СМІ: Ліст пра бомбу на пошту менскага аэрапорту прыйшоў толькі праз 24 хвіліны пасьля папярэджаньня дыспэтчара

Амэрыканскае выданьне Daily Beast паведаміла, што ліст пра «бомбу ХАМАС» прыйшоў на пошту менскага аэрапорту толькі праз 27 хвілін пасьля таго, як самалёт увайшоў у паветраную прастору Беларусі, і праз 24 хвіліны пасьля таго, як менскі дыспэтчар заявіў пілётам пра пагрозу выбуху пілётам.

Daily Beast сьцьвярджае, што з дапамогай цэнтру «Дасье» расейскага палітыка Міхаіла Хадаркоўскага атрымала арыгінал гэтага ліста. І што ён быў толькі праз 24 хвіліны пасьля таго, як дыспэтчар менскага аэрапорту папярэдзіў пілётаў пра пагрозу.

Паводле Daily Beast, «ХАМАС» патрабаваў ад Эўразьвязу адмовіцца ад падтрымкі Ізраілю, а таксама каб Ізраіль спыніў агонь у Сэктары Газа. Інакш пагражалі ўзарваць бомбу над Вільняй.

Выданьне заўважае, што на момант адпраўкі ліста ўжо два дні як было падпісанае пагадненьне паміж Ізраілем і ХАМАС пра спыненьне агню.

ХАМАС адмаўляе сваю датычнасьць да інцыдэнту.

Рада Бясьпекі ААН, у якую ўваходзіць і Расея, 26 траўня заклікала Міжнародную арганізацыю грамадзянскай авіяцыі расьсьледаваць перахоп рэйсу Ryanair. Да гэтага патрабаваньня далучылася Нямеччына і Бэльгія, якія не ўваходзяць у Раду бясьпекі ААН.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Расшыфроўка авіяперамоваў: пасадку борту з Пратасевічам у Менску настойліва рэкамэндаваў беларускі дыспэтчар

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Як беларусу трапіць ва Ўкраіну ва ўмовах «закрытых» неба і зямлі? Тлумачым

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Асьцярожна, неба закрываецца. Як скасоўваюць палёты зь Беларусі, у Беларусь і над Беларусьсю