Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў пасьля расейскай ракетнай атакі: разбурэньні і ратавальная апэрацыя. ФОТА

У Дарніцкім раёне Кіева з 5-й раніцы 14 траўня на месцы ракетнага ўдару працягваюцца выратавальная апэрацыя. 9 чалавек загінулі, у тым ліку 12-гадовая дзяўчынка, 32 атрымалі раненьні. Ёсьць інфармацыя пра як мінімум 20 зьніклых бязь вестак.

Паводле слоў мэра гораду Віталя Клічко, падчас расейскай атакі таксама загарэлася запраўка, пашкоджаны прыватны жылы дом, бізнэс-цэнтар, пашкоджаны 25-павярховы недабудаваны дом.

Расейскія вайскоўцы рэгулярна атакуюць украінскія гарады і грамадзянскую інфраструктуру ва ўсіх рэгіёнах з выкарыстаньнем розных відаў зброі. Расея пры гэтым фармальна адмаўляе мэтанакіраваныя напады на мірных жыхароў.

Фота: Сяргей Нужненка, Украінская служба Радыё Свабода.


XS
SM
MD
LG