Наступствы расейскага ўдару па Кіеве 14 траўня 2026 году
Расейскія войскі бесьперапынна аткавалі Ўкраіну зь вечара 12 траўня, выкарыстоўваючы ўвесь арсэнал зброі — ракеты, дроны, артылерыю і баявую авіяцыю.
У Кіеве шукаюць людзей пад заваламі зьнішчанага расейскім ударам пад’езду жылога дому
У сталіцы Ўкраіны ад расейскіх абстрэлаў пацярпелі 5 зь 10 адміністрацыйных раёнаў. У Дарніцкім раёне ў выніку ўдару абрынуліся канструкцыі шматпавярховага жылога дому. Гарадзкія ўлады паведамілі, што раненьні і траўмы атрымалі больш за 50 чалавек, у тым ліку месячнае немаўля. Паводле папярэдніх зьвестак, 12 чалавек загінулі, больш за 20 лічаць зьніклымі бязь вестак.
На 15 траўня ў Кіеве абвясьцілі жалобу.
У іншых раёнах Кіева таксама пацярпелі жылыя дамы, вэтэрынарная клініка, гарэлі аўтамабілі.
Кіеў пасьля расейскай ракетнай атакі: разбурэньні і ратавальная апэрацыя. ФОТА
1/12Ратавальная апэрацыя на месцы расейскага ракетнага ўдару ў Дарніцкім раёне Кіева
У Дарніцкім раёне Кіева з 5-й раніцы 14 траўня на месцы ракетнага ўдару працягваюцца выратавальная апэрацыя. 9 чалавек загінулі, у тым ліку 12-гадовая дзяўчынка, 32 атрымалі раненьні. Ёсьць інфармацыя пра як мінімум 20 зьніклых бязь вестак.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
2/12Зруйнаваныя кватэры на месцы расейскай ракетнай атакі ў Дарніцкім раёне Кіева
У Дарніцкім раёне Кіева з 5-й раніцы 14 траўня на месцы ракетнага ўдару працягваюцца выратавальная апэрацыя. 9 чалавек загінулі, у тым ліку 12-гадовая дзяўчынка, 32 атрымалі раненьні. Ёсьць інфармацыя пра як мінімум 20 зьніклых бязь вестак.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
3/12Жылы дом у Дарніцкім раёне Кіева, дзе ў выніку расейскай ракетнай атакі абваліўся цэлы пад'езд
У Дарніцкім раёне Кіева з 5-й раніцы 14 траўня на месцы ракетнага ўдару працягваюцца выратавальная апэрацыя. 9 чалавек загінулі, у тым ліку 12-гадовая дзяўчынка, 32 атрымалі раненьні. Ёсьць інфармацыя пра як мінімум 20 зьніклых бязь вестак.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
4/12На месцы расейскай ракетнай атакі, дзе абваліўся цэлы пад'езд
У Дарніцкім раёне Кіева з 5-й раніцы 14 траўня на месцы ракетнага ўдару працягваюцца выратавальная апэрацыя. 9 чалавек загінулі, у тым ліку 12-гадовая дзяўчынка, 32 атрымалі раненьні. Ёсьць інфармацыя пра як мінімум 20 зьніклых бязь вестак.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
5/12Ратаўнікі на месцы расейскай ракетнай атакі ў Дарніцкім раёне Кіева
У Дарніцкім раёне Кіева з 5-й раніцы 14 траўня на месцы ракетнага ўдару працягваюцца выратавальная апэрацыя. 9 чалавек загінулі, у тым ліку 12-гадовая дзяўчынка, 32 атрымалі раненьні. Ёсьць інфармацыя пра як мінімум 20 зьніклых бязь вестак.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
6/12На месцы расейскай ракетнай атакі ў Дарніцкім раёне Кіева
У Дарніцкім раёне Кіева з 5-й раніцы 14 траўня на месцы ракетнага ўдару працягваюцца выратавальная апэрацыя. 9 чалавек загінулі, у тым ліку 12-гадовая дзяўчынка, 32 атрымалі раненьні. Ёсьць інфармацыя пра як мінімум 20 зьніклых бязь вестак.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
7/12Ратаўнікі нясуць цела з месца расейскага ракетнага ўдару ў Дарніцкім раёне Кіева
У Дарніцкім раёне Кіева з 5-й раніцы 14 траўня на месцы ракетнага ўдару працягваюцца выратавальная апэрацыя. 9 чалавек загінулі, у тым ліку 12-гадовая дзяўчынка, 32 атрымалі раненьні. Ёсьць інфармацыя пра як мінімум 20 зьніклых бязь вестак.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
8/12На месцы расейскага ракетнага ўдару ў Дарніцкім раёне Кіева
У Дарніцкім раёне Кіева з 5-й раніцы 14 траўня на месцы ракетнага ўдару працягваюцца выратавальная апэрацыя. 9 чалавек загінулі, у тым ліку 12-гадовая дзяўчынка, 32 атрымалі раненьні. Ёсьць інфармацыя пра як мінімум 20 зьніклых бязь вестак.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
9/12Людзі чакаюць на месцы расейскага ракетнага ўдару ў Дарніцкім раёне Кіева
У Дарніцкім раёне Кіева з 5-й раніцы 14 траўня на месцы ракетнага ўдару працягваюцца выратавальная апэрацыя. 9 чалавек загінулі, у тым ліку 12-гадовая дзяўчынка, 32 атрымалі раненьні. Ёсьць інфармацыя пра як мінімум 20 зьніклых бязь вестак.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
10/12Расейская армія ўначы выпусьціла 56 ракет і 675 бесьпілётнікаў, галоўнай цэльлю атакі быў Кіеў
У Дарніцкім раёне Кіева з 5-й раніцы 14 траўня на месцы ракетнага ўдару працягваюцца выратавальная апэрацыя. 9 чалавек загінулі, у тым ліку 12-гадовая дзяўчынка, 32 атрымалі раненьні. Ёсьць інфармацыя пра як мінімум 20 зьніклых бязь вестак.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
11/12На месцы расейскага ракетнага ўдару ў Дарніцкім раёне Кіева
У Дарніцкім раёне Кіева з 5-й раніцы 14 траўня на месцы ракетнага ўдару працягваюцца выратавальная апэрацыя. 9 чалавек загінулі, у тым ліку 12-гадовая дзяўчынка, 32 атрымалі раненьні. Ёсьць інфармацыя пра як мінімум 20 зьніклых бязь вестак.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
12/12Слуп дыму над Кіевам пасьля расейскага нападу
У Дарніцкім раёне Кіева з 5-й раніцы 14 траўня на месцы ракетнага ўдару працягваюцца выратавальная апэрацыя. 9 чалавек загінулі, у тым ліку 12-гадовая дзяўчынка, 32 атрымалі раненьні. Ёсьць інфармацыя пра як мінімум 20 зьніклых бязь вестак.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
Previous slide
Next slide
У Кіеўскай вобласьці ад удару пацярпелі пяць раёнаў. Удары наносіліся па жылым сэктары, прадпрыемствах і гаспадарчых пабудовах. Сем чалавек атрымалі раненьні.
У Івана-Франкоўску пацярпелі 10 чалавек, у тым ліку два падлеткі. Улады паведамілі аб пацэльваньні ў шматпавярховы дом у цэнтры гораду, а таксама ў гаспадарчыя пабудовы.
Пацярпела энэргетычная інфраструктура, а таксама порт у Чарнаморску Адэскай вобласьці.
Праз удар па Закарпацьці, якое мяжуе з Вугоршчынай, міністарка замежных справаў краіны Аніта Орбан выклікала расейскага пасла ў Будапэшце. З гэтай жа прычыны Славаччына закрывала мяжу з Украінай.
Дроны, якімі расейскія войскі атакавалі Ровенскую і Жытомірскую вобласьці, ляцелі над тэрыторыяй Беларусі.
У памежных зь Беларусьсю вобласьцях ёсьць загінулыя і параненыя
У Ровенскай вобласьці чатыры чалавекі атрымалі раненьні і тры загінулі. Пад ударам была сацыяльная інфраструктура.
У Жытомірскай вобласьці — два чалавекі атрымалі раненьні, пашкоджана цывільная і транспартная інфраструктура ў некалькіх раёнах.
Украінскія маніторынгавыя каналы паведамілі, што сама меней тры расейскія дроны заляцелі ў гэтыя рэгіёны праз тэрыторыю Беларусі, два зь іх зафіксавалі недалёка ад Брагіна Гомельскай вобласьці.
Увечары 13 траўня ў апэратыўным камандаваньні Паветраных сіл Украіны пацьвердзілі гэтую інфармацыю.
«Асноўны кірунак удару — заходнія рэгіёны краіны. Асаблівасьць атакі — праціўнік чарговы раз выкарыстаў тэрыторыю Беларусі і Малдовы для пралёту ўдарных БПЛА ў бок Украіны», — сказана ў афіцыйным паведамленьні.
За апошнія два дні па Ўкраіне запусьцілі амаль 1,5 тысячы дронаў
У апэратыўным камандаваньні Паветраных сілаў Украіны паведамілі, што з ночы 12 траўня да вечара 13 траўня расейскія войскі атакавалі краіну 892 ударнымі дронамі.
Зь вечара 13 траўня да раніцы 14 траўня ва Ўкраіне зафіксавалі прылёты 675 дронаў і 56 ракет. Асноўны кірунак удару — Кіеў.
Згодна з інфармацыяй на раніцу, сілы супрацьпаветранай абароны зьбілі 41 ракету і 652 бесьпілётнікі. 15 ракет і 23 дроны пацэлілі па 24 лякацыях.
Форум