Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, хто выступіць на канцэрце #БНР101 у Менску


Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамады» Ігар Барысаў апублікаваў у сваім Фэйсбуку афішу нядзельнага канцэрту ў Менску ў гонар 101-годзьдзя БНР.​

Ранкам у аўторак лідэры руху «За свабоду», Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі («Грамада») акрэсьлілі фармат сьвяточных імпрэзаў, прысьвечаных Дню Волі.

Старшыня руху «За свабоду» Юры Губарэвіч адзначыў складаны працэс сёлетняга ўзгадненьня — як з уладай, так і ўнутры дэмакратычнай супольнасьці. Тым ня менш 24 сакавіка ў Кіеўскім сквэры адбудзецца канцэрт, як таго вымагае сьвяточны фармат, паведаміў Губарэвіч.

Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў нагадалі, што атрымалі адмоўныя адказы на ўсе заяўкі пра адрасы сьвяткаваньня 101-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. У Менгарвыканкаме параілі зьбірацца ў месцах, адведзеных для гэтага гарадзкімі ўладамі.

Кампанія #БНР101, якая зьбіралася ладзіць канцэрт у Менску 23 сакавіка, адмовілася ад прапанаваных месцаў і перанесла галоўную імпрэзу ў Горадню, дзе ўлады далі дазвол на канцэрт у Каложскім парку. Гэта не адмяняе акцыі 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.

Што важна ведаць пра Дзень Волі-2019?

  • 1 сакавіка — Аляксандар Лукашэнка вусна забараніў сьвяткаваць Дзень Волі канцэртам на стадыёне «Дынама», як таго хацелі арганізатары #БНР100 — кажа: «Ідзіце на Бангалёр».
  • 23 сакавіка ў Горадні — канцэрт у Калоскім парку з удзелам Зьмітра Вайцюшкевіча, Лявона Вольскага, гуртоў Nizkiz, «Крама», «Дай дарогу!» і Dzieciuki. Ад 3 да 5 тысяч гледачоў.
  • 23–24 сакавіка — акцыі беларусаў у Варшаве, Вільні, Кіеве, Нью-Ёрку, Празе ды іншых гарадах.
  • 24 сакавіка ў Менску — мітынг-канцэрт у Кіеўскім сквэры з удзелам «Дай дарогу», N.R.M., «Разьбітага сэрца пацана» ды іншых. Ад 1500 (паводле міліцыі) да 5–7 тысячаў (паводле арганізатараў) гледачоў. Затрыманыя Натальля Басалыга-Гарачка і Зьміцер Дашкевіч.
  • 25 сакавіка ў Гомлі — акцыя памяці герояў БНР.
  • 25 сакавіка ў Віцебску — адзіночны пікет Барыса Хамайды, які расцанілі як «парушэньне парадку ўтрыманьня населеных пунктаў».
  • 25 сакавіка ў розных гарадах — людзі вывешвалі бел-чырвона-белыя сьцягі на заклік арганізатараў #БНР101, уладам не спадабалася.
  • 25 сакавіка ў Менску на Кастрычніцкай плошчы — акцыя Алены Талстой (прыкавала сябе да слупа), затрыманьні палітыкаў і мінакоў. Праз тры гадзіны вызваленыя ўсе, акрамя Талстой, пратаколаў аб парушэньнях не складалі.
  • 25 сакавіка ў Менску на пешаходных вуліцах — затрыманьні музыкаў (Аракелян, Вайцюшкевіч, Варашкевіч і Вольскі), якія анансавалі, што зьбіраюцца прагуляцца і ўзяць з сабой музычныя інструмэнты. Пасьля затрыманьня дзясяткі людзей сьпявалі хорам песьні Вольскага, міліцыя пагражала затрыманьнямі і гвалтам. Праз тры гадзіны музыкі вызваленыя.
  • 25 сакавіка ў розных гарадах — салюты ў гонар Дня Волі.

Што яшчэ пачытаць, паслухаць, паглядзець пра БНР

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG