Запытайся ў Дубаўца. Пра беларускую лацінку, адзіную дзяржаўную мову і адрозьненьне савецкай беларушчыны ад несавецкай

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Ці лёгка навучыцца чытаць-пісаць беларускай лацінкай?

— Лёгка, асабліва калі вы валодаеце клясычным, несавецкім правапісам. Уся справа — у замене эквівалентных літар. У сеціве ёсьць адмысловыя лацінізатары, а таксама і навучальныя матэрыялы.

Важна не натрапіць на фэйкавую лацінку, якіх апошнім часам зьявілася нямала і якія, наадварот, разбураюць згаданую эквівалентнасьць ды спрыяюць разнабою. За праўдзівай лацінкай — вялізная традыцыя і цэлая бібліятэка кніг і пэрыёдыкі пераважна даваенных (да 1939 году) беларускіх выдавецтваў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Словы дня: biełaruskaja łacinka

— Чаму ў даведніках пра ахвяраў сталінізму абавязкова ўказваюць, калі і якім савецкім органам чалавек быў рэабілітаваны? Хіба гэта сёньня каму-небудзь важна?

— Важна, напэўна, для сваякоў ахвяры ў нейкіх бытавых і цывільных справах. Магчыма і для ўнутранага спакою камусьці істотна, што чалавека афіцыйна прызналі невінаватым. Што да публічнай прасторы і ў маральным пляне гэтыя зьвесткі нічога ня значаць, бо рэабілітавала тая самая ўлада, якая і рэпрэсавала.

— БНР як дзяржава не адбылася. Чаму тады важны акт 25 сакавіка 1918 году?

— Найвялікшы ўчынак, які робіць нацыя ў сваёй гісторыі — крок да сваёй незалежнай дзяржаўнасьці. Гэта як узьнясеньне ў будучыню і сьцьверджаньне сабе і сьвету: Мы ёсьць, з намі трэба лічыцца. Нездарма Дзень незалежнасьці ўва ўсіх народаў — галоўнае дзяржаўнае сьвята.

Калі б не было акту 25 сакавіка, бальшавікі ня вымушаныя былі б пайсьці на стварэньне БССР, і Беларусь заставалася б «Северо-Западным краем» Расеі да сёньня. Больш гэткага шанцу ў нас не было і невядома, калі б у будучыні ён зьявіўся.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы верым: калі-небудзь 25 Сакавіка стане днём нацыянальнай еднасьці»

— Чаму дыктатары заўсёды чапляюцца за ўладу, а нармальныя прэзыдэнты па сканчэньні кадэнцыі спакойна пакідаюць пасаду?

— Розьніца ў тым, хто куды імкнецца. Першыя баяцца за свае злачынствы трапіць у турму, а другія імкнуцца за свае дасягненьні трапіць у гісторыю.

— Калі ў Беларусі будзе адна дзяржаўная мова, беларуская, што гэта дасьць людзям?

— Па-беларуску загавораць усе службовыя асобы. Міліцыя, судзьдзі, пракуроры, уся чынавенская бюракратыя. Паспрабуйце ўявіць, як гэта будзе, і вы пабачыце, што такія суды проста ня змогуць быць нацэленыя на рэпрэсіі, што такі бюракрат ня зможа свавольна пагарджаць наведнікамі, што такі міністар ня зможа ігнараваць нацыянальныя інтарэсы.

Радыкальна палепшыцца клімат у грамадзтве, зьявіцца павага да чалавека. Гэткі парадак існуе ў дэмакратычных краінах і немагчымы без адзінай дзяржаўнай нацыянальнай мовы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская мова і дзяржаўная моўная палітыка: выглядаем як тыповая аўтаномія РФ

— Як разумець формулу: ісьціна адна на ўсіх, а праўда ў кожнага свая?

— Гэта формула расейскай улады, яна значыць, што адной праўды — няма. І спадзявацца няма на што, і дамагацца няма чаго. Бо ісьціна падаецца як нешта вузкацаркоўнае. Заўважце, што на іншыя мовы гэтая формула не перакладаецца, бо і праўда, і ісьціна называюцца адным словам — праўда. Калі ж праўды няма, на яе месца прыходзіць хлусьня. Тыя ж «выбары», у праўдзівасьць якіх ніхто ня верыць, тая ж прапаганда замест навін... Выкараненьне праўды з грамадзкага жыцьця тлумачыць усё, што робіць цяперашні рэжым. Ён папросту перастаўляе беларускі паравоз на расейскія рэйкі.

— Ці ёсьць прынцыповае адрозьненьне беларушчыны савецкай ад несавецкай?

— Савецкая адмаўляе беларускую гісторыю, бо пачынае яе з бальшавіцкага перавароту 1917 году ў Расеі. У 1923 годзе савецкі паэт Міхась Чарот пісаў: «Трынаццатай песьняй прарочу Беларусі лапцюжнай славу... Беларусь болей слухаць ня хоча пра Рагнеду і Ізяслава». Несавецкая беларушчына, наадварот, пачынае гісторыю ад Рагнеды і Ізяслава, праз эпоху Адраджэньня (гуманізму) і незалежніцкія паўстаньні 19 стагодзьдзя.

Шмат было спробаў аб’яднаць гэтыя дзьве плыні, але савецкі ген адмаўленьня і комплекс неданацыі перашкаджае ў гэтай справе да сёньня.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:

Запытайся ў Дубаўца. Пра агентаў рэжыму ў асяродках эмігрантаў, першы суд над нябожчыкам у Беларусі і будучыню дзяржаўнай сымболікіЗапытайся ў Дубаўца. Пра затрыманьне музыкаў Nizkiz, «беларускую пятую калёну» ў Літве і што адказваць на «Чаму ты гаворыш па-беларуску?»Запытайся ў Дубаўца. Як ставіцца да назвы «Белоруссия» і чаму беларусы параўноўваюць сябе з расейцамі, а расейцы — неЗапытайся ў Дубаўца. Пра чалавека году-2023, у чым сакрэт папулярнасьці Караткевіча і чым беларусы адрозьніваюцца ад расейцаўЗапытайся ў Дубаўца. Навошта байкатаваць выбары-2024 і як выйшла, што антываенная пазыцыя ў Беларусі стала злачынствамЗапытайся ў Дубаўца. Пра асуджэньне людзей, якія застаюцца ў дзяржаўнай сыстэме Беларусі, і найлепшы канец кар'еры ЛукашэнкіЗапытайся ў Дубаўца. Ці магчымы сёньня байкот выбараў у Беларусі і ці правільна нацыянальную сымболіку называць пратэставайЗапытайся ў Дубаўца. Ці быў у вайну генацыд беларускага народу і ці магчыма перамагчы карупцыю ў Беларусі Запытайся ў Дубаўца. Чаму большасьць беларусаў ухваляе сьмяротнае пакараньне і чаму Расея ня можа стаць дэмакратычнай краінайЗапытайся ў Дубаўца. Што важней — палітыка ці культура і як разабрацца ў дэмакратычных структурах і асобах, калі ўсе вінавацяць усіхЗапытайся ў Дубаўца. Пра сёлетнюю «Ноч паэтаў», ці ёсьць двайнікі ў Лукашэнкі і як выказваць салідарнасьць, калі ты ў БеларусіЗапытайся ў Дубаўца. Што можна рабіць для беларушчыны ў Беларусі, навошта Лукашэнку другая АЭС і чым растлумачыць масавую падтрымку ХАМАСЗапытайся ў Дубаўца. Як даказаць, што Лукашэнка фальсыфікуе вынікі галасаваньня, і ці можа адзін чалавек зьмяніць сьветЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка зноў выступіў за пашырэньне расейскай мовы і чаму на Захадзе дазваляюць дэманстрацыі ў падтрымку ХАМАС Запытайся ў Дубаўца. Што агульнага ў ХАМАС з рэжымам Лукашэнкі і ці актуальны для Беларусі і Расеі суд над камунізмамЗапытайся ў Дубаўца. Што рабіць з выбарамі-2024 у Беларусі, навошта завялі справу на Раду БНР і ці мае эфэкт прапаганда Лукашэнкі?Запытайся ў Дубаўца. Ці магчымая дэмакратыя ў рускамоўнай Беларусі і ці ня выціснуць беларусаў расейцы, якіх усё больш у МенскуЗапытайся ў Дубаўца. Чаму ў расейскай мове так шмат англіцызмаў, чым страшны нацыяналізм і чаму Лукашэнка робіць зь Беларусі РасеюЗапытайся ў Дубаўца. У чым «нацыянальныя інтарэсы» прадстаўнікоў рэжыму і дзе прачытаць праўду пра Заходнюю БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Якая матывацыя ў арміі РБ бараніць рэжым і як да закрыцьця межаў паставяцца «ябацькі»Запытайся ў Дубаўца. Чаму Прыгожына пахавалі без пашаны, што ня так са словамі папы Рымскага пра Расею і ці трэба цалкам закрываць межыЗапытайся ў Дубаўца. Пра забарону беларускай літаратуры, «гістарычны канфлікт» зь літоўцамі і незалежныя беларускія СМІЗапытайся ў Дубаўца. Як у Беларусі распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю і чаму сапраўдных патрыётаў абвяшчаюць здраднікамі Запытайся ў Дубаўца. Пра закрыцьцё межаў Беларусі з ЭЗ, што б сёньня рабіў Караткевіч і ці трэба Беларусі ў NATOЗапытайся ў Дубаўца. Пра вынікі маратону салідарнасьці, што можа абараніць беларуса ад русыфікацыі і чаму Зянон Пазьняк так сябе паводзіцьЗапытайся ў Дубаўца. Пра рэжымную прапаганду, гібель Алеся Пушкіна і будучыню беларускай гуманітарнай навукіЗапытайся ў Дубаўца. Пра суды над памерлымі, як адрозьніць праўдзівыя навіны ад фэйкаў і ці ўплывае русыфікацыя на беларускія дэмсілыЗапытайся ў Дубаўца. Што яшчэ не зрабілі і могуць зрабіць дэмакратычныя сілы за мяжой і чаму «ябацькі» вераць у Лукашэнку, як у богаЗапытайся ў Дубаўца. Пра ядзерную зброю, палітыку русыфікацыі і нацыянальнае адраджэньне БеларусіЗапытайся ў Дубаўца. Пра русыфікацыю ў Беларусі, якой павінна быць ідэальная ўлада і чаму многія расейскія артысты — за вайнуЗапытайся ў Дубаўца. Ці была нейкая карысьць ад падзеяў гэтых 3 гадоў і што будзе, калі Полк Каліноўскага ўвойдзе ў БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Пра месца беларусаў у сьвеце, чаму Лукашэнка так ненавідзіць Зяленскага і навошта ўзаконілі суды над памерлыміЗапытайся ў Дубаўца. Ці можа «русский мир» стаць добрым, пра прызнаньне «экстрэмісцкай» Рады БНР і чаму цяпер часта кажуць пра пэдафілаўЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка горшы за Гітлера, у чым урок справы Пратасевіча і дзе знайсьці падставы для аптымізмуЗапытайся ў Дубаўца. Каму сёньня горш — беларусам ці расейцам і ці можа рэжым у Беларусі перайсьці на бок дабраЗапытайся ў Дубаўца. Пра самую крамольную кнігу Беларусі і хто будзе адраджаць краіну, калі многія беларусы зьехалі за мяжуЗапытайся ў Дубаўца. Ці магчымая прапаганда па-беларуску, чаму Бабарыка не адкупіўся ад турмы і як сьмерць Лукашэнкі паўплывае на рэпрэсііЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць на службе ў Лукашэнкі шчасьлівыя людзі і чаму Пазьняк ня здолеў аб’яднаць людзей у рэальную сілуЗапытайся ў Дубаўца. Пра асаблівы лёс беларусаў як нацыі, бясконцыя масавыя рэпрэсіі і пошукі вінаватых Запытайся ў Дубаўца. Куды будзе ўцякаць Лукашэнка ў выпадку перавароту, як ачышчаць мазгі ад прапаганды і на чыім баку быў бы Віктар ЦойЗапытайся ў Дубаўца. Пра матывацыю ісьці на вайсковыя зборы, дасягненьні Лукашэнкі для Беларусі і загінулых за Ўкраіну расейцаўЗапытайся ў Дубаўца. Пра сілавы пераварот, чым Геніюш замінае «ябацькам» і хто вінаваты ў вайне — Пуцін ці народ РасеіЗапытайся ў Дубаўца. Пра народныя песьні, новую Беларусь і «генацыд беларускага народу»Запытайся ў Дубаўца. Навошта падпісваць пэтыцыі, што нам дае памяць пра БНР і якое месца ў новай Беларусі зойме ГУБАЗіКЗапытайся ў Дубаўца. Пра нацыянальны колер Беларусі, сваркі ў дэмакратычным асяродку і выцясьненьне з ужытку расейскай мовыЗапытайся ў Дубаўца. Пра «гібрыдную акупацыю» Беларусі, завочныя суды і «адцісканьне» маёмасьці ў «палітычных», выбар царквы і падарожжыЗапытайся ў Дубаўца. Ці была ў 2020 магчымасьць перамен, навошта Кітаю падтрымліваць Лукашэнку і як заставацца шчасьлівым, калі побач вайнаЗапытайся ў Дубаўца. Пра інцыдэнт у Мачулішчах, стратэгію дэмакратычных сіл і паглынаньне Беларусі РасеяйЗапытайся ў Дубаўца. Пра дэтэктар хлусьні для журналістаў, масавыя ўцёкі пасіянарыяў на Захад і  «адмену» расейскай культурыЗапытайся ў Дубаўца. Ці Лукашэнка трымаецца пры ўладзе дзякуючы русыфікацыі, куды лепш эміграваць і ці ёсьць нейкая карысьць у вайне Запытайся ў Дубаўца. Чаму Эўропа не плянуе ісьці на Маскву, як распазнаць агента КДБ і пра жыцьцё «па маскоўскім часе»Запытайся ў Дубаўца. Ці бываюць беларусы імпэрцы, пра наступствы падзелу Расеі, зьнішчэньне беларускай мовы і шпіца на стале ў ЛукашэнкіЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць беларуская нацыя, што можна зрабіць для палітвязьняў і чаму многія беларусы давяраюць БТЗапытайся ў Дубаўца. Пра «масавыя беспарадкі», моўную сытуацыю ў краіне і які народ бліжэй беларусам — армяне ці азэрбайджанцыЗапытайся ў Дубаўца. Чаму пакаленьне 70+ жадае аб’яднаньня з Расеяй, пра беларускую нацыянальную ідэю і эўрапейскія каштоўнасьціЗапытайся ў Дубаўца. Пра Новы год, «калектыўны Захад» і калі беларусы-уцекачы змогуць вярнуцца дадомуЗапытайся ў Дубаўца. Пра найбліжэйшы беларусам народ, тарашкевіцу/наркамаўку і кветкі на магілу МакеяЗапытайся ў Дубаўца. Пра «нашу» Вільню, законнасьць першых выбараў прэзыдэнта і ці павінны ўкраінцы ў адказ бамбіць Расею