Латвійская авіякампанія АirBaltic вырашыла не лятаць над тэрыторыяй Беларусі. Пра гэта, як паведамляе партал Delfi, заявіў міністар транспарту Латвіі Таліс Лінкайтс.
«Нацыянальная авіякампанія AirBaltic бесьперапынна сочыць за сытуацыяй зь бясьпекай у паветранай прасторы розных краін. І ўжо прыняла рашэньне пакуль не выкарыстоўваць паветраную прастору Беларусі ў сваіх палётах. Са сваімі рэкамэндацыямі выступіць і Латвійскае агенцтва цывільнай авіяцыі. Ведаю, што і Міжнародная арганізацыя цывільнай авіяцыі запрасіла ўсю інфармацыю ад перавозчыкаў і краін-апэратараў. У найбліжэйшыя дні будуць вынесены канкрэтныя рэкамэндацыі ў гэтым пытаньні», — расказаў міністар транспартных сувязяў Латвіі.
Па словах кіраўніцы аддзелу карпаратыўных камунікацый Алісы Брыдэ, кампанія вырашыла пазьбягаць паветранай прасторы Беларусі на рэйсах з Рыгі ў Адэсу і Тбілісі, слухаючыся рэкамэндацыяў Агенцтва па авіяцыйнай бясьпецы Эўразьвязу.
Вугорская авіякампанія-лоўкостэр Wizz Air таксама пацьвердзіла, што 24 траўня рэйсы іх самалётаў перанакіраваныя ў абыход паветранай прасторы Беларусі. Так у Будапэшце адрэагавалі на сытуацыю з прымусовай пасадкай у Менску самалёта авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Атэнаў у Вільню, і наступным затрыманьнем абвешчанага ўладамі ў міжнародны вышук журналіста Рамана Пратасевіча.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Улады Беларусі пасадзілі самалёт Ryanair, затрымалі блогера Рамана Пратасевіча. ГалоўнаеЛітоўская група кампаній авіябізнэсу Avia Solutions Group вырашыла таксама зьмяніць лётныя маршруты і абыходзіць паветраную прастору Беларусі.
«Асноўнымі прыярытэтамі нашых авіяперавозчыкаў зьяўляюцца бясьпека палётаў і пасажыраў, таму кампаніі групы з улікам сытуацыі і ў адсутнасьць афіцыйных тлумачэньняў зьмяняюць маршруты і будуць пазьбягаць паветранай прасторы Беларусі», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні.
Скандынаўская авіякампанія SAS, польская LOT і нідэрляндзкая KLM таксама паведамілі, што маюць намер адмовіцца ад выкарыстаньня беларускай паветранай прасторы, піша Reuters. Агенцтва AFP паведамляе, што нямецкая авіякампанія Lufthansa таксама аб'явіла аб прыпыненьні палётаў у паветранай прасторы Беларусі.
Захоўваецца стабільны авіятрафік, але асобныя перавозчыкі сталі аблятаць краіну, паведамілі Інтэрфаксу ў дзяржаўнай кампаніі «Белаэранавігацыя».
«Асобныя кампаніі паляцелі ў абыход Беларусі, але гэта звычайная сытуацыя, яны могуць самі мяняць маршруты па сваіх меркаваньнях. У цэлым не магу сказаць, што Беларусь пачалі абыходзіць», — пракамэнтаваў агенцтву бягучую сытуацыю намесьнік генэральнага дырэктара «Белаэранавігацыі» па арганізацыі паветранага руху Валяр’ян Гродзь.
Авіякампаніі Расеі лётаюць у Беларусь і празь яе паветраную прастору, паведамілі Tut.by у прэс-службе Расавіяцыі.
Фінская Finnair таксама заявіла, што без афіцыйных рэкамэндацый не плянуе аблятаць Беларусь на рэйсах у Грэцыю і Турэччыну. Не зьмянялі сваіх маршрутаў і буйныя авіякампаніі Lufthansa, Air France і Turkish Airlines. Яны надалей лятаюць празь Беларусь транзытам, а Lufthansa і Turkish Airlines выканалі 24 траўня прамыя рэйсы ў Менск. Ryanair таксама працягнула лятаць транзытам празь Беларусь.
Рэйс Ryanair Атэны — Вільня, які пасадзілі ў Менску Пратасевіч,
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Кіраўнік дыпляматыі ЭЗ: Гэта нахабная спроба беларускіх уладаў заглушыць усе галасы апазыцыіГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Дзяржсакратар ЗША аб прымусовай пасадцы самалёта ў Менску: «Нахабныя і шакавальныя дзеяньні рэжыму Лукашэнкі»