Лукашэнка пра пастаўкі нафты: Нам нельга залежаць ад аднаго чалавека
Аляксандар Лукашэнка падчас візыту на Завод газэтнай паперы
Тэма дывэрсыфікацыі паставак нафты стала адной з галоўных у выступе Аляксандра Лукашэнкі на заводзе газэтнай паперы ў Шклове 24 студзеня, паведамляе БелаПАН.
«Нам нельга залежаць ад аднаго чалавека, ад адной краіны, ад аднаго прадпрыемства. Гэта манапалізм, і ў гэтым наша праблема», — сказаў Лукашэнка.
Пасаж пра залежнасьць ад аднаго чалавека адсутнічаў у цытаце, якую прывяла прэсавая служба прэзыдэнта, аднак прагучаў у праграме «Панарама» на тэлеканале «Беларусь-1».
«Таму мы дамаўляемся з усімі. Мы дамаўляемся з амэрыканцамі, з Саудаўскай Арабіяй, Арабскімі Эміратамі. Бліскучыя ў мяне зь імі адносіны. «Колькі трэба, столькі нафты паставім». Вядома, гэта ўсясьветная цана. Але якасьць нафты там лепшая. Таму ніякага блефу, ніякага ціску — усё сумленна. Яны захацелі, каб мы плацілі, мы будзем плаціць, але і мы сёньня, калі вядзем перамовы па ўсіх кірунках, маё ўказаньне ўраду: усё, што каштуе, за гэта трэба плаціць», — сказаў Лукашэнка.