія сьвецяцца, трапляючы ў атмасфэру з космасу, 24 траўня паказвалі апошняе баявое прымяненьне расейскай ракеты «Арэшнік» супраць Украіны. Вось як працуе гэтая ракета і чаму некаторыя з яе боезарадаў не выбухаюць.
Сьвятлана Ціханоўская падчас свайго візыту ў Кіеў уручыла мэдалі беларускім добраахвотнікам, якія зараз ваююць у складзе ўкраінскай арміі.
Дакумэнт прадугледжвае, што войска можа быць выкарыстана за межамі Расеі паводле рашэньня прэзыдэнта. Як канкрэтна гэта можа выглядаць, не гаворыцца.
Дзяржаўны сакратар ЗША завяршыў напружаны раўнд перамоваў пра будучыню NATO ў Швэцыі і выступіў з рэзкім пасланьнем эўрапейскім хаўрусьнікам.
Сустрэча адбываецца ў момант глыбокай трывогі: эўрапейцы хочуць яснасьці, наколькі ЗША плянуюць скараціць сваю вайсковую прысутнасьць іх на кантынэнце.
Хада цяперашняй расейска-ўкраінскай вайны яскрава паказвае на важнасьць тэхналёгій і рэгулярнага поступу ў іх. Гэта адзін з найважнейшых чыньнікаў таго, што Расея зноў захрасла ў сваім прасоўваньні і зазнае неймаверна вялікіх стратаў штодня.
Цягам двух дзён прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп неаднаразова згадваў, што спыненьне агню з Іранам можа быць сарванае новымі амэрыканскімі вайсковымі ўдарамі. Гэтыя заявы ўважліва аналізуюць экспэрты і палітыкі.
Візыт прэзыдэнта Расеі ў Кітай пачынаецца амаль адразу пасьля таго, як там пабываў прэзыдэнт ЗША.
Дзесяцігодзьдзямі ўлада ў Іране была сканцэнтраваная ў руках аднаго чалавека — найвышэйшага кіраўніка аяталы Алі Хамэнэі. Але пасьля ягонай гібелі ў пачатку вайны ЗША і Ізраілю супраць Ірану 28 лютага працэс прыняцьця рашэньняў у Тэгеране робіцца ўсё больш дэцэнтралізаваным, кажуць экспэрты.
Адказваючы на пытаньні журналістаў на борце самалёта Air Force One падчас палёту дамоў з Пэкіну, Дональд Трамп заявіў, што Вашынгтон і Пэкін хацелі б бачыць разьвязаньне праблемы вайны Расеі супраць Украіны.
Загрузіць яшчэ