Беларус Кастусь Мельнікаў 20 сьнежня выйшаў да расейскай амбасады ў Тэль-Авіве на адзіночны пікет супраць інтэграцыі Беларусі з Расеяй.
«Была сорамна назіраць як ва ўсіх гарадах сьвету выходзяць, а ў Ізраілі не, хацеў падтрымаць сяброў на радзіме», — патлумачыў свой удзел у пікеце Мельнікаў.
19 сьнежня ў Тэль-Авіве беларускія ізраільцяне ўжо пікетавалі расейскую амбасаду: тры чалавекі пратэставалі супраць плянаў Расеі ў інтэграцыі зь Беларусьсю, а таксама дзеля падтрымкі Наамы Ісахар, якую арыштавалі расейскія ўлады.