МЗС Літвы: «прызнаньні» Пратасевіча сьведчаць пра нечалавечую жорсткасьць рэжыму Лукашэнкі

Акцыя пратэсту ў ЛІтве, 27 траўня 2021

Міністэрства замежных справаў Літвы выступіла ў Твітэры з заявай адносна паказаных па беларускім тэлебачаньні інтэрвію Рамана Пратасевіча.

«Сэрыя вымушаных „прызнаньняў“ ад Пратасевіча даказвае толькі нечалавечую жорсткасьць рэжыму Лукашэнкі, гатовага маральна зламаць усё маладое пакаленьне беларусаў. Вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасьці. Патрабуйце свабоды для Рамана і ўсіх палітычных вязьняў» — гаворыцца ў заяве МЗС Літвы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

АБСЭ: тэлевізійныя «прызнаньні» Пратасевіча і Сапегі парушаюць іх права на справядлівы суд

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Іх мэтады нагадваюць 1937 год». Былы супрацоўнік ГУБАЗіКу пра тое, як сілавікі маглі атрымаць «прызнаньні» Пратасевіча