Улады Швайцарыі заявілі, што ім не было нічога вядома аб паведамленьні пра мінаваньне самалёта Ryanair

У Бэрне

Раніцай 26 траўня Лукашэнка заявіў, што лжывае паведамленьне пра мінаваньне самалёта ўлады Беларусі атрымалі са Швайцарыі. Аднак афіцыйны Бэрн заявіў, што ўлады краіны нічога ня ведалі пра такое паведамленьне.

Швайцарскія ўлады ня мелі інфармацыі аб мінаваньні самалёта авіякампаніі Ryanair, які зрабіў вымушаную пасадку ў Менску 23 траўня. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Фэдэральнага Офісу міжнародных справаў (МЗС) Швайцарыі П’ер-Алан Эльтшынгер, піша РБК.

«Улады Швайцарыі ня ведалі пра пагрозу бомбы на борце рэйсу Ryanair з Атэнаў у Вільню. Такім чынам, паведамленьняў ад швайцарскіх уладаў уладам Беларусі пра гэта не было», — заявіў ён.

Раней, яшчэ да выступу Лукашэнкі, афіцыйны Менск ускладаў віну на лжывае паведамленьне пра бомбу на борце на палестынскі рух ХАМАС. У сэктары Газа таксама катэгарычна зьняпраўдзілі інфармацыю, заявіўшы, што ня маюць да гэтага ніякага дачыненьня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Спыніцеся!» Лукашэнка, рэагуючы на авіяцыйны скандал, заявіў, што нядобразычліўцы перайшлі да ўдушэньня

З аэрапортаў Атэнаў і Вільні таксама не паступіла пацьверджаньняў, што 23 траўня ім на электронную пошту прыходзіў ліст з пагрозамі ўзарваць самалёт, хоць афіцыйны Менск настойваў на тым, што паведамленьне пра мінаваньне паступіла ў гэтыя аэрапорты адначасова зь менскім.

У панядзелак Дэпартамэнт авіяцыі расказваў, што ліст пра бомбу прыйшоў «з электроннай пошты protonmail.com». ProtonMail — сэрвіс абароненай электроннай пошты. Сэрвэры і штаб-кватэра кампаніі знаходзяцца ў Швайцарыі.

Рэсур Dev.by выказаў думку, што «швайцарскі сьлед» у гісторыі з паведамленьнем аб мінаваньні ўзьнік дзякуючы «месцу прапіскі» паштовага сэрвісу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Дэпутат Дзярждумы пра Лукашэнку: «Гэта загнаная ў кут жывёла». ВІДЭА

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Лукашэнка ня мог дзейнічаць бяз санкцыі Пуціна». Што сусьветныя СМІ пішуць пра Беларусь