«Хацелася б поўнай яснасьці». Лукашэнка абмяркоўвае пастаўкі нафты з кіраўніком кампаніі «Роснефть»
Ігар Сечын і Аляксандар Лукашэнка. 28 лютага 2020 году.
Аляксандар Лукашэнка мае сустракаецца са старшынёй праўленьня кампаніі «Роснефть» Ігарам Сечыным, перадае БелТА.
Лукашэнка ў пачатку сустрэчы заявіў Сечыну, што разьлічвае на дамоўленасьці з ягонай кампаніяй.
«Хацелася б поўнай яснасьці. Думаю, карыстаючыся тым, што мы даўно ведаем адзін аднаго, вы і падкажыце нешта, і мы зможам дамовіцца аб далейшым нашым супрацоўніцтве», -- сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ігар Сечын адказаў, што ён настроены канстрнктыўна, паведамляе БелТА.
31 сьнежня 2019 году завяршыліся кантракты на пастаўку ў Беларусь расейскай нафты, ад таго часу бакі вядуць перамовы аб іх падаўжэньні.
4 студзеня пастаўкі сыравіны ў Беларусь аднавілі толькі падкантрольныя расейскаму бізнэсоўцу Міхаілу Гуцырыеву кампаніі «РуссНефть» і «Нефтиса». Акрамя таго, 26 студзеня на «Нафтан» паступіла першая партыя нарвэскай нафты.
7 лютага прайшлі перамовы з гэтай нагоды з удзелам кіраўнікоў Беларусі і Расеі, па выніках якіх было заяўлена, што Менск і Масква працягнуць абмяркоўваць пастаўкі нафты на камэрцыйных умовах.
12 лютага зьявіліся зьвесткі, што розныя варыянты паставак на беларускія НПЗ, у тым ліку па давальніцкай схеме, гатовая абмяркоўваць расейская кампанія «Газпромнефть».