Казахстанская авіякампанія Air Astana скасавала запуск прамога авіярэйсу з Алматы ў Менск.
Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Казахстан» у кампаніі.
Як паведамляе казахстанскі рэсурс inbusiness.kz, на сайце авіякампаніі запуск рэйсу Алматы — Менск анансаваўся на 31 траўня 2021 году. У кампаніі ня сталі ўдакладняць, зь якой прычыны адмяняецца запуск авіярэйсу, і ня сталі адказваць на іншыя пытаньні.