Памілаванага Лукашэнкам Пратасевіча выдалілі са «Сьпісу экстрэмістаў»

Раман Пратасевіч. Архіўнае фота

Былога палітвязьня Рамана Пратасевіча былі дадалі ў «Сьпіс экстрэмістаў» з пазнакай «судзімасьць не пагашаная», а цяпер выдалілі.

У новай рэдакцыі «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці» Рамана Пратасевіча няма, заўважыла «Вясна».

Пратасевіча дадалі ў «Сьпісу экстрэмістаў» з пазнакай «судзімасьць не пагашаная» два месяцы таму. Тады разам зь ім у сьпіс дадалі Сьцяпана Пуцілу і Яна Рудзіка, якіх судзілі «завочна» разам з Пратасевічам.

Летась у траўні судзьдзя Вячаслаў Тулейка прысудзіў Сьцяпану – 20 гадоў, Яну – 19 гадоў, Раману – 8 гадоў. Пазьней Пратасевіч быў памілаваны Лукашэнкам.

Сьцяпан Пуціла і Ян Рудзік у сьпісе МУС засталіся.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

КДБ выключыў з тэрарыстычнага сьпісу Пратасевіча і Сапегу, якіх раней памілаваў Лукашэнка

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У «сьпісе экстрэмістаў» зьявіліся прозьвішчы нобэлеўскага ляўрэата Бяляцкага і памілаванага Лукашэнкам Пратасевіча