Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызвалілі затрыманых на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Алена Талстая застаецца на Акрэсьціна


Затрыманьні на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 25 сакавіка 2019 г.
Затрыманьні на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 25 сакавіка 2019 г.

А 21-й гадзіне 25 сакавіка з Цэнтральнага РУУС вызвалілі васьмёх затрыманых на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

Павезьлі ў ізалятар на Акрэсьціна Алену Талстую, якая прыкавала сябе да слупа на Кастрычніцкай плошчы.​ Як паведамляюць у Тэлеграм-канале «Абарона Курапатаў», Алена Талстая абвясьціла галадоўку.

Актывістка Алена Талстая прыкавала сябе да слупа на Кастрычніцкай плошчы ў Менску
Актывістка Алена Талстая прыкавала сябе да слупа на Кастрычніцкай плошчы ў Менску


А 18-й гадзіне 25 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы затрымалі палітыкаў Віталя Рымашэўскага і Мікалая Казлова, а таксама людзей, якія хадзілі з нацыянальнай сымболікай ці размаўлялі з журналістамі.

На вызваленых не складалі пратаколы аб правапарушэньнях, толькі пратаколы аб затрыманьнях і прафіляктычных гутарках. Ці будуць суды і штрафы, невядома. Як расказаў Свабодзе Рымашэўскі, адрозна ад затрыманьня 24 сакавіка або леташняга Дня Волі, на гэты раз зь ім абыходзіліся карэктна, бяз гвалту.

Застаюцца ў ізалятарах затрыманыя 24 сакавіка падчас сьвяточнага канцэрту ў Менску актывісты Зьміцер Дашкевіч і Натальля Гарачка-Басалыга, а таксама затрыманыя 25 сакавіка ў Курапатах актывісты Дзяніс Урбановіч і Валер Рабцаў.

Што важна ведаць пра Дзень Волі — 2019

  • 1 сакавіка — Аляксандар Лукашэнка вусна забараніў сьвяткаваць Дзень Волі канцэртам на стадыёне «Дынама», як таго хацелі арганізатары #БНР100 — кажа: «Ідзіце на Бангалёр».
  • 23 сакавіка ў Горадні — канцэрт у Калоскім парку з удзелам Зьмітра Вайцюшкевіча, Лявона Вольскага, гуртоў Nizkiz, «Крама», «Дай дарогу!» і Dzieciuki. Ад 3 да 5 тысяч гледачоў.
  • 23–24 сакавіка — акцыі беларусаў у Варшаве, Вільні, Кіеве, Нью-Ёрку, Празе ды іншых гарадах.
  • 24 сакавіка ў Менску — мітынг-канцэрт у Кіеўскім сквэры з удзелам «Дай дарогу», N.R.M., «Разьбітага сэрца пацана» ды іншых. Ад 1500 (паводле міліцыі) да 5–7 тысячаў (паводле арганізатараў) гледачоў. Затрыманыя Натальля Басалыга-Гарачка і Зьміцер Дашкевіч.
  • 25 сакавіка ў Гомлі — акцыя памяці герояў БНР.
  • 25 сакавіка ў Віцебску — адзіночны пікет Барыса Хамайды, які расцанілі як «парушэньне парадку ўтрыманьня населеных пунктаў».
  • 25 сакавіка ў розных гарадах — людзі вывешвалі бел-чырвона-белыя сьцягі на заклік арганізатараў #БНР101, уладам не спадабалася.
  • 25 сакавіка ў Менску на Кастрычніцкай плошчы — акцыя Алены Талстой (прыкавала сябе да слупа), затрыманьні палітыкаў і мінакоў. Праз тры гадзіны вызваленыя ўсе, акрамя Талстой, пратаколаў аб парушэньнях не складалі.
  • 25 сакавіка ў Менску на пешаходных вуліцах — затрыманьні музыкаў (Аракелян, Вайцюшкевіч, Варашкевіч і Вольскі), якія анансавалі, што зьбіраюцца прагуляцца і ўзяць з сабой музычныя інструмэнты. Пасьля затрыманьня дзясяткі людзей сьпявалі хорам песьні Вольскага, міліцыя пагражала затрыманьнямі і гвалтам. Праз тры гадзіны музыкі вызваленыя.
  • 25 сакавіка ў розных гарадах — салюты ў гонар Дня Волі.

Што яшчэ пачытаць, паслухаць, паглядзець пра БНР

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG