МЗС Латвіі параўнаў «пастановачную прэс-канфэрэнцыю з удзелам Пратасевіча» са сталіншчынай

  • БелаПАН

Эдгарс Рынкевічс, чэрвень 2021

Кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс раскрытыкаваў правядзеньне прэс-канфэрэнцыі з удзелам арыштаванага журналіста Рамана Пратасевіча.

«Пастановачная прэс-канфэрэнцыя ў Менску з прадстаўнікамі рэпрэсіўнага апарату і схопленым журналістам Раманам Пратасевічам нагадвае горшыя прыклады сталінскага мінулага. Прымусовым прызнаньням, захопу закладнікаў няма месца ў 21-м стагодзьдзі. Свабоду Пратасевічу», — напісаў Рынкевічс у «Твітэры».

Рамана Пратасевіча, якога затрымалі 23 траўня ў Менску пасьля прымусовай пасадкі самалёта ірляндзкай авіякампаніі Ryanair, 14 чэрвеня даставілі ў Нацыянальны прэс-цэнтар на прэсавую канфэрэнцыю з удзелам прадстаўнікоў сілавога блёка на тэму самалёта і нелегальнай міграцыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Палітвязень Пратасевіч зьявіўся на брыфінгу МЗС. Чаму Свабода не цытуе ягоныя словы