Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Расея падпісалі дамову аб пастаўках газу, кантрактаў па нафце няма 


Амбасадар Беларусі ў Расеі Уладзімер Сямашка і старшыня праўленьня «Газпрома» Аляксей Мілер
Амбасадар Беларусі ў Расеі Уладзімер Сямашка і старшыня праўленьня «Газпрома» Аляксей Мілер

Старшыня праўленьня «Газпрома» Аляксей Мілер і амбасадар Беларусі ў Расеі, колішні першы віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка падпісалі пратакол, у адпаведнасці зь якім вызначаны парадак фармаваньня цэнаў на пастаўкі прыроднага газу ў 2020 годзе, гаворыцца на сайце расейскай кампаніі.

На сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу таксама прысутнічаў міністар энэргетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч.

31 сьнежня 2019 году быў падпісаны пратакол паміж «Газпромом» і беларускім урадам аб цэнах на пастаўкі прыроднага газу ў Беларусь у студзені і лютым 2020-га. Цяперашні кантракт разьлічаны да канца бягучага году.

Па выніках сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна ў Сочы бакі дамовіліся захаваць цану на газ для Беларусі на ўзроўні 2019 году — 127 даляраў за 1 тыс. кубамэтраў. Аб’ём гэтаксама захаваны — прыкладна 20 млрд кубамэтраў.

Менск у рамках інтэграцыйных працэсаў прасіў зьнізіць цану амаль удвая, да ўзроўню Смаленскай вобласьці. Аднак у Маскве адказалі, што ва ўмовах незавершанасьці саюзнага будаўніцтва гэта немагчыма.

Тым часам перамовы па нафце працягваюцца, сыравіну па кароткатэрміновых кантрактах у Беларусь пастаўляюць толькі кампаніі расейскага бізнэсоўца Міхаіла Гуцэрыева. Менск разглядае варыянты альтэрнатыўных паставак.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG