Паводле інфармацыі «Інтэрфаксу», пацярпелі два чалавекі.
Вядома, што 6 чалавек загінулі. Пошукавыя верталёты ня могуць прыбыць да месца катастрофы з-за моцнага туману.
Улады Кітая далі загад пачаць па ўсёй краіне праверку ўмоваў захоўваньня небясьпечных хімікатаў і выбуховых рэчываў, пасьля таго як у выніку выбухаў у прамысловай зоне Цяньцзінь загінулі 56 чалавек і пацярпеў 721 чалавек.
Фрагмэнты карабля ўпалі за некалькі тысячаў кілямэтраў ад Вэлінгтана, на так званых «могілках касьмічных караблёў».
Галоўныя падзеі тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў.
32-гадовы мянчук Яраслаў Ульяненкаў застаецца падазраваным у пашкоджаньні маёмасьці за беларускамоўныя графіці і банэры. Яраслаў распавёў, як адбываліся затрыманьне і ператрус.
На запісы, зробленым беспілётным дронам, бачны маштабны пажар і разбурэньні на значнай тэрыторыі.
У Магілёве моцная залева блякавала цэнтар гораду. Скрыжаваньні вуліцы Першамайскай зь Ціміразеўскай і праспэктам Міру — у заторах. Ліўнёўка не дала рады вялікаму аб’ёму вады. Пад вадой апынуліся і цэнтральныя магістралі ў спальных раёнах.
12 жніўня стала вядома, што хворую сястру вядомай расейскай мадэлі і актрысы Натальлі Вадзянавай выгналі з кафэ «Флямінга» ў Ніжнім Ноўгарадзе. Гаспадару ўстановы не спадабалася, што дзяўчына-інвалід зь нянькай «адпужваюць кліентаў».
Колькасьць загінулых у выніку выбухаў і пажару ў кітайскім горадзе Цяньцзінь узрасла да 44 чалавек, паведамляе дзяржаўнае інфармагенцтва Сіньхуа.
У выніку двух магутных выбухаў у прамысловай зоне гораду Цяньцзінь на ўсходзе Кітаю мноства людзей атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасьці. Ёсьць зьвесткі пра сем загіблых.
Пасьля некалькі тыдняў сушы залева з моцнымі парывамі ветру не сунімалася ў горадзе больш за гадзіну. Пасьля сябе яна пакінула ня толькі глыбокія калюжыны, але і залітыя дарогі.
Выдадзена распараджэньне канфіскаваць чай з абароту і вярнуць пастаўшчыку ў Расею.
Суд прысудзіў вайскоўца да 10 гадоў пазбаўленьня волі па справе аб дэзэрцірстве і крадзяжы зброі, як і прасіла абвінавачаньне. Пермякоў цалкам прызнаў сваю віну.
Расейскі вайсковец Валеры Пермякоў, які абвінавачваецца ў забойстве армянскай сям’і ў Гюмры, прызнаў віну ў дэзэрцірстве і крадзяжы зброі.
Адвакат сваякоў загінулых маракоў расейскай падводнай лодкі «Курск» распавядае аб трагедыі 15-гадовай даўніны — як пра гісторыю маніпуляцый і здрады.
На відэа з сустрэчы ў Маскве 11 жніўня міністраў замежных спраў Расеі і Саудаўскай Арабіі Сяргея Лаўрова і Адэля аль-Джубэйра відаць, як расейскі дыплямат пацірае лоб і шэпча: «Дэбілы...».
Сьледчыя зь Нідэрляндаў зь вялікай верагоднасьцю сьцьвярджаюць: «Боінг» быў зьбіты ЗРК «Бук», і абяцаюць неўзабаве даць дакладны адказ, назваўшы вінаватых.
Нідэрляндзкія сьледчыя заявілі, што сярод парэшткаў, дастаўленых з месца падзеньня «Боінга» на ўсходзе Ўкраіны ў ліпені летась, выяўленыя верагодныя фрагмэнты зэнітнай ракеты, пушчанай з расейскага комплексу «Бук».
Нямецкі часопіс Bild паведамляе, што менавіта такія надпісы былі на бомбах расейскіх ваенных самалётаў падчас нядаўніх вучэньняў у Калінінградзкай вобласьці.
У судзе Менскага раёну чакаецца працэс над трыма ўдзельнікамі інцыдэнту на Менскім моры: супрацоўнікі АМАП затрымалі дзяўчыну, якая загарала на пляжы бяз станіка, а таксама мужа і жонку, якія спрабавалі яе абараніць ад затрыманьня.
Расейская атамная падводная лодка лічылася непатапляльнай, але 12 жніўня 2000 году на ёй загінулі 118 маракоў. «Курск» затануў пасьля двух выбухаў на палубе. Як гэта адбылося, і як ішла ратавальная апэрацыя 15 гадоў таму?
Расейская атамная падводная лодка лічылася непатапляльнай, але 12 жніўня 2000 году на ёй загінулі 118 маракоў. "Курск" затануў пасьля двух выбухаў на палубе. Як гэта адбылося, і як ішла ратавальная апэрацыя 15 гадоў таму?
Судовы працэс па справе расейскага вайскоўца Валерыя Пермякова пачнецца 12 жніўня, на тэрыторыі дыслякаванай у армянскім горадзе Гюмры 102-й расейскай ваеннай базы. Пра гэта паведаміла прэсавы сакратар Паўночна-Каўказскага акруговага ваеннага суду РФ Алёна Кацькала.
Паліцыя ў Швэцыі арыштавала двух падазраваных у забойстве нажом мужчыны і жанчыны ў краме «Ікея» ў панядзелак, 10 жніўня, у горадзе Вастэрас.
Адносна жанчыны, якая загарала на Менскім моры топлес, складзены пратакол за дробнае хуліганства.
У баі на Данбасе загінуў баец «Правага сэктару», які каардынаваў працу з добраахвотнікамі зь Беларусі. Таксама цяжка паранены адзін беларускі баец «Правага сэктару».
У амэрыканскім горадзе Фэргюсан на акцыі ў памяць аб бяззбройным чарнаскурым юнаку, застрэленым год таму паліцыянтам, прагучалі стрэлы.
Азэрбайджанскі журналіст, які сьцвярджае, што на яго напалі і зьбілі сваякі мясцовага футбаліста, памёр ад атрыманых траўмаў.
На Youtube зьявіўся ролік з пляжу на Менскім моры. Яго аўтар сьцьвярджае, што з-за таго, што дзяўчына загарала «топлес», на яе выклікалі АМАП. Той «разабраўся» і зь дзяўчынай бяз станіка, і з тымі, хто спрабаваў яе абараніць.
Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў атрымаў запаленьне лёгкіх пасьля 7 сутак арышту, паведамляе праваабаронца Юлія Сьцяпанава.
На тэрыторыі лясной гаспадаркі «Чарнобыльская пушча» адбыўся пажар. Ён узьнік у трох асобных сэктарах.
У японскім Нагасакі ўзгадваюць ахвяраў ядзернага ўдару, які 70 гадоў таму нанесьлі па горадзе ваенна-паветраныя сілы ЗША.
Сталіца апынулася ў суботу самым гарачым месцам у краіне. Мэтэаролягі чакаюць, што ў нядзелю будзе пабіты рэкорд дня 86-гадовай даўніны (30,2).
Міністэрства замежных справаў Украіны пацьвердзіла гібель аднаго ўкраінца ў выніку нападу тэрарыстаў на гатэль «Біблос» горада Сэварым ў Малі.
У Таджыкістане расейскія ваенныя афіцэры адабралі і часткова зьнішчылі відэаматэрыялы журналістаў Радыё Свабода, якія асьвятляюць судовы працэс у Душанбэ, які прыцягвае вялікую ўвагу.
Дзясяткі тон садавіны, гародніны, сыру былі ліквідаваныя ў адпаведнасьці з указам Пуціна аб таварах, на якія распаўсюджваецца прадуктовае эмбарга Расеі.
Як найменш 4 чалавек загінулі і каля 40 параненыя ў выніку аварыі, у якую трапіў турыстычны аўтобус у Турэччыне.
Паўвекавы юбілей для мастака — час даць шчырыя адказы, лічыць Алесь Пушкін і распавядае, што стаў шчасьлівым выключэньнем сярод творцаў, дзе багата самотных і няшчасных людзей.
Нацыянальны банк Беларусі ўсталяваў курсы валют на 7 жніўня: даляр вырас на 142 пункты і дасягнуў узроўню 15 707 рублёў.
Пол Калаўскі (Paul Z. Kalavski) нарадзіўся ў Пружанах і пераехаў у Амэрыку, калі быў дзіцём.
Праўленьне Нацыянальнага банка прыняло рашэньне адклікаць з 7 жніўня ліцэнзіі на ажыцьцяўленьне банкаўскай дзейнасьці ў закрытага акцыянэрнага таварыства «Эўрабанк».
4 жніўня ўпершыню за многія гады Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію журналістам некалькіх незалежных мэдыяў, у тым ліку Радыё Свабода. Пра што гэта сьведчыць, адказвалі жыхары Магілёва.
Удар быў нанесены на апошнім этапе Другой сусьветнай вайны, з мэтай паскорыць капітуляцыю Японіі.
Экспэрты высьветлілі, што абломак крыла самалёта, знойдзены на высьпе Рэюньён ў Індыйскім акіяне, належыць зьнікламу самалёту «Боінг-777» авіякампаніі Malaysia Airlines.
Прэзыдэнт Расеі наведаў акіянарыюм на ВДНГ. У часе візыту адзін зь дзяцей спытаў у прэзыдэнта: «Як там ва Ўкраіне?».
Сусьветныя дзяржавы паведамляюць пра павелічэньне колькасьці парушэньняў паветранай прасторы, а таксама пра выпадкі, калі зьнішчальнікі падымаюцца ў паветра па трывозе для перахопу замежных самалётаў, і ўсё гэта адбываецца на тле значнага ўзмацненьня геапалітычнай напружанасьці ў Эўропе і ў Азіі.
«Лябараторыя Касьперскага» апублікавала рэйтынг краін паводле адсотку карыстальнікаў, атакаваных мабільнымі банкаўскімі траянамі.
Ва ўзбуджэньні крымінальнай справы аб давядзеньні да самагубства і халатнасьці ў дачыненьні да двух сьледчых вырашана адмовіць.
На мосьце праз раку Мачак, з інтэрвалам у некалькі хвілін, з рэек сышлі два пасажырскія цягнікі.
Загрузіць яшчэ