Лукашэнка: Пуцін прасіў прабачэньня, што без дазволу абмяркоўваў Беларусь

Алякcандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін ў Маскве, 22 красавіка 2021

Аляксандар Лукашэнка прапанаваў прэзыдэнтам ЗША і Расеі Джо Байдэну і Ўладзіміру Пуціну пагаварыць пра Беларусь у Менску.

«Публічна хачу запрасіць: калі яны хочуць абмеркаваць праблемы Беларусі, хай прыяжджаюць да нас. Я сустрэну іх годна абодвух, абмяркуем усе праблемы», — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Лукашэнка дадаў, што Байдэн і Пуцін ужо абмеркавалі Беларусь у тэлефоннай размове і што прэзыдэнту ЗША нібыта давялося апраўдвацца. А Пуцін потым «званіў і прасіў прабачэньня, што без дазволу абмяркоўваў Беларусь».

Такія заявы Лукашэнка зрабіў 26 траўня на сустрэчы з дэпутатамі Нацыянальнага сходу і прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіраваньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Спыніцеся!» Лукашэнка, рэагуючы на авіяцыйны скандал, заявіў, што нядобразычліўцы перайшлі да ўдушэньня

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Лукашэнка ня мог дзейнічаць бяз санкцыі Пуціна». Што сусьветныя СМІ пішуць пра Беларусь

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Байдэн пацьвердзіў, што Белы дом абмяркоўвае новыя санкцыі супраць Беларусі