Прынамсі восем чалавек, уключна з палітыкамі Мікалаем Казловым і Віталём Рымашэўскім, затрыманыя на Кастрычніцкай плошчы ў цэнтры Менску 25 сакавіка. За некалькі кварталаў ад яе затрыманыя музыкі Лявон Вольскі, Ігар Варашкевіч, Зьміцер Вайцюшкевіч і Павел Аракелян, якія рыхтаваліся да імправізаванага выступу на Камсамольскай вуліцы.
Ніякіх акцыяў на дзень або вечар 25 сакавіка ў Менску не анансавалі, але ў цэнтры сталіцы зранку дзяжурылі аўтазакі і «людзі ў цывільным». Апэратыўна атрымаць камэнтар менскай міліцыі не ўдалося.
Затрыманьні, пра якія вядома:
- Алена Талстая
Віталь РымашэўскіМікалай КазлоўВіктар Кавалькоў (айцец Вікенцій)Юры ПалейкаМіхаіл СавіцкіАндрэй РогаўСяргей КісельЛявон ВольскіМар’яна ВольскаяЗміцер ВайцюшкевічІгар ВарашкевічПавел Аракелян- Жанчына зь бел-чырвона-белым сьцягам
Абноўлена 21:40: З Цэнтральнага РАУС вызвалілі ўсіх затрыманых музыкаў і актывістаў. На дадзены момант затрыманая толькі Талстая — яе павезьлі на Акрэсьціна. На вызваленых не складалі пратаколы аб правапарушэньнях, толькі пратаколы аб затрыманьнях і прафіляктычных гутарках. Ці будуць суды і штрафы, невядома. Як расказаў Свабодзе Рымашэўскі, у адрозьненьне ад затрыманьня 24 сакавіка або Дню Волі мінулага году, на гэты раз зь ім абыходзіліся карэктна, бяз гвалту.
Абонўлена, 22:44: У цэнтры Менску схапілі жанчыну зь бел-чырвона-белым сьцягам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Вызвалілі затрыманых на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Алена Талстая застаецца на АкрэсьцінаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Вызваленыя Вольскі, Варашкевіч, Вайцюшкевіч і Аракелян, якіх затрымалі на пешаходнай вуліцы ў МенскуАктывістка прыкавала сябе да слупа
Яшчэ да 18-й гадзіны на Кастрычніцкай плошчы затрымалі актывістку апазыцыйнага Руху салідарнасьці «Разам» Алену Талстую, яна прыкавала сябе кайданкамі да слупа, бо «Дзень Волі — у няволі».
Актывістка Алена Талстая прыкавала сябе да слупу на Кастрычніцкай плошчы
Яе затрымалі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Актывістка прыкавала сябе да слупа на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. ФАТАФАКТПалітыкаў, якія не заклікалі да несанкцыянаваных мерапрыемстваў, затрымалі
На Кастрычніцкую плошчу завітаў былы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, пазьней да яго падышлі цяперашні старшыня АГП Мікалай Казлоў і сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі. Яны падкрэсьлілі, што не заклікаюць да несанкцыянаваных захадаў — проста ідуць пакласьці кветкі да дому, дзе была абвешчаная незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі (вул. Валадарскага, 9).
Момант затрыманьня Рымашэўскага і Казлова
Казлова і Рымашэўскага затрымалі менш як празь пяць хвілінаў без усялякіх тлумачэньняў. Падчас затрыманьня было бачна, што ў машыне «людзей у цывільным» ужо быў адзін затрыманы — сьвятар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы айцец Вікенці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Старшыню АГП і сустаршыню БХД затрымалі на Кастрычніцкай плошчы ў МенскуКаля 18:15 затрымалі яшчэ аднаго чалавека ў бел-чырвона-белым шаліку на падыходзе да плошчы, ён не пасьпеў назвацца. Праз тры хвіліны затрымалі яшчэ двух чалавек — зь бел-чырвона-белым сьцяжком на плошчу выйшаў мужчына, які назваўся Міхаіл Савіцкі, да яго падышоў паразмаўляць яшчэ адзін мужчына, затрымалі абодвух. Пасьля быў затрыманы прынамсі яшчэ адзін чалавек.
Прадстаўнік праваахоўнікаў папрасіў журналістаў і назіральнікаў адыйсьці далей ад праспэкту, каб «не перашкаджаць людзям хадзіць па Кастрычніцкай плошчы».
Затрыманьні на Дзень Волі ў цэнтры Менску. ФОТА
На Камсамольскай затрымалі Вольскага, Варашкевіча, Вайцюшкевіча, Аракеляна
Лявон Вольскі зь сябрамі зьбіраліся прагуляцца з музычнымі інструмэнтамі пешаходнымі вуліцамі ў цэнтры.
У 18.24 музыкаў Лявона Вольскага, Зьмітра Вайцюшкевіча, Ігара Варашкевіча і Паўла Аракеляна затрымалі на скрыжаваньні вуліц Камсамольскай і Рэвалюцыйнай. Затрыманая таксама жонка Лявона Мар’яна Вольская.
Адзін з арганізатараў канцэртаў #БНР100 і #БНР101 Антон Матолька запусьціў на Petitions.by збор подпісаў пад зваротам да Менгарвыканкаму і Міністэрству ўнутраных справаў з патрабаваньнем растлумачыць, чаму затрымалі музыкаў.
На скрыжаваньні засталіся дзясяткі чалавек, якія хорам прасьпявалі гіты Вольскага і гурту N.R.M «Тры чарапахі», «Паветраны шар», «Простыя словы» і іншыя песьні. Прадстаўнік міліцыі пагражаў ім затрыманьнямі і гвалтам, але людзі мірна разышліся.
Вуліца Валадарскага застаўленая аўтазакамі ад праспэкту Незалежнасьці.
Аўтазакі на вуліцы Валадарскага