Трамп заявіў, што апошні расейскі ўдар па жылым доме ў Кіеве можа зьвесьці на нішто намаганьні спыніць вайну

Дональд Трамп, Пэкін, 15 траўня 2026 году

Адказваючы на ​​пытаньні журналістаў на борце самалёта Air Force One падчас палёту дамоў з Пэкіну, Дональд Трамп заявіў, што Вашынгтон і Пэкін хацелі б бачыць разьвязаньне праблемы вайны Расеі супраць Украіны.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выказаў думку, што расейскі ўдар, які часткова разбурыў дзевяціпавярховы жылы дом у Кіеве, у выніку чаго загінулі 24 чалавекі, можа зьвесьці на нішто намаганьні спыніць вайну Расеі з Украінай.

Ракетны ўдар, які зьнішчыў увесь пад’езд у дзевяціпавярховым доме ў Дарніцкім раёне ўкраінскай сталіцы, быў часткай масаванага расейскага авіяўдару, які пачаўся 13 траўня, праз два дні пасьля заканчэньня спыненьня агню, дасягнутага пры пасярэдніцтве ЗША 9–11 траўня.

Адказваючы на пытаньні журналістаў на борце самалёта Air Force One па дарозе дадому з Пэкіну пасьля саміту з старшынём Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпінам, Трамп заявіў, што Вашынгтон і Пэкін хацелі б бачыць вырашэньне вайны Расеі з Украінай.

«Да ўчорашняй ночы ўсё выглядала добра, але яны [ўкраінцы] атрымалі моцны ўдар мінулае начы. Так што гэта адбудзецца [канец вайны]. Але гэта прыкра», — сказаў Трамп, маючы на ўвазе расейскі ўдар.

Кіеў пасьля расейскай ракетнай атакі: разбурэньні і ратавальная апэрацыя. ФОТА

Ратавальная апэрацыя на месцы расейскага ракетнага ўдару ў Дарніцкім раёне Кіева
1/12 Ратавальная апэрацыя на месцы расейскага ракетнага ўдару ў Дарніцкім раёне Кіева
У Дарніцкім раёне Кіева з 5-й раніцы 14 траўня на месцы ракетнага ўдару працягваюцца выратавальная апэрацыя. 9 чалавек загінулі, у тым ліку 12-гадовая дзяўчынка, 32 атрымалі раненьні. Ёсьць інфармацыя пра як мінімум 20 зьніклых бязь вестак.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Зруйнаваныя кватэры на месцы расейскай ракетнай атакі ў Дарніцкім раёне Кіева
2/12 Зруйнаваныя кватэры на месцы расейскай ракетнай атакі ў Дарніцкім раёне Кіева
У Дарніцкім раёне Кіева з 5-й раніцы 14 траўня на месцы ракетнага ўдару працягваюцца выратавальная апэрацыя. 9 чалавек загінулі, у тым ліку 12-гадовая дзяўчынка, 32 атрымалі раненьні. Ёсьць інфармацыя пра як мінімум 20 зьніклых бязь вестак.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Жылы дом у Дарніцкім раёне Кіева, дзе ў выніку расейскай ракетнай атакі абваліўся цэлы пад'езд
3/12 Жылы дом у Дарніцкім раёне Кіева, дзе ў выніку расейскай ракетнай атакі абваліўся цэлы пад'езд
У Дарніцкім раёне Кіева з 5-й раніцы 14 траўня на месцы ракетнага ўдару працягваюцца выратавальная апэрацыя. 9 чалавек загінулі, у тым ліку 12-гадовая дзяўчынка, 32 атрымалі раненьні. Ёсьць інфармацыя пра як мінімум 20 зьніклых бязь вестак.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
На месцы расейскай ракетнай атакі, дзе абваліўся цэлы пад'езд
4/12 На месцы расейскай ракетнай атакі, дзе абваліўся цэлы пад'езд
У Дарніцкім раёне Кіева з 5-й раніцы 14 траўня на месцы ракетнага ўдару працягваюцца выратавальная апэрацыя. 9 чалавек загінулі, у тым ліку 12-гадовая дзяўчынка, 32 атрымалі раненьні. Ёсьць інфармацыя пра як мінімум 20 зьніклых бязь вестак.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Ратаўнікі на месцы расейскай ракетнай атакі ў Дарніцкім раёне Кіева
5/12 Ратаўнікі на месцы расейскай ракетнай атакі ў Дарніцкім раёне Кіева
У Дарніцкім раёне Кіева з 5-й раніцы 14 траўня на месцы ракетнага ўдару працягваюцца выратавальная апэрацыя. 9 чалавек загінулі, у тым ліку 12-гадовая дзяўчынка, 32 атрымалі раненьні. Ёсьць інфармацыя пра як мінімум 20 зьніклых бязь вестак.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
На месцы расейскай ракетнай атакі ў Дарніцкім раёне Кіева
6/12 На месцы расейскай ракетнай атакі ў Дарніцкім раёне Кіева
У Дарніцкім раёне Кіева з 5-й раніцы 14 траўня на месцы ракетнага ўдару працягваюцца выратавальная апэрацыя. 9 чалавек загінулі, у тым ліку 12-гадовая дзяўчынка, 32 атрымалі раненьні. Ёсьць інфармацыя пра як мінімум 20 зьніклых бязь вестак.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Ратаўнікі нясуць цела з месца расейскага ракетнага ўдару ў Дарніцкім раёне Кіева
7/12 Ратаўнікі нясуць цела з месца расейскага ракетнага ўдару ў Дарніцкім раёне Кіева
У Дарніцкім раёне Кіева з 5-й раніцы 14 траўня на месцы ракетнага ўдару працягваюцца выратавальная апэрацыя. 9 чалавек загінулі, у тым ліку 12-гадовая дзяўчынка, 32 атрымалі раненьні. Ёсьць інфармацыя пра як мінімум 20 зьніклых бязь вестак.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
На месцы расейскага ракетнага ўдару ў Дарніцкім раёне Кіева
8/12 На месцы расейскага ракетнага ўдару ў Дарніцкім раёне Кіева
У Дарніцкім раёне Кіева з 5-й раніцы 14 траўня на месцы ракетнага ўдару працягваюцца выратавальная апэрацыя. 9 чалавек загінулі, у тым ліку 12-гадовая дзяўчынка, 32 атрымалі раненьні. Ёсьць інфармацыя пра як мінімум 20 зьніклых бязь вестак.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Людзі чакаюць на месцы расейскага ракетнага ўдару ў Дарніцкім раёне Кіева
9/12 Людзі чакаюць на месцы расейскага ракетнага ўдару ў Дарніцкім раёне Кіева
У Дарніцкім раёне Кіева з 5-й раніцы 14 траўня на месцы ракетнага ўдару працягваюцца выратавальная апэрацыя. 9 чалавек загінулі, у тым ліку 12-гадовая дзяўчынка, 32 атрымалі раненьні. Ёсьць інфармацыя пра як мінімум 20 зьніклых бязь вестак.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Расейская армія ўначы выпусьціла 56 ракет і 675 бесьпілётнікаў, галоўнай цэльлю атакі быў Кіеў
10/12 Расейская армія ўначы выпусьціла 56 ракет і 675 бесьпілётнікаў, галоўнай цэльлю атакі быў Кіеў
У Дарніцкім раёне Кіева з 5-й раніцы 14 траўня на месцы ракетнага ўдару працягваюцца выратавальная апэрацыя. 9 чалавек загінулі, у тым ліку 12-гадовая дзяўчынка, 32 атрымалі раненьні. Ёсьць інфармацыя пра як мінімум 20 зьніклых бязь вестак.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
На месцы расейскага ракетнага ўдару ў Дарніцкім раёне Кіева
11/12 На месцы расейскага ракетнага ўдару ў Дарніцкім раёне Кіева
У Дарніцкім раёне Кіева з 5-й раніцы 14 траўня на месцы ракетнага ўдару працягваюцца выратавальная апэрацыя. 9 чалавек загінулі, у тым ліку 12-гадовая дзяўчынка, 32 атрымалі раненьні. Ёсьць інфармацыя пра як мінімум 20 зьніклых бязь вестак.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Слуп дыму над Кіевам пасьля расейскага нападу
12/12 Слуп дыму над Кіевам пасьля расейскага нападу
У Дарніцкім раёне Кіева з 5-й раніцы 14 траўня на месцы ракетнага ўдару працягваюцца выратавальная апэрацыя. 9 чалавек загінулі, у тым ліку 12-гадовая дзяўчынка, 32 атрымалі раненьні. Ёсьць інфармацыя пра як мінімум 20 зьніклых бязь вестак.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Previous slide
Next slide

Расейскія войскі нанесьлі масаваны ўдар па Ўкраіне празь некалькі дзён пасьля таго, як прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў на прэс-канфэрэнцыі 9 траўня, што, на яго думку, вайна «набліжаецца да канца».

Адначасова Пуцін ня выказаў гатоўнасьці пайсьці на кампрамісы, якія маглі б прывесьці да патэнцыйнага мірнага пагадненьня з Украінай, а яго прэс-сакратар Дзьмітрый Пяскоў 13 траўня паўтарыў тэрытарыяльныя прэтэнзіі Крамля, заявіўшы, што Масква лічыць, што Кіеў павінен «пакінуць тэрыторыю Данбасу, пакінуць тэрыторыю расейскіх рэгіёнаў» у якасьці перадумовы для мірных перамоваў.

7 траўня 2026 года памочнік расейскага кіраўніка Юрый Ушакоў заявіў, што Расея ня бачыць сэнсу ў новым раўндзе трохбаковых перамоваў з удзелам Масквы, Кіева і Вашынгтона, каб спыніць вайну, пакуль Украіна ня выведзе свае войскі з Данбасу.

Амэрыканскі Інстытут вывучэньня вайны ў справаздачы ад 14 траўня заявіў, што «перабольшаныя тэрытарыяльныя амбіцыі і агрэсіўныя тэрытарыяльныя патрабаваньні Расеі цалкам супярэчаць рэаліям на полі бою».

З моманту ўступленьня на пасаду ў студзені 2025 году Дональд Трамп заклікае да неадкладнага спыненьня вайны ва Ўкраіне. ЗША выступілі ў якасьці пасярэдніка ў сэрыі перамоваў, якія не прывялі да спыненьня агню. Расея зрабіла кантроль над усёй Данецкай вобласьцю Ўкраіны ўмовай пачатку дыялёгу, што непрымальна для Ўкраіны.

​
XS
SM
MD
LG