Сачыце за абнаўленьнямі
Завяршыўся апошні дзень пэкінскай сустрэчы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і лідэра Кітаю Сі Цзіньпіна, у якой цэнтральнае месца заняла вайна ў Іране, а не гандлёвыя спрэчкі і тэхналягічная напружанасьць, якія, як чакалася, мелі дамінаваць на саміце дзьвюх найбольш уплывовых дзяржаваў сьвету.
Колькасьць загінулых у Кіеве ў выніку расейскага ўдару 14 траўня павялічылася да 12 чалавек, у тым ліку двое дзяцей. Пошукі працягваюцца.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і кітайскі лідэр Сі Цзіньпін 14 траўня завяршылі ў Пэкіне больш як двухгадзінныя перамовы з высокімі стаўкамі. Абодва бакі дэманстравалі аптымізм наконт стабілізацыі адносінаў, хоць над самітам цяжэлі вострыя рознагалосьсі ў пытаньнях Тайваню, гандлю і вайны ў Іране.
Дакумэнт прадугледжвае, што войска можа быць выкарыстана за межамі Расеі паводле рашэньня прэзыдэнта. Як канкрэтна гэта можа выглядаць, не гаворыцца.
Міністар замежных справаў Украіны Андрэй Сыбіга заявіў аб гатоўнасьці Кіева прапанаваць Маскве ўзаемнае спыненьне ўдараў па аэрапортах — у якасьці магчымага першага кроку да аднаўленьня паўнавартасных мірных перамоваў.
Беластоцкі аддзел цэнтральнага бюро паліцыі Польшчы па барацьбе з кібэрзлачыннасьцю распачаў крымінальную справу па факце хакерскай атакі на інтэрнэт-бібліятэку kamunikat.org, якая адбылася ў ноч на 7 траўня.
Рада ЄС із закордонних справ має ухвалити окремий санкційний пакет, пов’язаний саме з депортацією українських дітей
Напярэдадні меркаванага прыпыненьня баявых дзеяньняў да Дня Перамогі 9 траўня Расея і Ўкраіна зафіксавалі чарговыя паветраныя атакі. Ёсьць ахвяры сярод цывільных у Палтаўскай вобласьці.
Дональд Трамп заявіў аб пачатку вываду з Пэрсыдзкай затокі караблёў краін, якія ня ўдзельнічаюць у канфлікце. Улады Ірану настойваюць на тым, што праход цераз пратоку немагчымы бязь іхнага дазволу.
У той час калі ў Маскве рыхтуюцца да традыцыйнага параду на Дзень Перамогі 9 траўня, бесьпілётнік прайшоў сыстэмы СПА і ўдарыў у будынак за 6 кілямэтраў ад Крамля.
Пуцін абмеркаваў з Трампам прапанову спыненьня агню падчас сьвяткаваньня Дня Перамогі 9 траўня.
28 красавіка ўкраінскія бесьпілётнікі трэці раз за два тыдні ўдарылі па нафтаперапрацоўчым заводзе ў Туапсэ, што выклікала маштабны пажар і прывяло да эвакуацыі.
Спадарожнікавыя здымкі, атрыманыя Радыё Свабода, паказваюць, што апошнімі тыднямі ў Нагорна-Карабаскім рэгіёне Азэрбайджану былі зьнесеныя два буйныя хрысьціянскія храмы.
Наведнікі вячэры з удзелам прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа хутка адчулі небясьпеку. Так апісаў першыя імгненьні пасьля нападу ў гатэлі ў Вашынгтоне карэспандэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Алекс Раўфоглу, які стаў сьведкам інцыдэнту.
Гэта адбылося нягледзячы на эскаляцыю канфлікту.
Эўрапейскі Зьвяз ухваліў 20-ты пакет санкцыяў супраць Расеі, якія плянавалася ў лютым ўвесьці да чацьвёртай гадавіны поўнамаштабнага ўварваньня Крамля ва Ўкраіну.
Украіна мае атрымаць 90 мільярдаў эўра крэдыту, а супраць Расеі і Беларусі ўвядуць 20-ы пакет санкцый за вайну. Раней гэтыя крокі к рамках ЭЗ раней блякавалі Вугоршчына і Славаччына.
Усяго праз 48 гадзінаў пасьля таго, як ЗША з Ізраілем пачалі маштабнае бамбаваньне Ірану, лібанская ваенізаваная групоўка «Хэзбала» ўступіла ў вайну на баку Тэгерану. Цяпер Іран настойвае на тым, каб на «Хэзбалу» распаўсюджвалася мірнае пагадненьне, каб вывесьці яе з-пад ізраільскага агню.
Пасьля правалу мірных перамоваў на мінулых выходных ЗША аб’явілі марскую блякаду іранскіх партоў і прыбярэжных раёнаў. Але як яе ажыцьцявіць: ці паблізу Армускай пратокі зь небясьпекай трапіць пад іранскі агонь, ці наводдаль — у спадзеве перахапіць парушальнікаў блякады ў адкрытым моры?
Загрузіць яшчэ