У Калоскім парку Горадні 23 сакавіка адбудзецца сьвяткаваньне Дня Волі. Акцыю дазволілі мясцовыя ўлады.
Свабода будзе весьці жывую трансьляцыю з Калоскага парку ў Горадні. Стрым пачнецца а 12-й гадзіне.
Таксама трансьляцыю можна будзе паглядзець у сацыяльных сетках Свабоды. Каб нічога не прапусьціць, вы можаце падпісацца на нас:
- «УКантакце»;
- на Facebook;
- і ў «Аднаклясьніках».
На сьвяточным канцэрце выступяць Лявон Вольскі, Зьміцер Вайцюшкевіч, гурты Dzieciuki, «Дай дарогу» і «Крама».