У Горадні і Менску адбудуцца сьвяточныя захады ў гонар 101-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Ці можна хадзіць па вуліцах Горадні і Менску зь бел-чырвона-белым сьцягам?
З гэтым пытаньнем карэспандэнт Свабоды зьвярнуўся ва УУС Горадзенскага аблвыканкаму і ў ГУУС Менскага гарвыканкаму.
Афіцыйны прадстаўнік Горадзенскай абласной міліцыі Ігар Белазёраў параіў удакладніць, ці забаронены бел-чырвона-белы сьцяг у мясцовых уладаў, якія давалі дазвол на акцыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Хто сьпяе на #БНР101? Анансавалі склад выступоўцаў на канцэрце ў Горадні 23 сакавікаГалоўны спэцыяліст аддзелу ідэалягічнай працы і справаў моладзі Горадзенскага гарвыканкаму Натальля Каротчыкава сказала, што камэнтароў праз тэлефон не дае.
«Адкрывайце закон аб масавых мерапрыемствах і чытайце, там усё сказана».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Што варта ведаць пра Дзень Волі-2019 ў Горадні і МенскуПрадстаўніца менскай міліцыі Натальля Ганусевіч сказала, што правілы паводзінаў падчас масавых мерапрыемстваў апублікаваныя на сайце ГУУС.
У гэтых правілах гаворыцца толькі, што падчас правядзеньня захаду забараняецца «карыстацца сьцягамі, вымпэлямі, не зарэгістраванымі ў вызначаным парадку».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Адрасы сьвяткаваньня #БНР101 у Беларусі і за мяжойАдзін з арганізатараў #БНР101 у Горадні Вадзім Саранчукоў паведаміў Свабодзе, што на тэрыторыю сьвяткаваньня можна праходзіць з сымболікай, датычнай тэматыкі сьвята (бел-чырвона-белыя сьцягі, герб «Пагоня», транспаранты тэматыкі БНР).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Са cцэнай, але без турнікетаў. Што можна і нельга праносіць на сьвяткаваньне #БНР101 у ГорадніТаксама можна праходзіць зь бел-чырвона-белымі сьцягамі і гербам «Пагоня» на дазволеную ўладамі акцыю 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
«Мы асобна абумоўлівалі, што выкарыстаньне бел-чырвона-белай сымболікі нічым ня будзе абмежавана на тэрыторыі самой пляцоўкі падчас сьвята. Былі заўвагі з боку міліцыі, што калі будзе нейкае арганізаванае шэсьце ці нешта тое, што не ўмалёўвацца ў апісанае заяўнікамі, то яны пакідаюць магчымасьць дзейнічаць паводле сваіх інструкцыяў. Але мы дадаткова зьвярнулі ўвагу: калі людзі разыходзяцца са сьвята з элемэнтамі нацыянальнай сымболікі на адзеньні, са стужкамі ці значкамі, то ім ня будуць чыніцца перашкоды», — сказаў карэспандэнту Свабоды старшыня руху «За свабоду» Юры Губарэвіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пасьля сьвята — «мордай у асфальт»Ня ўзьдзейнічаць на міліцыянтаў, не хаваць твары
У звароце менскай міліцыі, які апублікаваў Tut.by, забаронена:
- узьдзейнічаць на супрацоўнікаў органаў унутраных справаў, а таксама ахоўнікаў;
- ствараць пагрозу навакольным і грамадзкаму парадку, а таксама падбухторваць да гэтага;
- хаваць свае твары, у тым ліку пад маскамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Стала вядома, хто выступіць на канцэрце #БНР101 у МенскуПаводле Юрыя Губарэвіча, цяпер вядзецца падрыхтоўка пляцоўкі, прыбіраюцца аўтамабілі, ў тым ліку тыя, якія зімавалі непадалёк, камунальныя службы наводзяць чысьціню. Сама пляцоўка будзе агароджаная турнікетамі і будзе мець 3-4 уваходы.
«Міліцыя сказала, што калі б захад быў колькасьцю менш за 500 чалавек, то можна было б абысьціся і без агароджы. Калі большая колькасьць удзельнікаў, то іхныя ўнутраныя нарматывы патрабуюць выстаўляць па пэрымэтры агароджы і пункты пропуску. Сама пляцоўка можа зьмясьціць ад 5 да 10 тысяч чалавек».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Менску на Дзень Волі заплянавалі канцэрт у Кіеўскім сквэры. Ёсьць дазвол уладаўЧастку пляцоўкі арганізатары адводзяць пад фуд-корт, дзе рамесьнікі будуць прадаваць свае тавары, а таксама кнігі, каву і гарбату. На гэта ўжо ёсьць 15 заявак.
«Будзе змантаваная сцэна ў куце пляцоўкі, бліжэйшым да кінатэатру „Кіеў“. Магутнасьць музычнага абсталяваньня каля 15 Квт. Паміж гуртамі выступяць вядомыя асобы, палітыкі. А ў рэзалюцыі будзе адлюстравана палітычнае пасланьне», — сказаў Юры Губарэвіч.