Расея прадугледзела магчымасьць пастаўкі ў Беларусь у II квартале амаль 6 мільёнаў тон нафты

Комплекс «Нафтан-Палімір» у Наваполацаку, ілюстрацыйнае фота

Графік экспарту нафты з Расеі ў другім квартале 2020 году прадугледжвае пастаўку на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы (НПЗ) амаль 6 мільёнаў тон нафты, хоць адпаведных кантрактаў пакуль няма, паведаміла «Інтэрфаксу» крыніца, знаёмая з графікам.

Паводле суразмоўцы агенцтва, нягледзячы на адсутнасьць кантрактаў на пастаўкі нафты з Расеі ў Беларусь, графік прадугледжвае пастаўку

  • на Мазырскі НПЗ — 2,935 мільёнаў тон (у графіку на I квартал была лічба 3,245 млн тон, годам раней — на 485 тысяч тон менш),
  • на Нафтан — таксама 2,935 млн тонаў (2,595 тон на I квартал, годам раней — на 935 тысяч тон менш).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Экспарт нафтапрадуктаў зь Беларусі абваліўся ў студзені амаль на 70%

Фактычныя пастаўкі нафты з Расеі ў студзені — лютым склалі 719 тысяч тон — на 76% менш, чым у студзені — лютым 2019 году.

У цэлым графік экспарту нафты з Расеі ў другім квартале прадугледжвае рост перавалкі амаль ва ўсіх партах і зьніжэньне аб’ёмаў на напрамках у Эўропу.